Get Mystery Box with random crypto!

Раман 'Libido' ў 2019 годзе атрымаў прэмію імя Ежы Гедройца, т | Парція памяркоўных цэнтрыстаў (ППЦ)

Раман "Libido" ў 2019 годзе атрымаў прэмію імя Ежы Гедройца, то бок, паводле тусовачкі (журы прэміі), кніга стала найлепшай за 2018 год.

Пры гэтым ейны наклад — усяго 200 (!!!) асобнікаў. Яшчэ кнігу можна пачытаць у электронным фармаце, але маштаб усё адно катастрафічна малы.

У той жа час аўтар як лаўрэат прэміі атрымаў 14 тысяч рублёў. Канешне, ніякай карэляцыі паміж тыражом і якасцю кнігі тут няма, але нават неяк крыўда — не таму, што за малавядомую кнігу ў 200 асобнікаў аўтар атрымаў адносна вялікія грошы, а таму, што кніга, якая дапамагла аўтару зарабіць тыя грошы, здабыўшы перамогу на вялікім конкурсе (у поўным спісе было 34 пазіцыі), так і не зрабілася вядомай.

Канешне, меркаванне тусовачкі можа быць спрэчным, але тут паўстае лагічнае пытанне: а якую кнігу за 2018 год назвалі б найлепшай вы?

Увогуле, адсутнасць цікаўнасці характэрна і для іншых лаўрэатаў Гедройца, проста на кнігу "Libido" ў нас ужо ёсць агляд. Прапануем азнаёміцца прынамсі з ім : https://pampedia.by/wiki/Libido_(раман)/бел