Get Mystery Box with random crypto!

Калі вы з'яўляецеся аматарам беларускай літаратуры, запрашаем | Парція памяркоўных цэнтрыстаў (ППЦ)

Калі вы з'яўляецеся аматарам беларускай літаратуры, запрашаем далучыцца да стварэння агрэгатара аглядаў (https://pampedia.by/wiki/Категория:Літаратурны_партал)

Напішыце кароткі пераказ прачытанай кнігі і падзяліцеся сваімі ўражаннямі — для гэтага не трэба быць прафесійным філолагам або вялікім літаратурным крытыкам.

Сутнасць у пытаннях і адказах:

- Чаго мы хочам?
- Стварыць агрэгатар аглядаў на творы сучаснай беларускай літаратуры. Першыя агляды ўжо ёсць: https://pampedia.by/wiki/Категория:Літаратурны_партал

- Што мы маем на ўвазе пад словам "агляд"?
- Кароткі пераказ і агульнае ўражанне. Усё ў вольнай форме, можна з лаянкай. Можна па-руску.

- Якія патрабаванні да агляду?
- Ён павінен быць самадастатковым, каб у чытача склалася агульнае ўражанне пра твор. Строгіх крытэрыяў няма. Гэта не школьнае сачыненне, не рэцэнзія, не літаратуразнаўчы аналіз, не крытычны артыкул, не рэклама і не хэйт — проста пераказ сюжэту і вашае асабістае меркаванне. Аднак калі агляд будзе мець рысы пералічаных жанраў — нічога страшнага.

- Ці трэба ствараць кампіляцыі існых рэцэнзій і водгукаў?
- Гэта не абавязкова, галоўнае — кароткі змест.

- Навошта патрэбны такі агрэгатар?
- Каб людзі прынамсі павярхоўна ведалі айчынную літаратуру і мелі магчымасць падбіраць кнігі з большай рэлевантнасцю.

- Ці запатрабавана гэта?
- Так, нашыя апытанні ў сацыяльных сетках паказалі, што такія агляды хацелі б пачытаць 85 % рэспандэнтаў.

- Калі даваць людзям кароткі змест, ці стануць яны чытаць кнігі цалкам?
- Мы зыходзім з таго, што а) людзі і так не чытаюць сучасную беларускую літаратуру; б) павярхоўнае веданне айчыннай літаратуры лепш, чым поўнае няведанне. Такім чынам, горш дакладна не будзе. Агляд на сапраўды вартыя кнігі можна зрабіць больш падобным да рэцэнзіі або рэкламы, а кароткі змест — згарнуць, каб не было непажаданых спойлераў.

- Чаму праект ствараецца на базе "Пампедыі", а не асобна?
- Бо мы не ўпэўнены ў поспеху. У нас няма грошай на новы сайт, а "Пампедыя" аплочана да канца сакавіка 2022 года. З іншага боку, калі літаратурны агрэгатар атрымае развіццё, ён можа стаць лакаматывам развіцця ўсёй "Пампедыі", чаму садзейнічае сістэма навігацыі вікі-сайта.

- Што наконт аўтарскіх правоў?
- "Пампедыя" — вольная энцыклапедыя, артыкулы якой можа рэдагаваць кожны ўдзельнік. Калі вы хочаце падкрэсліць сваё аўтарства і/ці пакінуць свой агляд непарушным — лепш апублікуйце яго спачатку на іншым рэсурсе (прынамсі на сцяне ў сацсетках), куды можна будзе зрабіць спасылку з "Пампедыі".

- Праект абмяжоўваецца новай літаратурай?
- Не, проста кароткія пераказы класікі са школьнай праграмы і так можна знайсці. Прыярытэт у малавядомых твораў, але і на класіку можна зрабіць файны агляд — калі ласка.

- Як запосціць агляд, не ведаючы вікі-разметку?
- Агляд можна даслаць у звычайным тэкставым файле на адрас: admin@pampedia.by

#літаратура #беларуская_літаратура #белліт #сучбелліт #кароткі_змест #беллит #белорусская_литература