Get Mystery Box with random crypto!

Парція памяркоўных цэнтрыстаў (ППЦ)

Лагатып тэлеграм-канала amozhatakitreba — Парція памяркоўных цэнтрыстаў (ППЦ) П
Лагатып тэлеграм-канала amozhatakitreba — Парція памяркоўных цэнтрыстаў (ППЦ)
Адрас канала: @amozhatakitreba
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 215
Апісанне з канала

Трэш, аналіціка, (не)памяркоўнасць:
vk.com/a_mozha_tak_i_treba
Написать нам: t.me/PARCIJA_bot
Памяркоўныя стыкеры: https://t.me/addstickers/PPCstickers

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 10

2021-10-18 21:00:08 Мы зноў запусцілі аўтаматычную рэкламу ВК, цяпер з іншым пастом (https://vk.com/wall-203171612_56). Ён здаецца больш грунтоўным, паколькі там ёсць і адказы на асноўныя пытанні, і спасылкі на прыклады аглядаў (якіх проста не было падчас першай рэкламнай кампаніі).

Тым не менш такая рэклама — як стрэл з гарматы па вераб'ях: на 2,8 тыс. праглядаў мы пакуль маем усяго толькі 12 лайкаў і 3 рэпосты.

Відавочна, праект падобнага кшталту лепш прасоўваць адрасна, сярод зацікаўленых людзей і тэматычных суполак. Аднак ужо складваецца ўражанне, што такіх людзей і суполак проста не існуе ў прыродзе.

Таму мы просім вас дапамагчы з распаўсюдам інфармацыі аб праекце сярод мэтавай аўдыторыі.

Пост ВК: https://vk.com/pampedia?w=wall-203171612_56
На ФБ: https://www.facebook.com/amotakitreba/posts/4752637984768310
Непасрэдна літаратурны партал: https://pampedia.by/wiki/Категория:Літаратурны_партал

Таксама вы можаце дапамагчы праекту капейчынай, каб прынамсі скараціць нашыя выдаткі на тую ж рэкламу: картка 5578 8433 8002 2347
133 views18:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-18 10:35:21 Нам тут даслалі некалькі зусім кароткіх водгукаў (https://pampedia.by/wiki/Усяго_патроху)

З аднаго боку, гэтага, канешне, недастаткова. Паводле задумы асновай аглядаў у нашым праекце павінен быць кароткі змест, то бок пераказ твора.

З іншага боку, падобныя водкугі з'яўляюцца добрым прыкладам таго, якія розныя тэксты вы можаце нам дасылаць. Параўнайце асобны водгук па спасылцы з аглядам на "Беларусалім" (https://pampedia.by/wiki/Беларусалім_(раман)/бел) — гэта прынцыпова розныя тэксты, аднак кожны з іх мае карысць і з'яўляецца патрэбным.

Больш за тое, калі старонка "Усяго патроху" будзе дапаўняцца новымі водгукамі (як на разгледжаныя, так і на іншыя творы), яна зможа ператварыцца ў добры каталог і адначасова -- у базу для стварэння новых вялікіх артыкулаў.

Запрашаем далучыцца!
132 viewsedited  07:35
Адкрыць / каментаваць
2021-10-18 08:45:08 Парція памяркоўных цэнтрыстаў (ППЦ) pinned «Калі вы з'яўляецеся аматарам беларускай літаратуры, запрашаем далучыцца да стварэння агрэгатара аглядаў (https://pampedia.by/wiki/Категория:Літаратурны_партал) Напішыце кароткі пераказ прачытанай кнігі і падзяліцеся сваімі ўражаннямі — для гэтага не трэба…»
05:45
Адкрыць / каментаваць
2021-10-17 22:40:53 "Кубрик придавал огромное значение деталям — в фильме "Сияние" зеленый цвет постоянно "борется" с красным. И чем хуже идут дела, тем больше в фильме красного цвета, а зеленый, наоборот, вытесняется из кадра".
86 views19:40
Адкрыць / каментаваць
2021-10-17 19:58:32 Калі вы з'яўляецеся аматарам беларускай літаратуры, запрашаем далучыцца да стварэння агрэгатара аглядаў (https://pampedia.by/wiki/Категория:Літаратурны_партал)

Напішыце кароткі пераказ прачытанай кнігі і падзяліцеся сваімі ўражаннямі — для гэтага не трэба быць прафесійным філолагам або вялікім літаратурным крытыкам.

Сутнасць у пытаннях і адказах:

- Чаго мы хочам?
- Стварыць агрэгатар аглядаў на творы сучаснай беларускай літаратуры. Першыя агляды ўжо ёсць: https://pampedia.by/wiki/Категория:Літаратурны_партал

- Што мы маем на ўвазе пад словам "агляд"?
- Кароткі пераказ і агульнае ўражанне. Усё ў вольнай форме, можна з лаянкай. Можна па-руску.

- Якія патрабаванні да агляду?
- Ён павінен быць самадастатковым, каб у чытача склалася агульнае ўражанне пра твор. Строгіх крытэрыяў няма. Гэта не школьнае сачыненне, не рэцэнзія, не літаратуразнаўчы аналіз, не крытычны артыкул, не рэклама і не хэйт — проста пераказ сюжэту і вашае асабістае меркаванне. Аднак калі агляд будзе мець рысы пералічаных жанраў — нічога страшнага.

- Ці трэба ствараць кампіляцыі існых рэцэнзій і водгукаў?
- Гэта не абавязкова, галоўнае — кароткі змест.

- Навошта патрэбны такі агрэгатар?
- Каб людзі прынамсі павярхоўна ведалі айчынную літаратуру і мелі магчымасць падбіраць кнігі з большай рэлевантнасцю.

- Ці запатрабавана гэта?
- Так, нашыя апытанні ў сацыяльных сетках паказалі, што такія агляды хацелі б пачытаць 85 % рэспандэнтаў.

- Калі даваць людзям кароткі змест, ці стануць яны чытаць кнігі цалкам?
- Мы зыходзім з таго, што а) людзі і так не чытаюць сучасную беларускую літаратуру; б) павярхоўнае веданне айчыннай літаратуры лепш, чым поўнае няведанне. Такім чынам, горш дакладна не будзе. Агляд на сапраўды вартыя кнігі можна зрабіць больш падобным да рэцэнзіі або рэкламы, а кароткі змест — згарнуць, каб не было непажаданых спойлераў.

- Чаму праект ствараецца на базе "Пампедыі", а не асобна?
- Бо мы не ўпэўнены ў поспеху. У нас няма грошай на новы сайт, а "Пампедыя" аплочана да канца сакавіка 2022 года. З іншага боку, калі літаратурны агрэгатар атрымае развіццё, ён можа стаць лакаматывам развіцця ўсёй "Пампедыі", чаму садзейнічае сістэма навігацыі вікі-сайта.

- Што наконт аўтарскіх правоў?
- "Пампедыя" — вольная энцыклапедыя, артыкулы якой можа рэдагаваць кожны ўдзельнік. Калі вы хочаце падкрэсліць сваё аўтарства і/ці пакінуць свой агляд непарушным — лепш апублікуйце яго спачатку на іншым рэсурсе (прынамсі на сцяне ў сацсетках), куды можна будзе зрабіць спасылку з "Пампедыі".

- Праект абмяжоўваецца новай літаратурай?
- Не, проста кароткія пераказы класікі са школьнай праграмы і так можна знайсці. Прыярытэт у малавядомых твораў, але і на класіку можна зрабіць файны агляд — калі ласка.

- Як запосціць агляд, не ведаючы вікі-разметку?
- Агляд можна даслаць у звычайным тэкставым файле на адрас: admin@pampedia.by

#літаратура #беларуская_літаратура #белліт #сучбелліт #кароткі_змест #беллит #белорусская_литература
112 views16:58
Адкрыць / каментаваць
2021-10-14 11:19:24 Ёсць база для агляду рамана "Рэвалюцыя" Марціновіча, але кароткі змест пакуль занадта кароткі.
Хто чытаў — дашліце свой пераказ гэтай кнігі (а заадно і агульнае ўражанне) на адрас admin@pampedia.by
125 views08:19
Адкрыць / каментаваць
2021-10-13 15:05:56 Раман "Libido" ў 2019 годзе атрымаў прэмію імя Ежы Гедройца, то бок, паводле тусовачкі (журы прэміі), кніга стала найлепшай за 2018 год.

Пры гэтым ейны наклад — усяго 200 (!!!) асобнікаў. Яшчэ кнігу можна пачытаць у электронным фармаце, але маштаб усё адно катастрафічна малы.

У той жа час аўтар як лаўрэат прэміі атрымаў 14 тысяч рублёў. Канешне, ніякай карэляцыі паміж тыражом і якасцю кнігі тут няма, але нават неяк крыўда — не таму, што за малавядомую кнігу ў 200 асобнікаў аўтар атрымаў адносна вялікія грошы, а таму, што кніга, якая дапамагла аўтару зарабіць тыя грошы, здабыўшы перамогу на вялікім конкурсе (у поўным спісе было 34 пазіцыі), так і не зрабілася вядомай.

Канешне, меркаванне тусовачкі можа быць спрэчным, але тут паўстае лагічнае пытанне: а якую кнігу за 2018 год назвалі б найлепшай вы?

Увогуле, адсутнасць цікаўнасці характэрна і для іншых лаўрэатаў Гедройца, проста на кнігу "Libido" ў нас ужо ёсць агляд. Прапануем азнаёміцца прынамсі з ім : https://pampedia.by/wiki/Libido_(раман)/бел
147 views12:05
Адкрыць / каментаваць
2021-10-12 13:52:33
Можна заўважыць, што літаратурныя агляды на Пампедыі (усе па адной спасылцы: https://pampedia.by/wiki/Категория:Літаратурны_партал) утрымліваюць кампіляцыі рэцэнзій і водгукаў, але ад вас рабіць агляд крыніц не патрабуецца, гэтым займаецца адмін перад публікацыяй.

Вам жа дастаткова даслаць толькі кароткі змест (вольны пераказ) прачытанай кнігі і ўласнае суб'ектыўнае ўражанне.

Пошта: admin@pampedia.by
Падтрымаць праект: карта 5578 8433 8002 2347
108 viewsedited  10:52
Адкрыць / каментаваць
2021-10-12 13:12:17 Жесточайше поддерживаем введение наказания за несоблюдение социального дистанцирования и считаем, что его нужно будет оставить и после пандемии.
Однако не ясно, как быть со сраным общественным транспортом и другими местами, где дистанцию соблюдать невозможно по причине заведомо дебильного устройства системы.
Если государство не может обеспечить нормальную работу транспорта и, например, поликлиник -- как быть?
Но в остальном правильно, надо отучать нахрапных тёток от привычки слэмиться с незнакомцами
115 viewsedited  10:12
Адкрыць / каментаваць
2021-10-11 22:56:08
Ёсць чацвёрты агляд!
https://pampedia.by/wiki/Беларусалім_(раман)/бел
139 viewsedited  19:56
Адкрыць / каментаваць