Get Mystery Box with random crypto!

Сімптаматычная з'ява ў нашай калялітаратурнай сферы — аўтарацэ | Парція памяркоўных цэнтрыстаў (ППЦ)

Сімптаматычная з'ява ў нашай калялітаратурнай сферы — аўтарацэнтрызм.

Калі мы яшчэ толькі маніторылі існыя рэцэнзіі і літаратурныя агляды, заўважылі, што асобе аўтара нярэдка надаецца ледзь не больш увагі, чым ягонаму твору. Натуральна, гаворачы пра твор, нельга ігнараваць біяграфію аўтара, але ў некаторых выпадках крэн у бок апошняга неапраўдана вялікі.

З пункту гледжання чалавека, які чытае рэцэнзію, каб зразумець, пра што твор, такая інфармацыя здаецца збыткоўнай і непатрэбнай. Уявіце, што вы прыйшлі ў краму, узялі тавар, каб пачытаць склад, а там — пераважна звесткі пра вытворцу. Не два словы, кшталту "100 гадоў на рынку", і пералік узнагарод, што надае аўтарытэтнасці і ўскосна сведчыць пра якасць прадукту, а ўсякая лухта.

Карацей, празмерная ўвага да асобы аўтара ў асобных рэцэнзіях здавалася дзіўнай.

Аднак потым мы запусцілі свой літаратурны партал і ў нас пачалі пытацца, хто піша агляды. Здавалася б, якая ўвогуле розніца, але людзі чамусьці пыталіся.

Больш за тое, аналагічныя пытанні з'явіліся і пад рэпостамі нашых агітак — маўляў, а хто канкрэтна стварае праект?

Нядаўна мы сутыкнуліся з хваляй неадэкватнага хэйту, і там зноў фігуравалі тыя ж пытанні (толькі ў больш шызанутай форме): "хто за гэтым стаіць?", "адкуль ногі растуць?" і г. д.

І тут мы, здаецца, зразумелі гэты дзіўны феномен. Многія людзі проста не разумеюць, як ацэньваць кантэнт, пакуль не даведаюцца, кім ён створаны. На жаль, некаторыя дагэтуль захоўваюць прымітыўнае бінарнае мысленне "свой/чужы" і могуць бачыць свет толькі праз адпаведную прызму. Іншымі словамі, калі твор, сайт і да т. п. створаны "сваім", — ён апрыёры харошы, яго варта хваліць. Калі той жа самы твор, сайт і да т. п. створаны чужым — ён дрэнны і яго трэба хэйціць. Калі ж аўтар невядомы — ступар, які выражаецца ў ігноры.

Канешне, гэтае меркаванне суб'ектыўнае і спрэчнае, мы не прэтэндуем на ісціну, але ў нас ёсць падставы ацэньваць сітуацыю менавіта так.

А што думаеце вы?