Get Mystery Box with random crypto!

Наклад кнігі Т. Карытка 'Чаму ўсё так?' (агляд на якую вы ўжо | Парція памяркоўных цэнтрыстаў (ППЦ)

Наклад кнігі Т. Карытка "Чаму ўсё так?" (агляд на якую вы ўжо можаце пачытаць на "Пампедыі": https://pampedia.by/wiki/%D0%A7%D0%B0%D0%BC%D1%83_%D1%9E%D1%81%D1%91_%D1%82%D0%B0%D0%BA%3F_(%D0%B0%D0%BF%D0%BE%D0%B2%D0%B5%D1%81%D1%86%D1%8C)/%D0%B1%D0%B5%D0%BB) складае ўсяго 150 (!) асобнікаў.
Не стопіццот, а сто пяцьдзясят! Адзін асобнік на 6200 жыхароў краіны.

І такія наклады беларускамоўнай мастацкай літаратуры, на жаль, — норма для сучаснай Квітнеючай. Наклад у 500 асобнікаў ужо лічыцца вялікім.

Для параўнання, у Нарвегіі, колькасць насельніцтва якой на 4 млн менш, чым у нас, урад штогод набывае мінімум 773 дадатковыя (!) асобнікі дарослых і 1550 асобнікаў дзіцячых мастастацкіх кніг, якія распаўсюджвае ў бібліятэках (гл. https://www.kulturradet.no/innkjopsordningene). Акрамя таго, там існуе сістэма грантаў для пісьменнікаў і праграма падтрымкі выдавецтваў.

Цытата:
"Штогод у Раду мастацтваў Нарвегіі паступае больш за 20 000 заявак на фінансаванне. У 2020 годзе Рада размеркавала каля 150 млн еўра дзяржаўных сродкаў, што складае 10 % нацыянальнага бюджэту на культуру"(https://www.kulturradet.no/english/vis/-/arts-council-norway-main)

Дарэчы, у Нарвегіі выкарыстоўваецца той жа сцяг, які выкарыстоўвалі калабаранты падчас вайны, — да тэмы гэта не адносицца, проста нагадваем.

Вядома, у нашай дзяржавы іншыя прыярытэты і [таму] іншы бюджэт. Так, у 2021 годзе на "Физическую культуру, спорт, культуру и средства массовой информации" вылучылі агулам 174 млн еўра (https://minfin.gov.by/upload/bp/budjet/budjet2021.pdf). Можна меркаваць, што большая частка дадзеных сродкаў была накіравана на спорт і дзяржаўныя СМІ, а з таго, што засталося на культуру, мастацкая літаратура атрымала лічаныя капейкі.

Такім чынам, беларуская літаратура існуе ў заганным коле: малыя наклады тлумачацца нізкай цікаўнасцю чытачоў, а нізкая цікаўнасць чытачоў тлумачыцца, сярод іншага, адсутнасцю фінансавай падтрымкі і проста нармалёвага асвятлення літаратурнага працэсу.

Таму стварэнне агрэгатара літаратурных аглядаў — справа сапраўды запратрабаваная і актуальная. Калі вы чытаеце сучасную беларускую літаратуру — напішыце агляд з кароткім пераказам і сваімі ўражаннямі на пошту admin@pampedia.by