Get Mystery Box with random crypto!

Дарэчы, даволі дзіўна, што, хоць партал сапраўды мае ўжо сем в | Парція памяркоўных цэнтрыстаў (ППЦ)

Дарэчы, даволі дзіўна, што, хоць партал сапраўды мае ўжо сем вялікіх аглядаў, дагэтуль няма ніякай зваротнай сувязі ад чытачоў (самі чытачы ёсць).

Заўвагі і прапановы да кантрэтных аглядаў лепш пісаць на старонках абмеркавання (можа быць створана для кожнага артыкула). Напрыклад, мы напісалі ўласныя пытанні да агляду "Любіць ноч — права пацукоў" на адпаведнай старонцы.

Што да агульных заўваг — нам бы хацелася, каб агляды былі троху весялейшымі, усё ж гэта не падручнік для школы і не Вікіпедыя (дарэчы, у нас ужо ёсць тое, чаго на Вікіпедыі няма), але гэта факультатыўна.

Акрамя таго, хацелася б мець больш чытацкіх водгукаў (як мы адразу і пісалі, тут можна арыентавацца на кіна-сайты). Пакуль жа водгукаў мала, ды і большасць з іх — капіпаста з іншых рэсурсаў. Таму заклікаем усіх, хто чытаў разглядаемыя творы, дадаваць уласныя каментарыі ў раздзел "Меркаванні" (або проста дасылайце іх на пошту admin@pampedia.by)