Get Mystery Box with random crypto!

Мы зноў запусцілі аўтаматычную рэкламу ВК, цяпер з іншым пасто | Парція памяркоўных цэнтрыстаў (ППЦ)

Мы зноў запусцілі аўтаматычную рэкламу ВК, цяпер з іншым пастом (https://vk.com/wall-203171612_56). Ён здаецца больш грунтоўным, паколькі там ёсць і адказы на асноўныя пытанні, і спасылкі на прыклады аглядаў (якіх проста не было падчас першай рэкламнай кампаніі).

Тым не менш такая рэклама — як стрэл з гарматы па вераб'ях: на 2,8 тыс. праглядаў мы пакуль маем усяго толькі 12 лайкаў і 3 рэпосты.

Відавочна, праект падобнага кшталту лепш прасоўваць адрасна, сярод зацікаўленых людзей і тэматычных суполак. Аднак ужо складваецца ўражанне, што такіх людзей і суполак проста не існуе ў прыродзе.

Таму мы просім вас дапамагчы з распаўсюдам інфармацыі аб праекце сярод мэтавай аўдыторыі.

Пост ВК: https://vk.com/pampedia?w=wall-203171612_56
На ФБ: https://www.facebook.com/amotakitreba/posts/4752637984768310
Непасрэдна літаратурны партал: https://pampedia.by/wiki/Категория:Літаратурны_партал

Таксама вы можаце дапамагчы праекту капейчынай, каб прынамсі скараціць нашыя выдаткі на тую ж рэкламу: картка 5578 8433 8002 2347