Get Mystery Box with random crypto!

Парція памяркоўных цэнтрыстаў (ППЦ)

Лагатып тэлеграм-канала amozhatakitreba — Парція памяркоўных цэнтрыстаў (ППЦ) П
Лагатып тэлеграм-канала amozhatakitreba — Парція памяркоўных цэнтрыстаў (ППЦ)
Адрас канала: @amozhatakitreba
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 215
Апісанне з канала

Трэш, аналіціка, (не)памяркоўнасць:
vk.com/a_mozha_tak_i_treba
Написать нам: t.me/PARCIJA_bot
Памяркоўныя стыкеры: https://t.me/addstickers/PPCstickers

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 8

2021-10-29 23:01:22
Сёння скончылася нашая рэкламная кампанія ў ФБ. Вынікі — так сабе.
Увогуле, такая рэклама — як стрэл з гарматы па вераб'ях. Праект падобнага кшталту лепш прасоўваць адрасна, сярод зацікаўленых людзей і тэматычных суполак. Таму мы просім вас дапамагчы з распаўсюдам інфармацыі аб праекце сярод мэтавай аўдыторыі.

Пост у ФБ: https://www.facebook.com/amotakitreba/posts/4752637984768310
ВК: https://vk.com/wall-203171612_56
Непасрэдна літаратурны партал: https://pampedia.by/wiki/Категория:Літаратурны_партал
85 views20:01
Адкрыць / каментаваць
2021-10-29 10:00:18
84 гады таму ў Менску расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў інтэлігенцыі. Расказваем, што варта ведаць пра тыя падзеі

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКВД — «амэрыканкі» было расстраляна больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, у тым ліку 22 літаратары.

Расстрэльны сьпіс за подпісамі Сталіна і Молатава адшукаў некалі ў Архіве прэзыдэнта РФ Леанід Маракоў — пляменьнік расстралянага ў 37-м паэта Валерыя Маракова.
95 views07:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-28 17:09:19 Нацыянальная лiтаратурная прэмiя Рэспублікі Беларусь 2021 г., намінацыя "Лепшы дэбют". Тут усяго чатыры творы, усе на рускай мове. Працытуем анатацыі з сайта і звесткі пра аўтараў.
_____________
"БОЕВЫЕ ДОРОГИ ГРИГОРИЯ ИЛЬИНА, ИЛИ 300 ДНЕЙ НА ЗАПАД"
Документально-художественный очерк повествует о том, как бойцы Красной армии 300 дней шли на запад, освобождая Беларусь от немецко-фашистских захватчиков. И хотя главный герой военной летописи лейтенант Григорий Ильин – вымышленный персонаж, кто-то наверняка узнает в нем своего деда, прадеда или отца. В полотно повествования вплетены реальные люди – солдаты и офицеры, избавившие родную землю от оккупантов. Их воспоминания, письма, интервью легли в основу очерка. А потому это достоверная история о том, через что пришлось пройти белорусскому народу на пути к свободе и независимости страны.

(Автор Д. В. Чернявский — лауреат конкурса сообщества журналистов России и Беларуси «Друзья-Сябры» и белорусского союза журналистов. Проект автора, посвященный ветеранам Великой Отечественной войны, был представлен в Белорусском государственном музее истории Великой Отечественной войны и государственной Думе Российской Федерации)
____
"ПО КОЛЬЦЕВОЙ ДО САМЫХ ЗВЕЗД"
[Поэтический сборник] Вдохновение для написания данного сборника стихов было получено вследствие творческого толчка, коим явилось вступление в Союз писателей Беларуси, а также знакомство с современными белорусскими поэтами и писателями.

(Автор М. А. Кищенко — член Союза писателей Беларуси с 2017 года. Окончил полный курс обучения в Академии Управления при Президенте Республики Беларусь)
____
НАВСТРЕЧУ ЛЮБВИ
[Поэтический сборник] Жизнь наша порой бывает нелегка, и мы ищем поддержки. Многие за помощью обращаются к Богу. А еще мы можем просить заступничества перед Господом у святых. В своей книге автор знакомит с жизнью некоторых из них. Возможно, они являются чьими-то покровителями. Но даже если и не так, то мы просто можем узнать о жизни этих святых. Это не единственная тема книги. Здесь каждый может найти что-то на свой вкус: любовная лирика, ветхозаветные и новозаветные истории, военная тематика, трагедии, аллегории, описание природы и личных чувств и др. Во всех стихотворениях присутствуют размышления о жизни: для чего мы пришли в этот мир, и какую память мы оставим после себя.

(Автор Е. С. Стройлова — член Союза писателей Беларуси. Победитель литературных конкурсов «Славянский калейдоскоп-2016» (гран-при), «Славянский календоскоп-2017», лауреат литературной премии БелБренд «Таленты Беларусі», литературной премии Минского городского отделения Союза писателей Беларуси «Открытие года»)
____
ПЯТЬ ЖИЗНЕЙ
[Поэтический сборник]

(Автор Е. В. Кисель — в июне 2017 г. принята в Союз писателей Беларуси, а с октября 2019 г. является членом Союза писателей Союзного государства. Активно выступала как на страницах СМИ, так и в республиканских и международных конкурсах, и на творческих мероприятиях и фестивалях, в том числе на мероприятиях Союза писателей Беларуси)
_____________
Такім чынам, тры паэтычных зборнікі і проза пра ВАВ. Трое з чатырох дэбютантаў — ужо дзейныя члены саюзу пісьменнікаў. Адпаведна, у нас можна быць "дыпламаваным" пісьменнікам, не маючы ніводнай кнігі. Краіна вялікіх магчымасцей.

http://litpremia.by/be/nomination/books/
56 views14:09
Адкрыць / каментаваць
2021-10-28 15:51:28 Нацыянальная лiтаратурная прэмiя Рэспублікі Беларусь 2021 г., намінацыя "Лепшы твор прозы".

1. Парыж, Эйфелева вежа і… / Праўдзін В. А.
2. Свет колокольни Ивана Великого / Ильинский Н. И.
3. Жэтон на метро / Федарэнка А. М. (на "Пампедыі" ёсць агляд: https://pampedia.by/wiki/Жэтон_на_метро_(раман)/бел)
4. Зніч ваўкалака / Гапееў В. М.
5. Мир станет больше / Шемет Н.
6. Нож / Хвалей Я. I.
7. Прынёманскія плытагоны / Шырко В. А.
8. Крутагор'е / Камароўскі А.А.
9. Побег из детства (серия «Дети войны») / Котляров И. Г.
10. Чужой войны не бывает / Матвиенко А. Е.
11. Малые мученики войны / Емельянов Л. Г.
12. Палын-вада / Разановіч А. I.

Агулам 12 кніг, 5 з якіх — на рускай мове, 4 (то бок траціна) — пра Другую сусветную вайну (больш актуальных тэмаў для 2021 года, відаць, няма).

Асобнай увагі заслугоўвае кніга "Свет колокольни Ивана Великого".
Анатацыя: "Действия романа разворачиваются в конце XVI – начале ХVІІ веков. Это сложный, противоречивый период в истории Московского государства, наполненный войнами, смутой и борьбой за власть. Царь Федор Иоанович, сын Ивана Грозного, Борис Годунов, Василий Шуйский, Лжедмитрий І, Лжедмитрий ІІ, молодой полководец Скопин-Шуйский, митрополит Филарет и его сын Михаил Федорович, русский царь, а также многие другие исторические личности, населяющие роман, несомненно, вызовут большой интерес читателей."

Нагадваем, што Іван Жахлівы для Беларусі — прыкладна як Адольф Гітлер. Ён зладзіў тэрор на Полачынне падчас Лівонскай вайны (1558—1583), забіўшы і вывезшы ў палон тысячы людзей. Акрамя таго, у пачатку ХVІІ ст. Масковія таксама з'яўлялася ворагам Беларусі-ВКЛ і амаль уся згаданая ў анатацыі шобла для нас — прадстаўнікі варожага стану. Разглядаць інтэрвенцыю Рэчы Паспалітай (1609—1618) у Масковію з пазіцыі Масковіі — гэта тое ж самае, што і разглядаць паход Чырвонай Арміі на Берлін з пазіцыі "герояў"-немцаў.

Уявіце сабе, што на Нацыянальную лiтаратурную прэмiю Рэспублікі Беларусь намінуецца кніга з такой анатацыяй:
"1945 год — сложный, противоречивый период в истории Третьего рейха, наполненный войной, смутой и борьбой за власть. Фюрер Адольф Гитлер, немолодой полководец Герман Геринг, второй человек империи Генрих Гиммлер, личный секретарь фюрера Мартин Борман, министр иностранных дел Иоахим фон Риббентроп, а также многие другие исторические личности, населяющие роман, несомненно, вызовут большой интерес читателей".

Тыя, хто намінаваў на прэмію 2021 г. пяць кніг пра ВАВ, наўрад ці адобрылі б. Аднак чаму ў нас такі розны падыход да дзвюх войнаў? Біяграфія аўтара намякае:
"Родился в Белгородской области. В Республике Беларусь с 1949 г. Здесь проходил службу в рядах Советской армии. Работал в МВД БССР, Минской высшей школе МВД СССР, защитил кандидатскую и докторскую диссертации – обе по истории милиции республики".

Натуральна, такія кнігі маюць права на існаванне, але вылучаць іх на Нацыянальную лiтаратурную прэмiю Рэспублікі Беларусь — гэта поўны абсурд.

http://www.litpremia.by/be/nomination/books/
171 viewsedited  12:51
Адкрыць / каментаваць
2021-10-28 12:00:34 Мы вельмі часта сутыкаемся з меркаваннем, быццам мастацкая літаратура (не беларуская, а ўвогуле) у наш час нікога не цікавіць. Натуральна, такое меркаванне -- няслушнае. Аднак яно з'яўляецца даволі папулярным -- магчыма, таму, што людзі глядзяць на глабальную з'яву скрозь прызму беларускіх рэалій і многім здаецца, быццам адносіны да мастацкай літаратуры паўсюль прыкладна такія ж, як і ў Квітнеючай. Акрамя таго, навіны, звязаныя з тэхнічнымі дасягненнямі, распаўсюджваюцца нашмат шырэй, чым навіны кніжнага свету, таму ў шэраговага абывацеля можа скласціся ўражанне, быццам за мяжой займаюцца толькі распрацоўкамі новых гаджэтаў і касмічных апаратаў. А культурная экспансія выяўляецца пераважна ў кінематографе. Такім чынам, за сусветным літаратурным працэсам з Квітнеючай назіраюць хіба што адмыслоўцы.

Аднак сусветная мастцкая літаратура жыве і развіваецца. У многіх краінах гэта вялікая індустрыя, у якой віруюць вялікія грошы. Адпаведна, там ёсць і рэклама, і добрыя наклады, і папулярныя аўтары, і трэнды, і кантракты на экранізацыю. Чаму ў нас іначай -- асобная тэма.

Як мы ўжо пісалі, у Нарвегіі, колькасць насельніцтва якой на 4 млн менш, чым у нас, урад штогод набывае мінімум 773 дадатковыя (!) асобнікі дарослых і 1550 асобнікаў дзіцячых мастастацкіх кніг, якія распаўсюджвае ў бібліятэках (гл. https://www.kulturradet.no/innkjopsordningene). Акрамя таго, там існуе сістэма грантаў для пісьменнікаў і праграма падтрымкі выдавецтваў. А нашыя аўтары друкуюць па 150--200 асобнікаў.

Аднак не будзем заглыбляцца ў матэрыяльную сферу. Мы хочам паказаць некаторыя інтэрнэт-рэсурсы, каторыя сведчаць пра цікаўнасць да мастацкай літаратуры. Паглядзіце і параўнайце з тым, што ёсць у нас:

Англамоўны сайт Літхаб, ЗША (https://lithub.com/). Дарэчы, мы знайшлі там спасылку на сайт Нацыянальнай літаратурнай прэміі (ЗША) 2021 г. (https://www.nationalbook.org/awards2021/) Звяртае ўвагу тое, што арганізатары збіраюць ахвяраванні на працу Нацыянальнага кніжнага фонду "для пабудовы нацыі чытачоў". На дадзены момант сабралі 406 тыс. даляраў з 750. Вось і контраргумент для тых, хто пісаў, што Нарвегія дазваляе сабе падтрымку літаратуры, бо мае дахалеры грошай. У звышдзяржаве збіраюць данаты са звычайных людзей. Пра аналагічныя фонды ў Квітнеючай мы не ведаем -- магчыма, варта было б пераняць амерыканскі досвед (але, здаецца, нашыя крэпкія хазяйственнікі зробяць усё на свой лад, і атрымаецца як звычайна). Увогуле, пра беларускую Нацыянальную літаратурную прэмію мы напішам пазней асобна.

Колькасць літаратурных сайтаў у рунэце вымяраецца дзясяткамі. На наш погляд, самыя цікавыя (дзе ёсць не толькі мастацкія творы, але і рэцэнзіі, кароткія зместы, артыкулы і г.д.):

https://www.livelib.ru/

https://www.askbooka.ru/

https://gorky.media/

https://reedcafe.ru/

Ва Украіне літаратурных сайтаў таксама даволі шмат, але мы выбралі наступныя:

http://litakcent.com/

https://www.ukrlib.com.ua/

Падборку можна працягваць, але мы адмыслова абмежаваліся англамоўным (інтэрнацыянальным) рэсурсам і сайтамі суседзяў. Звяртаем увагу на тое, што гэтыя сайты не афіляваны з пэўнымі літаратурнымі выданнямі. Паўторымся: паглядзіце і параўнайце з тым, што ёсць у нас. Дарэчы, якія айчынныя сайты пра літаратуру ведаеце вы?
104 viewsedited  09:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-27 23:04:55 Калі вы чыталі творы "Рэвалюцыя" В. Марціновіча і "Любіць ноч — права пацукоў" Ю. Станкевіча, калі ласка, напішыце кароткі пераказ сюжэту і агульнае ўражанне і дашліце на адрас admin@pampedia.by
Акрамя таго, звярніце ўвагу на артыкул https://pampedia.by/wiki/Усяго_патроху — магчыма, вы зможаце дапоўніць прадстаўленыя там водгукі.
125 views20:04
Адкрыць / каментаваць
2021-10-27 08:46:16 Сімптаматычная з'ява ў нашай калялітаратурнай сферы — аўтарацэнтрызм.

Калі мы яшчэ толькі маніторылі існыя рэцэнзіі і літаратурныя агляды, заўважылі, што асобе аўтара нярэдка надаецца ледзь не больш увагі, чым ягонаму твору. Натуральна, гаворачы пра твор, нельга ігнараваць біяграфію аўтара, але ў некаторых выпадках крэн у бок апошняга неапраўдана вялікі.

З пункту гледжання чалавека, які чытае рэцэнзію, каб зразумець, пра што твор, такая інфармацыя здаецца збыткоўнай і непатрэбнай. Уявіце, што вы прыйшлі ў краму, узялі тавар, каб пачытаць склад, а там — пераважна звесткі пра вытворцу. Не два словы, кшталту "100 гадоў на рынку", і пералік узнагарод, што надае аўтарытэтнасці і ўскосна сведчыць пра якасць прадукту, а ўсякая лухта.

Карацей, празмерная ўвага да асобы аўтара ў асобных рэцэнзіях здавалася дзіўнай.

Аднак потым мы запусцілі свой літаратурны партал і ў нас пачалі пытацца, хто піша агляды. Здавалася б, якая ўвогуле розніца, але людзі чамусьці пыталіся.

Больш за тое, аналагічныя пытанні з'явіліся і пад рэпостамі нашых агітак — маўляў, а хто канкрэтна стварае праект?

Нядаўна мы сутыкнуліся з хваляй неадэкватнага хэйту, і там зноў фігуравалі тыя ж пытанні (толькі ў больш шызанутай форме): "хто за гэтым стаіць?", "адкуль ногі растуць?" і г. д.

І тут мы, здаецца, зразумелі гэты дзіўны феномен. Многія людзі проста не разумеюць, як ацэньваць кантэнт, пакуль не даведаюцца, кім ён створаны. На жаль, некаторыя дагэтуль захоўваюць прымітыўнае бінарнае мысленне "свой/чужы" і могуць бачыць свет толькі праз адпаведную прызму. Іншымі словамі, калі твор, сайт і да т. п. створаны "сваім", — ён апрыёры харошы, яго варта хваліць. Калі той жа самы твор, сайт і да т. п. створаны чужым — ён дрэнны і яго трэба хэйціць. Калі ж аўтар невядомы — ступар, які выражаецца ў ігноры.

Канешне, гэтае меркаванне суб'ектыўнае і спрэчнае, мы не прэтэндуем на ісціну, але ў нас ёсць падставы ацэньваць сітуацыю менавіта так.

А што думаеце вы?
99 views05:46
Адкрыць / каментаваць
2021-10-26 16:24:15 Калі хто-небудзь яшчэ лічыць рэкламу паказчыкам забяспечанасці.

Нашая рэклама на ФБ каштуе 60 рублёў за 5 дзён.

Праўда, гэта ўжо другая рэклама. Першая, аднак, была па акцыі, са зніжкай у 50%. Тым не менш ёсць яшчэ і ВК, таму агульная сума складае дзесьці 180 рублёў. Не крытычна, але істотна.

Горш тое, што рэклама не дае чакаемага плёну: прагляды ёсць, а зваротнай сувязі амаль няма. Крыўдна, але мы ў любым выпадку павінны былі выкарыстаць магчымасць пошуку людзей праз рэкламу і выкарысталі яе. Натуральна, з такімі "поспехамі" ў наступныя месяцы мы наўрад ці будзем прасоўваць пасты за грошы.

Дарэчы, за ўвесь час нам зрабілі толькі адзін данат на суму 20 рублёў, таму мы перыядычна просім вас аб матэрыяльнай дапамозе, каб прынамсі скараціць выдаткі на тую ж на рэкламу ці замовіць яе зноў у далейшым:
картка 5578 8433 8002 2347 (08/22)
130 views13:24
Адкрыць / каментаваць
2021-10-26 13:06:09 "Найвялікшую шкоду палітычная цэнзура нанесла грамадскай свядомасці, сфарміраваўшы ў жыхароў БССР цэнзурную ментальнасць (самацэнзуру)... Спачатку прымусова, а потым ужо агрэсіўна-добраахвотна стваральнікі беларускай савецкай культуры і яе спажыўцы збудавалі ўтапічную прастору, закрытую ад навакольнага свету і ад саміх сябе. Галасы нязгодных з гэткім станам рэчаў ужо не былі чутны..." (А. Гужалоўскі, "Чырвоны аловак")

Нагадваем, што "Пампедыя" — вольная энцыклапедыя, артыкулы ў якой можа ствараць і правіць кожны карыстальнік. Аднак зважайце на вышэйпрыведзеную цытату і думайце, ці не з'яўляецеся вы ідэйным паслядоўнікам савецкіх цэнзараў, нават калі выступаеце нібыта супраць "саўкоў".
139 views10:06
Адкрыць / каментаваць
2021-10-26 11:12:11 На ФБ пра нас ужо складаюць міфы, маўляў, мы — прадукт ці то "еўрапейскіх семінараў" (што?), ці то літтусоўкі і калялітаратурнай кухні, ці то рэжыма.

Працягваем назіранне
150 viewsedited  08:12
Адкрыць / каментаваць