Get Mystery Box with random crypto!

84 гады таму ў Менску расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў і | Парція памяркоўных цэнтрыстаў (ППЦ)

84 гады таму ў Менску расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў інтэлігенцыі. Расказваем, што варта ведаць пра тыя падзеі

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКВД — «амэрыканкі» было расстраляна больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, у тым ліку 22 літаратары.

Расстрэльны сьпіс за подпісамі Сталіна і Молатава адшукаў некалі ў Архіве прэзыдэнта РФ Леанід Маракоў — пляменьнік расстралянага ў 37-м паэта Валерыя Маракова.