Get Mystery Box with random crypto!

Сутнасць у пытаннях і адказах Чаго вы хочаце? Стварыць а | Парція памяркоўных цэнтрыстаў (ППЦ)

Сутнасць у пытаннях і адказах

Чаго вы хочаце?
Стварыць агрэгатар аглядаў на творы сучаснай беларускай літаратуры.

Што вы маеце на ўвазе пад словам "агляд"?
Кароткі пераказ і агульнае ўражанне. Усё ў вольнай форме, можна з лаянкай.

Якія патрабаванні да агляду?
Ён павінен быць самадастатковым, каб у чытача склалася максімальна поўнае ўражанне пра твор. Іншых патрабаванняў няма. Гэта не школьнае сачыненне, не рэцэнзія, не літаратуразнаўчы аналіз, не крытычны артыкул, не рэклама і не хэйт — проста пераказ сюжэту і вашае асабістае меркаванне. Аднак калі агляд будзе мець рысы пералічаных жанраў — нічога страшнага.

Навошта гэта трэба?
Каб людзі прынамсі павярхоўна ведалі айчынную літаратуру і мелі магчымасць падбіраць кнігі з большай рэлевантнасцю.

Ці запатрабавана гэта?
Так, нашыя апытанні ў сацыяльных сетках паказалі, што такія агляды хацелі б пачытаць 85 % рэспандэнтаў.

Калі даваць людзям кароткі змест, ці стануць яны чытаць кнігі цалкам?
Мы зыходзім з таго, што а) людзі і так не чытаюць сучасную беларускую літаратуру; б) павярхоўнае веданне айчыннай літаратуры лепш, чым поўнае няведанне. Такім чынам, горш дакладна не будзе. Агляд на сапраўды вартыя кнігі можна зрабіць больш падобным да рэцэнзіі або рэкламы, а кароткі змест — згарнуць, каб не было непажаданых спойлераў.

Чаму праект ствараецца на базе "Пампедыі", а не асобна?
Бо мы не ўпэўнены ў поспеху. У нас няма грошай на новы сайт, а "Пампедыя" аплочана да канца сакавіка 2022 года. З іншага боку, калі літаратурны агрэгатар атрымае развіццё, ён можа стаць лакаматывам развіцця ўсёй "Пампедыі", чаму садзейнічае сістэма навігацыі вікі-сайта.

Што наконт аўтарскіх правоў?
"Пампедыя" — вольная энцыклапедыя, артыкулы якой можа рэдагаваць кожны ўдзельнік. Калі вы хочаце падкрэсліць сваё аўтарства і/ці пакінуць свой агляд непарушным — лепш апублікуйце яго спачатку на іншым рэсурсе (прынамсі на сцяне ў сацсетках), куды можна будзе зрабіць спасылку з "Пампедыі".

Як запосціць агляд, не ведаючы вікі-разметку?
Агляд можна даслаць у звычайным тэкставым файле на адрас: admin@pampedia.by

Іншыя пытанні пакідайце ў каментарыях