Get Mystery Box with random crypto!

Белліт

Лагатып тэлеграм-канала bellitra — Белліт Б
Лагатып тэлеграм-канала bellitra — Белліт
Адрас канала: @bellitra
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.13K
Апісанне з канала

📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 17

2021-11-10 18:17:29
Паўстанне мас: што прапануюць чытачу Гедройць і Белліт?

11 лістапада а 19.00 адбудзецца чарговая анлайн-дыскусія ў межах сёлетняй прэміі імя Ежы Гедройця.

Што змянілася ў белліце за апошні год? Ці гатовая літаратура да прыходу масавага чытача? І наогул – які ён, беларускі бэстсэлер? Пра гэта, а таксама ролю прэміі Гедройця ў сучаснай літаратурнай сітуацыі размаўляем з літаратурным крытыкам Настай Грышчук і літаглядальніцай Настай Карнацкай. Мадэратарка дыскусіі - Ліля Ільюшына.

Далучайцеся да дыскусіі заўтра (11 лістапада) а 19.00 на youtube-канале ПЭНа па спасылцы альбо ў нашых сацсетках.
165 views15:17
Адкрыць / каментаваць
2021-11-10 18:17:29 Заўтра можна паслухаць нас з Настай Грышчук:
158 views15:17
Адкрыць / каментаваць
2021-11-10 11:18:53 ​​#моўная_хвілінка

Нядаўна ў чаце канала ўзнікла пытанне: як правільна пішацца слова «зарапад»? Чалавек сутыкнуўся з ім у назве піва, і там слова пісалася праз «о». А ў новай кнізе Вольгі Гапеевай я сустрэла памылковае напісанне слова «водаадліў» — праз «а».

Дык ад чаго ў складаных словах залежыць напісанне а/о?

Нагадаю, што складаныя словы — гэта словы, утвораныя з некалькіх каранёў. Напрыклад: вадаспад, гарналыжны. Такім чынам утвораныя і назвы некаторых беларускіх гарадоў: Наваполацк, Новалукомль.

Каб вызначыць, якая літара пішацца ў першым корані, «о» ці «а», трэба ў слове паставіць націск:

калі націск стаіць на першым складзе другой часткі, то ў першай пішацца літара «а» (гарналы́жны);

калі не на першым — пішацца літара «о» (Новасібíрск).

У слове «зарапа́д» другая частка «-пад» складаецца з аднаго склада, на яго і падае націск, таму ў першай частцы літара «а».

У слове «водаадлíў» у другой частцы націск падае на «і», гэта другі склад. Таму першая частка пішацца праз «о».

P. S. Ёсць у правіле выключэнні:

калі ў складаным слове ўзнікае пабочны націск незалежна ад націску ў другой частцы: мо́вазна́ўства, фо́ндасхо́вішча, бло́кпо́ст;

нязменна пішуцца першыя часткі мота-, што-, фота-, слова-. Выключэнне: фатаграфія, матацыкл.

калі другая частка слова пачынаецца з «ў», то ў першай частцы ўзнікае пабочны націск, пад якім пішацца літара «о»: маро́заўсто́йлівы.
730 views08:18
Адкрыць / каментаваць
2021-11-09 15:05:47 Таня Скарынкіна "Райцэнтр". Буктрэйлер да кнігі шорт-лістара прэміі Гедройця 2021

Гэтыя тэксты — спроба ўратаваць знакі часу ад знікнення ў хаосе сучаснасці, смелае намаганне вырваць нерасказаныя гісторыі з цемры забыцця.

Таня Скарынкіна ўпісвае ў космас свой малы свет, яна і назіральніца, і ўдзельніца, і нястомная калекцыянерка штодзённага цуду. Непрыкметная на першы погляд Смаргонь гаворыць унікальным Таніным голасам — і робіцца літаратурай. А значыць, кідае выклік лёсу: дробнае ў ёй робіцца важным, вялікае — смешным, смешнае — кранальным і нават трагічным; усё асуджанае на знікненне атрымлівае ў яе кнізе апошні шанец — і ажывае…

Глядзіце
617 views12:05
Адкрыць / каментаваць
2021-11-09 12:15:28 ​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​ Розыгрыш камплекта закладак з малюнкамі Наталлі Паваляевай (сумесна з выдавецтвам «Янушкевіч» @januskevicbooks).

Як атрымаць закладкі?
1. Быць падпісаным на мой канал.
2. Перайсці па спецыяльнай кнопцы ніжэй і паставіць +. У адказ я дам вам парадкавы нумар.
3. Чакаць 13 лістапада (субота), калі пры дапамозе рандома я вызначу пераможцу.

Усім поспехаў!
789 views09:15
Адкрыць / каментаваць
2021-11-09 12:14:39 Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 50. Адказы на вашы пытанні. Якая кніга прымусіла плакаць і што б я рабіла на пасадзе міністра культуры. У новым выпуску падкаста адказваю на пытанні слухачоў. Дзе паслухаць? Apple Podcasts Google Podcasts Castbox…»
09:14
Адкрыць / каментаваць
2021-11-07 15:45:37 Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 50
. Адказы на вашы пытанні.

Якая кніга прымусіла плакаць і што б я рабіла на пасадзе міністра культуры. У новым выпуску падкаста адказваю на пытанні слухачоў.

Дзе паслухаць?

Apple Podcasts

Google Podcasts

Castbox

SoundCloud

Spotify

Яндекс.Музыка

Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
783 views12:45
Адкрыць / каментаваць
2021-11-06 11:43:45
#беларусьулітаратуры

Кніга, у якой я не чакала сустрэць Беларусь, але яна сюды арганічна ўпісалася. Раздзел «Смяротнае пакаранне».

(Стивен Пинкер «Лучшее в нас. Почему насилия в мире стало меньше».)
401 views08:43
Адкрыць / каментаваць
2021-11-04 15:47:54 Сяргей Абламейка "Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі". Буктрэйлер да кнігі шорт-лістара прэміі Гедройця 2021

Доктар гісторыі Сяргей Абламейка па-новаму разглядае асобу і дзейнасьць Кастуся Каліноўскага і бачыць за яго сацыяльнай рыторыкай глыбокі нацыянальны зьмест. Днём нараджэньня мадэрнай Беларусі, якая раней існавала пад назвамі і Русь, і Літва, аўтар прапануе лічыць 1 лютага 1863 году, калі ў Вільні быў утвораны Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі на чале зь Вінцэнтам Канстанцінам (Кастусём) Каліноўскім.

Глядзіце
410 views12:47
Адкрыць / каментаваць
2021-11-02 18:34:41
«2/ХІ.1935. Субота. Маю два дні, вольныя ад розных сустрэч. Хадзіў глядзець, як спраўляюць памінкі (задушкі) на Росах. Найбольш урачыста было каля магілы I. Лялевеля, куды прыйшлі са сваімі сцягамі ўсе універсітэцкія карпарацыі: Рутэнія, Баторыя, Вільненія, Снядэція, Крэсовія, Леаніданія, Пілсудзія і нават Палесія…
На магілах гарэлі свечкі. Асабліва прыгожа выглядала ўсё гэта вечарам. Здавалася, зоры апалі на зямлю і цепляцца мігатлівым святлом. I нешта ў гэтым святле іх было несмяротнае».

Максім Танк «Лісткі календара».
609 views15:34
Адкрыць / каментаваць