Get Mystery Box with random crypto!

Белліт

Лагатып тэлеграм-канала bellitra — Белліт Б
Лагатып тэлеграм-канала bellitra — Белліт
Адрас канала: @bellitra
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.13K
Апісанне з канала

📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 15

2021-11-29 14:28:39 Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 52
. «Лісткі календара» Максім Танк.

Дзе паслухаць?

Apple Podcasts

Google Podcasts

Castbox

SoundCloud

Spotify

Яндекс.Музыка

Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
782 views11:28
Адкрыць / каментаваць
2021-11-26 17:17:18
#ПрэміяГедройця2021
А вось і доўгачаканыя вынікі!

3 месца — Сяргей Абламейка «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».
«За натхнёны і пераканаўчы расповед пра палітычнае нараджэнне Беларусі і беларускай нацыі».

2 месца — Таня Скарынкіна «Райцэнтр».
«За засваенне новага фармату айчыннага нон-фікшн, дзе стварэнне поліфанічнага свету беларускай правінцыі спалучаецца з непасрэднасцю аўтарскага выказвання».

1 месца — Ева Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?».
«За стварэнне арыгінальнага мастацкага хранатопу і перадачу аўры беларускасці на фоне глабальнага свету і ўніверсальных каштоўнасцяў».

Сёлета падчас цырымоніі ўзнагароджання Прэміі Гедройця ўручалася яшчэ і спецыяльная прэмія ад Еўрарадыё. Яе атрымала Ева Вежнавец за кнігу «Па што ідзеш, воўча?».
686 views14:17
Адкрыць / каментаваць
2021-11-26 16:10:06
Трансляцыя цырымоніі ўзнагароджання ўжо пачалася!
А пакуль хуткая апытанка: хто сёння возьме Прэмію Гедройця?
Anonymous Poll
16%
Сяргей Абламейка «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі»
53%
Ева Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?»
2%
Сяргей Календа «Акварыум»
15%
Артур Клінаў «Локісаў»
5%
Таня Скарынкіна «Райцэнтр»
10%
Андрэй Федарэнка «Жэтон на метро»
224 voters834 views13:10
Адкрыць / каментаваць
2021-11-26 16:04:47 Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў дзясятага юбілейнага сезону прэміі Гедройця пачалася!

Калі ласка, далучайцеся!

#прэміяГедройця2021
723 views13:04
Адкрыць / каментаваць
2021-11-26 10:20:12
Ужо сёння адбудзецца цырымонія ўручэння прэміі Гедройця

Сёння будуць абвешчаныя лаўрэаты дзясятага юбілейнага сезону прэміі імя Ежы Гедройця. Прэмія Гедройця ўручаецца за найлепшую кнігу, напісаную на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы.

Пачатак сёння (26 лістапада) а 16.00 (па беларускім часе).

https://budzma.org/news/%D0%B3ruchennya-premii-gedroytsya.html
385 views07:20
Адкрыць / каментаваць
2021-11-23 23:42:11
Чытаю назву верша Барадуліна, думаю: «Ого, які сучасны верш напісаў».
Спачатку не зразумела, а потым як зразумела.

Хуткі тэст на тое майнер ты ці архітэктар.
987 views20:42
Адкрыць / каментаваць
2021-11-23 15:30:41 Андрэй Федарэнка "Жэтон на метро". Буктрэйлер да кнігі шорт-лістара прэміі Гедройця 2021

Новы раман Андрэя Федарэнкі "Жэтон на метро" знешне нібыта працягвае прыгодніцкую тэму двух яго папярэдніх кніг, "Афганскай шкатулкі" і "Шчарбатага талера" (паводле апошняга на "Беларусьфільме" зняты тэлефізійны міні-серыял), толькі разлічаны не на падлеткаў, а на дарослых.

У межах крымінальнай гісторыі ў рамане арыгінальна разгортваецца вечны сюжэт злачынства і пакарання.

Глядзіце
543 views12:30
Адкрыць / каментаваць
2021-11-22 15:56:12
Прэмію Гедройця ўручаць 26 лістапада

Найлепшую арыгінальную кнігу, напісаную на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы і выдадзеную ў 2020 годзе, абвесцяць 26 лістапада.

Анлайн-цырымонія пачнецца а 16.00 (па беларускім часе).

Вядоўцамі цырымоніі будуць акторы Крысціна Дробыш і Аляксандр Малчанаў.

Трансляцыя ўручэння прэміі будзе весціся на youtube-канале Беларускага ПЭНа па спасылцы, а таксама ў нашых сацсетках.

Падрабязней на сайце ПЭНа (з Беларусі — праз VPN).
542 views12:56
Адкрыць / каментаваць
2021-11-22 14:16:09
Люблю сваю працу за нечаканыя прыемныя моманты.

У нас у кнігарні ў продажы з'явіўся новы выпуск часопіса «Наша Гісторыя». Толькі што зайшла жанчына, каб яго купіць. Паказвае мне на вокладку і кажа з усмешкай:
— Гэта мой бацька.
758 views11:16
Адкрыць / каментаваць
2021-11-21 15:45:45 Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 51. Цішыня — гэта смерць У новым выпуску вы даведаецеся: дзе расце пячэнне, чаму чалавек, які прадстаўляецца абрэвіятурай PR, не заўсёды займаецца піярам. А таксама адкажу на некаторыя вашы пытанні. Дзе паслухаць? Apple…»
12:45
Адкрыць / каментаваць