Get Mystery Box with random crypto!

Парція памяркоўных цэнтрыстаў (ППЦ)

Лагатып тэлеграм-канала amozhatakitreba — Парція памяркоўных цэнтрыстаў (ППЦ) П
Лагатып тэлеграм-канала amozhatakitreba — Парція памяркоўных цэнтрыстаў (ППЦ)
Адрас канала: @amozhatakitreba
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 215
Апісанне з канала

Трэш, аналіціка, (не)памяркоўнасць:
vk.com/a_mozha_tak_i_treba
Написать нам: t.me/PARCIJA_bot
Памяркоўныя стыкеры: https://t.me/addstickers/PPCstickers

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 12

2021-10-06 08:48:01
Сёння, 6 кастрычніка, сканчваецца прасоўванне нашага агітацыйнага запісу ВКонтакте (https://vk.com/pampedia?w=wall-203171612_19).
Статыстыку можаце пабачыць вышэй.
Эфетыўнасць рэкламы — 0,222%
Як казаў класік, «в этой ситуации мы просто наше это самое мы уже здесь наши полномочия всё».

Затраты не вельмі значныя (60 р, з якіх 20 вярнуліся дзякуючы аднаму данату), але ці варта працягваць з такой эфектыўнасцю?

Відавочна, праект падобнага кшталту лепш прасоўваць адрасна, сярод зацікаўленых людзей і тэматычных суполак. Таму, калі ласка, дапамажыце распаўсюдзіць пасты https://vk.com/pampedia?w=wall-203171612_19 або https://vk.com/wall-203171612_34 сярод вядомай вам мэтавай аўдыторыі.

Заданаціць на новую аўтаматычную рэкламу: карта 5578 8433 8002 2347

Нагадваем, што сайт аплочаны да канца сакавіка 2022 г., таму мы ў любым выпадку будзем спрабаваць стварыць на яго базе агрэгатар аглядаў.
90 viewsedited  05:48
Адкрыць / каментаваць
2021-10-05 19:39:57 Сутнасць у пытаннях і адказах

Чаго мы хочам?
Стварыць агрэгатар аглядаў на творы сучаснай беларускай літаратуры.

Што мы маем на ўвазе пад словам "агляд"?
Кароткі пераказ і агульнае ўражанне. Усё ў вольнай форме, можна з лаянкай.

Якія патрабаванні да агляду?
Ён павінен быць самадастатковым, каб у чытача склалася максімальна поўнае ўражанне пра твор. Іншых патрабаванняў няма. Гэта не школьнае сачыненне, не рэцэнзія, не літаратуразнаўчы аналіз, не крытычны артыкул, не рэклама і не хэйт — проста пераказ сюжэту і вашае асабістае меркаванне. Аднак калі агляд будзе мець рысы пералічаных жанраў — нічога страшнага.

Навошта гэта трэба?
Каб людзі прынамсі павярхоўна ведалі айчынную літаратуру і мелі магчымасць падбіраць кнігі з большай рэлевантнасцю.

Ці запатрабавана гэта?
Так, нашыя апытанні ў сацыяльных сетках паказалі, што такія агляды хацелі б пачытаць 85 % рэспандэнтаў.

Калі даваць людзям кароткі змест, ці стануць яны чытаць кнігі цалкам?
Мы зыходзім з таго, што а) людзі і так не чытаюць сучасную беларускую літаратуру; б) павярхоўнае веданне айчыннай літаратуры лепш, чым поўнае няведанне. Такім чынам, горш дакладна не будзе. Агляд на сапраўды вартыя кнігі можна зрабіць больш падобным да рэцэнзіі або рэкламы, а кароткі змест — згарнуць, каб не было непажаданых спойлераў.

Чаму праект ствараецца на базе "Пампедыі", а не асобна?
Бо мы не ўпэўнены ў поспеху. У нас няма грошай на новы сайт, а "Пампедыя" аплочана да канца сакавіка 2022 года. З іншага боку, калі літаратурны агрэгатар атрымае развіццё, ён можа стаць лакаматывам развіцця ўсёй "Пампедыі", чаму садзейнічае сістэма навігацыі вікі-сайта.

Што наконт аўтарскіх правоў?
"Пампедыя" — вольная энцыклапедыя, артыкулы якой можа рэдагаваць кожны ўдзельнік. Калі вы хочаце падкрэсліць сваё аўтарства і/ці пакінуць свой агляд непарушным — лепш апублікуйце яго спачатку на іншым рэсурсе (прынамсі на сцяне ў сацсетках), куды можна будзе зрабіць спасылку з "Пампедыі".

Праект абмяжоўваецца новай літаратурай?
Не, проста кароткія пераказы класікі са школьнай праграмы і так можна знайсці. Прыярытэт у малавядомых твораў, але і на класіку можна зрабіць файны агляд — калі ласка.

Як запосціць агляд, не ведаючы вікі-разметку?
Агляд можна даслаць у звычайным тэкставым файле на адрас: admin@pampedia.by

Іншыя пытанні пакідайце ў каментарыях
131 views16:39
Адкрыць / каментаваць
2021-10-05 14:25:36 Сутнасць у пытаннях і адказах

Чаго вы хочаце?
Стварыць агрэгатар аглядаў на творы сучаснай беларускай літаратуры.

Што вы маеце на ўвазе пад словам "агляд"?
Кароткі пераказ і агульнае ўражанне. Усё ў вольнай форме, можна з лаянкай.

Якія патрабаванні да агляду?
Ён павінен быць самадастатковым, каб у чытача склалася максімальна поўнае ўражанне пра твор. Іншых патрабаванняў няма. Гэта не школьнае сачыненне, не рэцэнзія, не літаратуразнаўчы аналіз, не крытычны артыкул, не рэклама і не хэйт — проста пераказ сюжэту і вашае асабістае меркаванне. Аднак калі агляд будзе мець рысы пералічаных жанраў — нічога страшнага.

Навошта гэта трэба?
Каб людзі прынамсі павярхоўна ведалі айчынную літаратуру і мелі магчымасць падбіраць кнігі з большай рэлевантнасцю.

Ці запатрабавана гэта?
Так, нашыя апытанні ў сацыяльных сетках паказалі, што такія агляды хацелі б пачытаць 85 % рэспандэнтаў.

Калі даваць людзям кароткі змест, ці стануць яны чытаць кнігі цалкам?
Мы зыходзім з таго, што а) людзі і так не чытаюць сучасную беларускую літаратуру; б) павярхоўнае веданне айчыннай літаратуры лепш, чым поўнае няведанне. Такім чынам, горш дакладна не будзе. Агляд на сапраўды вартыя кнігі можна зрабіць больш падобным да рэцэнзіі або рэкламы, а кароткі змест — згарнуць, каб не было непажаданых спойлераў.

Чаму праект ствараецца на базе "Пампедыі", а не асобна?
Бо мы не ўпэўнены ў поспеху. У нас няма грошай на новы сайт, а "Пампедыя" аплочана да канца сакавіка 2022 года. З іншага боку, калі літаратурны агрэгатар атрымае развіццё, ён можа стаць лакаматывам развіцця ўсёй "Пампедыі", чаму садзейнічае сістэма навігацыі вікі-сайта.

Што наконт аўтарскіх правоў?
"Пампедыя" — вольная энцыклапедыя, артыкулы якой можа рэдагаваць кожны ўдзельнік. Калі вы хочаце падкрэсліць сваё аўтарства і/ці пакінуць свой агляд непарушным — лепш апублікуйце яго спачатку на іншым рэсурсе (прынамсі на сцяне ў сацсетках), куды можна будзе зрабіць спасылку з "Пампедыі".

Як запосціць агляд, не ведаючы вікі-разметку?
Агляд можна даслаць у звычайным тэкставым файле на адрас: admin@pampedia.by

Іншыя пытанні пакідайце ў каментарыях
95 views11:25
Адкрыць / каментаваць
2021-10-04 11:49:52 Наклад кнігі Т. Карытка "Чаму ўсё так?" (агляд на якую вы ўжо можаце пачытаць на "Пампедыі": https://pampedia.by/wiki/%D0%A7%D0%B0%D0%BC%D1%83_%D1%9E%D1%81%D1%91_%D1%82%D0%B0%D0%BA%3F_(%D0%B0%D0%BF%D0%BE%D0%B2%D0%B5%D1%81%D1%86%D1%8C)/%D0%B1%D0%B5%D0%BB) складае ўсяго 150 (!) асобнікаў.
Не стопіццот, а сто пяцьдзясят! Адзін асобнік на 6200 жыхароў краіны.

І такія наклады беларускамоўнай мастацкай літаратуры, на жаль, — норма для сучаснай Квітнеючай. Наклад у 500 асобнікаў ужо лічыцца вялікім.

Для параўнання, у Нарвегіі, колькасць насельніцтва якой на 4 млн менш, чым у нас, урад штогод набывае мінімум 773 дадатковыя (!) асобнікі дарослых і 1550 асобнікаў дзіцячых мастастацкіх кніг, якія распаўсюджвае ў бібліятэках (гл. https://www.kulturradet.no/innkjopsordningene). Акрамя таго, там існуе сістэма грантаў для пісьменнікаў і праграма падтрымкі выдавецтваў.

Цытата:
"Штогод у Раду мастацтваў Нарвегіі паступае больш за 20 000 заявак на фінансаванне. У 2020 годзе Рада размеркавала каля 150 млн еўра дзяржаўных сродкаў, што складае 10 % нацыянальнага бюджэту на культуру"(https://www.kulturradet.no/english/vis/-/arts-council-norway-main)

Дарэчы, у Нарвегіі выкарыстоўваецца той жа сцяг, які выкарыстоўвалі калабаранты падчас вайны, — да тэмы гэта не адносицца, проста нагадваем.

Вядома, у нашай дзяржавы іншыя прыярытэты і [таму] іншы бюджэт. Так, у 2021 годзе на "Физическую культуру, спорт, культуру и средства массовой информации" вылучылі агулам 174 млн еўра (https://minfin.gov.by/upload/bp/budjet/budjet2021.pdf). Можна меркаваць, што большая частка дадзеных сродкаў была накіравана на спорт і дзяржаўныя СМІ, а з таго, што засталося на культуру, мастацкая літаратура атрымала лічаныя капейкі.

Такім чынам, беларуская літаратура існуе ў заганным коле: малыя наклады тлумачацца нізкай цікаўнасцю чытачоў, а нізкая цікаўнасць чытачоў тлумачыцца, сярод іншага, адсутнасцю фінансавай падтрымкі і проста нармалёвага асвятлення літаратурнага працэсу.

Таму стварэнне агрэгатара літаратурных аглядаў — справа сапраўды запратрабаваная і актуальная. Калі вы чытаеце сучасную беларускую літаратуру — напішыце агляд з кароткім пераказам і сваімі ўражаннямі на пошту admin@pampedia.by
119 viewsedited  08:49
Адкрыць / каментаваць
2021-10-03 20:41:38
Па спасылцы можна спампаваць больш за 50 (!) кніг, якія ў розныя гады траплялі ў лонг-ліст намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройца.

Яшчэ там ёсць і рэцэнзіі, аднак для нашага сайта яны не падыходзяць.

https://delaemvmeste.by/premiya-imya-ezhyi-gedroytsa/
33 views17:41
Адкрыць / каментаваць
2021-10-02 23:10:18
Ёсць першы агляд!
https://pampedia.by/wiki/%D0%A7%D0%B0%D0%BC%D1%83_%D1%9E%D1%81%D1%91_%D1%82%D0%B0%D0%BA%3F_(%D0%B0%D0%BF%D0%BE%D0%B2%D0%B5%D1%81%D1%86%D1%8C)/%D0%B1%D0%B5%D0%BB
90 views20:10
Адкрыць / каментаваць
2021-10-02 19:25:24 Аўтаматычная рэклама нашай агіікі ў сацыяльных сетках працуе — пра гэта сведчыць статыстыка сайта: на "Пампедыі" павялічылася колькасць праглядаў і наведванняў. Аднак эфект ад такой рэкламы вельмі слабы, а практычных вынікаў, то бок аглядаў, пакуль увогуле няма.

Мы не маем ні грошай, ні каманды, таму звяртаемся да вас па дапамогу.
Чым вы можаце дапамагчы?

1. Напісаць на пошту admin@pampedia.by або запосціць на сайт самастойна ўласны агляд прачытанай кнігі.

2. Аналагічным чынам даслаць чужыя агляды (з пазначэннем крыніцы), прынамсі даць нам спасылку на патрэбныя матэрыялы.

3. Зрабіць рэпост нашай агіткі (гл. замацаваны пост), даслаць яе канкрэтным людзям і суполкам, любымі іншымі спосабамі распаўсюджваць інфармацыю аб праекце.

4. Закінуць грошай на картку 5578 8433 8002 2347
101 views16:25
Адкрыць / каментаваць
2021-10-02 13:10:12 30 сентября была подписана Декларация о деятельности школ России и Республики Беларусь, которая стала одним из шагов к созданию единого образовательного пространства для профессионального общения, распространения передового педагогического опыта специалистов двух стран.

https://edu.gov.ru/press/4181/podpisana-deklaraciya-o-deyatelnosti-shkol-rossii-i-respubliki-belarus/
128 views10:10
Адкрыць / каментаваць
2021-10-01 13:16:43 Таргетировали, таргетировали, да так и не вытаргетировали.

Мы запустили ВК рекламу нашей агитки, однако, зная, что толку от нее в принципе мало, решили еще непосредственно связаться с окололитературными пабликами и обнаружили, что практически все они мертвы

Результат поисковой выдачи ВК по слову "літаратура":

Беларуская літаратура — 3805 чел., последний пост — 04.02.21
Беларуская літаратура — 2419 чел., последний пост — 07.06.17
Літаратура па-беларуску — 2366 чел., последний пост — 06.08.19
Чытаем беларускую — 1314 чел., последний пост — 21.02.21
=== Сучасная беларуская літаратура === — 793 чел., последний пост — 04.06.20
Белліт · jpg — 416 чел., последний пост — 14.10.15

Ну и т.д.

Внимание, вопрос: где вообще можно найти целевую аудиторию для нашего проекта?
167 views10:16
Адкрыць / каментаваць