Get Mystery Box with random crypto!

Паказальная гісторыя: Мы пісалі, што ёсць база для артыкула п | Парція памяркоўных цэнтрыстаў (ППЦ)

Паказальная гісторыя:
Мы пісалі, што ёсць база для артыкула пра твор «Любіць ноч — права пацукоў» Ю. Станкевіча, але інфармацыі пакуль бракуе.

Спрабуючы сабраць гэтую інфармацыю, мы знаходзім прыкладна адны і тыя звесткі пра тое, што «газета "Літаратура і мастацтва" назвала твор "адным з самых мужных, праўдзівых і сумленных, што пабачылі свет апошнім часам"», а Святлана Алексіевіч назвала аповесць самай яркай
з’явай у беларускай літаратуры за 1998 год («У беларускай літаратуры з’явіўся твор еўрапейскага ўзроўню»).

Увогуле, водгукі амаль толькі станоўчыя. Акрамя таго, твор разглядалі нават у шэрагу навуковых артыкулаў. Аўтара яшчэ пры жыцці называлі «культавым», інтэрвью ў яго бралі не толькі незалежныя СМІ, але і «Советская Белоруссія».

Аднак нейкай агульнай інфармацыі пра ягоны magnum opus усё адно не хапае. Кароткі пераказ капіпасцяць з адной крыніцы. На Вікіпедыі нічога няма. Цытат надзвычай мала. Найбольш рэпрэзентатыўную інфармацыю мы знайшлі ў нейкіх блогах.

Пры гэтым сама кніга ёсць у вольным доступе — з улікам станоўчых ацэнак чытачоў павінна быць шмат, але рэпрэзентацыя кнігі ў інтэрнэтах сведчыць пра адваротнае. Прынамсі ў нас склалася ўражанне, што яе прачыталі толькі прадстаўнікі літтусовачкі, студэнты філалагічных спецыяльнасцей і ўсяго пара «звычайных» людзей.

Такая сітуацыя выразна сігналізуе пра неабходнасць стварэння літаратурнага партала ў тым фармаце, які мы прапануем. Таму далучайцеся і дапамажыце далучыць іншых!


https://pampedia.by/wiki/Любіць_ноч_–_права_пацукоў_(раман)/бел