Get Mystery Box with random crypto!

Калі хто-небудзь яшчэ лічыць рэкламу паказчыкам забяспечанасці | Парція памяркоўных цэнтрыстаў (ППЦ)

Калі хто-небудзь яшчэ лічыць рэкламу паказчыкам забяспечанасці.

Нашая рэклама на ФБ каштуе 60 рублёў за 5 дзён.

Праўда, гэта ўжо другая рэклама. Першая, аднак, была па акцыі, са зніжкай у 50%. Тым не менш ёсць яшчэ і ВК, таму агульная сума складае дзесьці 180 рублёў. Не крытычна, але істотна.

Горш тое, што рэклама не дае чакаемага плёну: прагляды ёсць, а зваротнай сувязі амаль няма. Крыўдна, але мы ў любым выпадку павінны былі выкарыстаць магчымасць пошуку людзей праз рэкламу і выкарысталі яе. Натуральна, з такімі "поспехамі" ў наступныя месяцы мы наўрад ці будзем прасоўваць пасты за грошы.

Дарэчы, за ўвесь час нам зрабілі толькі адзін данат на суму 20 рублёў, таму мы перыядычна просім вас аб матэрыяльнай дапамозе, каб прынамсі скараціць выдаткі на тую ж на рэкламу ці замовіць яе зноў у далейшым:
картка 5578 8433 8002 2347 (08/22)