Get Mystery Box with random crypto!

Мы вельмі часта сутыкаемся з меркаваннем, быццам мастацкая літ | Парція памяркоўных цэнтрыстаў (ППЦ)

Мы вельмі часта сутыкаемся з меркаваннем, быццам мастацкая літаратура (не беларуская, а ўвогуле) у наш час нікога не цікавіць. Натуральна, такое меркаванне -- няслушнае. Аднак яно з'яўляецца даволі папулярным -- магчыма, таму, што людзі глядзяць на глабальную з'яву скрозь прызму беларускіх рэалій і многім здаецца, быццам адносіны да мастацкай літаратуры паўсюль прыкладна такія ж, як і ў Квітнеючай. Акрамя таго, навіны, звязаныя з тэхнічнымі дасягненнямі, распаўсюджваюцца нашмат шырэй, чым навіны кніжнага свету, таму ў шэраговага абывацеля можа скласціся ўражанне, быццам за мяжой займаюцца толькі распрацоўкамі новых гаджэтаў і касмічных апаратаў. А культурная экспансія выяўляецца пераважна ў кінематографе. Такім чынам, за сусветным літаратурным працэсам з Квітнеючай назіраюць хіба што адмыслоўцы.

Аднак сусветная мастцкая літаратура жыве і развіваецца. У многіх краінах гэта вялікая індустрыя, у якой віруюць вялікія грошы. Адпаведна, там ёсць і рэклама, і добрыя наклады, і папулярныя аўтары, і трэнды, і кантракты на экранізацыю. Чаму ў нас іначай -- асобная тэма.

Як мы ўжо пісалі, у Нарвегіі, колькасць насельніцтва якой на 4 млн менш, чым у нас, урад штогод набывае мінімум 773 дадатковыя (!) асобнікі дарослых і 1550 асобнікаў дзіцячых мастастацкіх кніг, якія распаўсюджвае ў бібліятэках (гл. https://www.kulturradet.no/innkjopsordningene). Акрамя таго, там існуе сістэма грантаў для пісьменнікаў і праграма падтрымкі выдавецтваў. А нашыя аўтары друкуюць па 150--200 асобнікаў.

Аднак не будзем заглыбляцца ў матэрыяльную сферу. Мы хочам паказаць некаторыя інтэрнэт-рэсурсы, каторыя сведчаць пра цікаўнасць да мастацкай літаратуры. Паглядзіце і параўнайце з тым, што ёсць у нас:

Англамоўны сайт Літхаб, ЗША (https://lithub.com/). Дарэчы, мы знайшлі там спасылку на сайт Нацыянальнай літаратурнай прэміі (ЗША) 2021 г. (https://www.nationalbook.org/awards2021/) Звяртае ўвагу тое, што арганізатары збіраюць ахвяраванні на працу Нацыянальнага кніжнага фонду "для пабудовы нацыі чытачоў". На дадзены момант сабралі 406 тыс. даляраў з 750. Вось і контраргумент для тых, хто пісаў, што Нарвегія дазваляе сабе падтрымку літаратуры, бо мае дахалеры грошай. У звышдзяржаве збіраюць данаты са звычайных людзей. Пра аналагічныя фонды ў Квітнеючай мы не ведаем -- магчыма, варта было б пераняць амерыканскі досвед (але, здаецца, нашыя крэпкія хазяйственнікі зробяць усё на свой лад, і атрымаецца як звычайна). Увогуле, пра беларускую Нацыянальную літаратурную прэмію мы напішам пазней асобна.

Колькасць літаратурных сайтаў у рунэце вымяраецца дзясяткамі. На наш погляд, самыя цікавыя (дзе ёсць не толькі мастацкія творы, але і рэцэнзіі, кароткія зместы, артыкулы і г.д.):

https://www.livelib.ru/

https://www.askbooka.ru/

https://gorky.media/

https://reedcafe.ru/

Ва Украіне літаратурных сайтаў таксама даволі шмат, але мы выбралі наступныя:

http://litakcent.com/

https://www.ukrlib.com.ua/

Падборку можна працягваць, але мы адмыслова абмежаваліся англамоўным (інтэрнацыянальным) рэсурсам і сайтамі суседзяў. Звяртаем увагу на тое, што гэтыя сайты не афіляваны з пэўнымі літаратурнымі выданнямі. Паўторымся: паглядзіце і параўнайце з тым, што ёсць у нас. Дарэчы, якія айчынныя сайты пра літаратуру ведаеце вы?