Get Mystery Box with random crypto!

Парція памяркоўных цэнтрыстаў (ППЦ)

Лагатып тэлеграм-канала amozhatakitreba — Парція памяркоўных цэнтрыстаў (ППЦ) П
Лагатып тэлеграм-канала amozhatakitreba — Парція памяркоўных цэнтрыстаў (ППЦ)
Адрас канала: @amozhatakitreba
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 215
Апісанне з канала

Трэш, аналіціка, (не)памяркоўнасць:
vk.com/a_mozha_tak_i_treba
Написать нам: t.me/PARCIJA_bot
Памяркоўныя стыкеры: https://t.me/addstickers/PPCstickers

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 7

2021-11-04 16:15:49 Дарэчы, першы агляд з'явіўся на нашым літаратурным партале месяц з лішкам таму — 2 кастрычніка.
Сёння, 4 лістапада, у нас ёсць восем вялікіх аглядаў. Многа гэта ці не?
Канешне, хацелася б больш, але ў любым выпадку працэс пайшоў.

Тэарэтычна развіццё можа быць больш інтэнсіўным, галоўнае пытанне: як дагрукацца да патэнцыйных аўтараў, не маючы бюджэту і сувязяў?
118 views13:15
Адкрыць / каментаваць
2021-11-04 13:58:47 Умы, кoтopыe ищут мecти, paзpушaют гocудapcтвa, a тe, кoтopыe ищут пpимиpeния, coздaют нaции (Нeльcoн Μaндeла)
134 views10:58
Адкрыць / каментаваць
2021-11-04 13:02:03 Ёсць новы агляд — на зомбі-хорар У. Садоўскага "1813"!
Ці чыталі вы гэты твор?

https://pampedia.by/wiki/1813_(аповесць)/бел
122 views10:02
Адкрыць / каментаваць
2021-11-03 12:55:57
Агляд на які твор спадабаўся вам больш?
Anonymous Poll
4%
Libido
15%
Беларусалім
4%
Жэтон на метро
7%
Любіць ноч -- права пацукоў
15%
Мова
7%
План Бабарозы
0%
Чаму ўсё так?
48%
Не чытаў(-ла) ніводнага агляду
27 voters102 views09:55
Адкрыць / каментаваць
2021-11-03 11:41:26
Дарэчы, даволі дзіўна, што, хоць партал сапраўды мае ўжо сем вялікіх аглядаў, дагэтуль няма ніякай зваротнай сувязі ад чытачоў (самі чытачы ёсць).

Заўвагі і прапановы да кантрэтных аглядаў лепш пісаць на старонках абмеркавання (можа быць створана для кожнага артыкула). Напрыклад, мы напісалі ўласныя пытанні да агляду "Любіць ноч — права пацукоў" на адпаведнай старонцы.

Што да агульных заўваг — нам бы хацелася, каб агляды былі троху весялейшымі, усё ж гэта не падручнік для школы і не Вікіпедыя (дарэчы, у нас ужо ёсць тое, чаго на Вікіпедыі няма), але гэта факультатыўна.

Акрамя таго, хацелася б мець больш чытацкіх водгукаў (як мы адразу і пісалі, тут можна арыентавацца на кіна-сайты). Пакуль жа водгукаў мала, ды і большасць з іх — капіпаста з іншых рэсурсаў. Таму заклікаем усіх, хто чытаў разглядаемыя творы, дадаваць уласныя каментарыі ў раздзел "Меркаванні" (або проста дасылайце іх на пошту admin@pampedia.by)
109 viewsedited  08:41
Адкрыць / каментаваць
2021-11-03 09:34:44 На нашым літаратурным партале ёсць ужо сем вялікіх аглядаў! Магчыма, яны не вельмі забаўляльныя, але з інфармацыйнай функцыяй дакладна спраўляюцца, то бок уяўленне аб творах даюць досыць поўнае.

Я (аўтар гэтых радкоў) не чытаў ніводнай кнігі з тых, што аглядаюцца на партале, таму мне сапраўды было вельмі цікава. Нягледзячы на знаёмства з кароткім зместам, захацелася прачытаць "Libido", "Любіць ноч – права пацукоў" і "Беларусалім" (хз, чаму гэты агляд называлі хэйтам, асабіста я з яго зразумеў, што ў кнізе даволі цікавы і дынамічны сюжэт, а ПГМ і змагарызм аўтара — не сакрэт). Астатнія агляды таксама спадабаліся, проста самі кнігі не зацікавілі.

https://pampedia.by/wiki/Категория:Літаратурны_партал
116 views06:34
Адкрыць / каментаваць
2021-11-02 15:22:35 Мы чытаем шмат літаратурных рэцэнзій і хочам напісаць, што нам у іх не падабаецца, бо ўжо вылучыліся характэрныя заканамернасці.

Ахтунг! Гаворка не пра водгукі і допісы ў сацсетках, дзе кожны можа пісаць што і як заўгодна, а пра адмысловыя публікацыі, калі ў СМІ напісана "рэцэнзія". Меркаванне носіць суб'ектыўны характар і грунтуецца толькі на асабістым гусце.

1) Эгацэнтрызм рэцэнзента. Рэцэнзенты нярэдка пішуць не колькі пра твор, колькі пра сябе. Іншым часам — завуалявана, іншым часам — наўпрост, з занадта вялікай колькасцю займеннікаў першай асобы. Для прыватнага допісу на асабістай старонцы — добра, для "сур'ёзнай" рэцэнзіі — напэўна, не.

2) Празмернае заглыбленне ў кампаратывістыку (параўнанне з іншымі творамі). Некаторыя рэцэнзіі ці не на 80% складаюцца з кампаратывістыкі. І зноў-жа, рэцэнзент празрыста кажа перш за ўсё пра сябе, маўляў, "мне гэта нагадала тую кнігу", "я бачыў такое ў тым рамане", "я дахалеры начытаны і адукаваны". Гістарычныя паралелі і параўнанне з раманамі андэграўдных пісьменнікаў міжваеннай Албаніі — гэта ўсё патрэбна і часам цікава, але толькі тады, калі не шкодзіць асвятленню рэцэнзуемага твора. І калі няма празмернага якання.

3) Псеўдаінтэлектуальнасць. Нярэдка чытаеш рэцэнзію — асобныя словы нібы разумееш, агульны тэкст — не. Кажуць, рэцэнзент павінен быць пасярэднікам паміж "складаным" мастацтвам і "простым" чытачом, але ў нашым выпадку арыгінальныя творы часцяком куды прасцей, чым рэцэнзіі на іх. Магчыма, прычына зноў у пэўным эгацэнтрызме (амбіцыях) рэцэнзентаў, якія хочуць павысёрбывацца не толькі эрудыцыяй, але і формай падачы.

4) Славаблудства. Іншая крайнасць, калі рэцэнзент заглыбляецца не ў навуковасць, а ў нейкае графаманства. Сыпле метафарамі, выкарыстоўвае складаны сінтаксіс, жанглюе вобразамі. Маўляў, "ведаеце, і я сам свайго роду пісьменнік".

5) Адстутнасць нармальных крытычных заўваг. Ёсць меркаванне, што адмоўныя рэцэнзіі ўвогуле не патрэбны, але ў нас мала нават станоўчых рэцэнзій з негатыўнымі ацэнкамі асобных момантаў. Многія рэцэнзіі — проста публічная аб'ява: "Рабяты, вось аўтар кніжку напісаў, ён маладзец, давайце папляскаем у ладкі! А цяпер вашай увазе — мае асацыяцыі".

Натуральна, усе пункты могуць ставараць розныя камбінацыі.

Карацей, магчыма, мы проста прымітыўнае быдла, але рэцэнзіі чытаем для таго, каб даведацца: 1) пра што кніга, 2) якія там плюсы і мінусы, 3) на якія ШЫРОКАВЯДОМЫЯ кнігі/фільмы (без падрабязнасцей!) яна падобна. На жаль, адказы нават на гэтыя, самыя відавочныя пытанні, часцяком адсутнічаюць.

Вось так мы і прыйшлі да ідэі стварэння літаратурнага парталу.
106 viewsedited  12:22
Адкрыць / каментаваць
2021-11-01 11:43:27 Новы агляд — на раман П. Касцюкевіча "План Бабарозы"!
Калі вы чыталі твор — дадайце сваё меркаванне!

https://pampedia.by/wiki/План_Бабарозы_(раман)/бел
112 viewsedited  08:43
Адкрыць / каментаваць
2021-10-31 13:22:48 Наплыў мігрантаў; бяздзеянне органаў улады; падкупленая бандытамі міліцыя; пасіўны народзец, які пакорліва трывае здзекі і тэрор, -- гэта ўсё мастацкі твор з далёкага 1998 года. Добра, што цяпер усё па-іншаму, праўда?
Больш інфармацыі пра твор -- у свежым аглядзе па спасылцы.

Дарэчы, вы можаце дапоўніць гэты агляд. Напрыклад, узніклі такія заўвагі:
1) Пішуць, што пасля выхаду твора на аўтара пасыпаліся абвінавачванні ў расізме і фашызме. Хацелася б знайсці гэтыя абвінавачанні.
2) Негатыўныя водгукі тычацца пераважна ідэі твора, а не самога тэксту. Дык няўжо няма адмоўных рэцэнзій? Няўжо тэкст такі бездакорны?
3) Не зусім зразумела, у чым адметнасць і асаблівасць твора. У неталерантнасці? Магчыма, варта дадаць апісанне тагачаснага літаратурнага працэсу, ці неяк іначай патлумачыць тое, чаму твор выклікаў вялікі рэзанс (ці не выклікаў?).

Увогуле ж, кожны можа дапоўніць пераказ зместу і пакінуць уласнае меркаванне пра твор.

https://pampedia.by/wiki/Любіць_ноч_–_права_пацукоў_(раман)/бел
117 views10:22
Адкрыць / каментаваць
2021-10-30 21:11:30 Паказальная гісторыя:
Мы пісалі, што ёсць база для артыкула пра твор «Любіць ноч — права пацукоў» Ю. Станкевіча, але інфармацыі пакуль бракуе.

Спрабуючы сабраць гэтую інфармацыю, мы знаходзім прыкладна адны і тыя звесткі пра тое, што «газета "Літаратура і мастацтва" назвала твор "адным з самых мужных, праўдзівых і сумленных, што пабачылі свет апошнім часам"», а Святлана Алексіевіч назвала аповесць самай яркай
з’явай у беларускай літаратуры за 1998 год («У беларускай літаратуры з’явіўся твор еўрапейскага ўзроўню»).

Увогуле, водгукі амаль толькі станоўчыя. Акрамя таго, твор разглядалі нават у шэрагу навуковых артыкулаў. Аўтара яшчэ пры жыцці называлі «культавым», інтэрвью ў яго бралі не толькі незалежныя СМІ, але і «Советская Белоруссія».

Аднак нейкай агульнай інфармацыі пра ягоны magnum opus усё адно не хапае. Кароткі пераказ капіпасцяць з адной крыніцы. На Вікіпедыі нічога няма. Цытат надзвычай мала. Найбольш рэпрэзентатыўную інфармацыю мы знайшлі ў нейкіх блогах.

Пры гэтым сама кніга ёсць у вольным доступе — з улікам станоўчых ацэнак чытачоў павінна быць шмат, але рэпрэзентацыя кнігі ў інтэрнэтах сведчыць пра адваротнае. Прынамсі ў нас склалася ўражанне, што яе прачыталі толькі прадстаўнікі літтусовачкі, студэнты філалагічных спецыяльнасцей і ўсяго пара «звычайных» людзей.

Такая сітуацыя выразна сігналізуе пра неабходнасць стварэння літаратурнага партала ў тым фармаце, які мы прапануем. Таму далучайцеся і дапамажыце далучыць іншых!


https://pampedia.by/wiki/Любіць_ноч_–_права_пацукоў_(раман)/бел
172 views18:11
Адкрыць / каментаваць