Get Mystery Box with random crypto!

Белліт

Лагатып тэлеграм-канала bellitra — Белліт Б
Лагатып тэлеграм-канала bellitra — Белліт
Адрас канала: @bellitra
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.13K
Апісанне з канала

📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 18

2021-11-02 13:43:16
Сябры, пасьлязаўтра пачнецца Месяц польскай літаратуры - прэзэнтацыяй рамана Элізы Ажэшкі "Дзікунка". Пагаворам зь яе перакладчыцай Сьвятланай Воцінавай і дасьледчыцай літаратуры Жаннай Некрашэвіч-Кароткай. Падпісвайцеся на падзею па спасылцы і глядзіце ў чацьвер а 18.00.
https://facebook.com/events/s/%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D0%BD%D1%8B-%D0%BB%D1%96%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%BF%D0%B0%D0%B4-%D0%BF%D1%80%D1%8D%D0%B7%D0%B5%D0%BD%D1%82%D0%B0%D1%86/316094079900798/
515 views10:43
Адкрыць / каментаваць
2021-11-01 18:15:31 Першы буктрэйлер X юбілейнага сезону прэміі імя Ежы Гедройця!

Сяргей Календа “Акварыум. Гісторыя аднаго юнацтва”. Шорт-ліст прэміі Гедройця 2021.

«Акварыум» завяршае трылогію, пачатую кнігай «Падарожжа на край ложка» і падхопленую «Часам панкі паміраюць».

Аповесць – складзеная з фрагментаў гісторыя каханняў і любові двух герояў, якія не зусім рэальна і кожны пасвойму глядзяць на сваё жыццё і на сваіх жанчын. І ў кожнага гучаць свая праўда і свая музыка, свае сюжэты/згадкі пра сваякоў і ненадзейнасць памяці, свае ўспаміны пра юнацтва, калі дрэвы былі больш зялёнымі, а пацалункі доўгімі. Два героі павінны сустрэцца, каб скончыць падарожжа, для пачатку новага ва ўласным жыцці.

Глядзіце
779 views15:15
Адкрыць / каментаваць
2021-10-31 23:58:42
У інтэрнэце набывае папулярнасць мем «Evil be like». Не магла абмінуць яго ўвагай.

Дадавайце свае варыянты ў каменты.
359 views20:58
Адкрыць / каментаваць
2021-10-31 17:05:05
#моўная_хвілінка
Н.с. мізантро́пія
Р.с. мізантро́піі
Д.с. мізантро́піі
В.с. мізантро́пію
Т.с. мізантро́піяй
М.с. мізантро́піі

(Памылка з кнігі Вольгі Гапеевай «Самота, што жыла ў пакоі насупраць», Галіяфы, 2021.)
782 viewsedited  14:05
Адкрыць / каментаваць
2021-10-30 19:12:27 Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 49. Беларусь у літаратуры, частка 1 Тэма выпуску — Беларусь вачыма замежных пісьменнікаў. Цытую згадкі Беларусі ў кнігах аўтараў з іншых краін. Дзе паслухаць? Apple Podcasts Google Podcasts Castbox SoundCloud…»
16:12
Адкрыць / каментаваць
2021-10-29 20:26:50
Я штогод пішу ў гэты дзень адно і тое ж: у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя больш за 100 дзеячаў беларускай культуры і навукі.

Але сёння няхай за мяне гавораць самі (не)расстраляныя.

Хто прайшоў — галаву павесіў.
(Міліёны пудоў у гадах.)
Ну, а я малады — мне весела
разагнацца ў мяцежную даль.

Мне жыццё —
сусветнае свята,
мне прапоны — большы разгон.
Я цяпер без багацця багаты
на зары квітнеючых дзён.

Гэта кроў не баіцца смерці,
гэта сэрца распаліць лёд,
гэтых думак кіпучага смерчу
не абгоніць птушыны лёт.

Вось вышэй бы за ўсіх узняцца,
я увесь — непакорны шквал.
Што ж рабіць, калі дух юнацкі
агарнуў ваяўнічы запал;

што ж рабіць, калі фарбы раніцы
у грудзёх завялі карагод;
што рабіць, калі кроў барабаніць —
заклікае ісці у паход.

Хто прайшоў — галаву павесіў.
(Міліёны пудоў у гадах.)
Ну, а я малады — мне весела
разагнацца ў мяцежную даль.


(Алесь Дудар, расстраляны ў 32 гады.)
779 views17:26
Адкрыць / каментаваць
2021-10-28 20:10:02
Удзельнікі чата канала нараджаюць выдатны літаратурныя жарты
963 views17:10
Адкрыць / каментаваць
2021-10-28 17:15:13
Абвешчаны пераможцы прэміі Шэрмана

Прэмія прысуджаецца ў трох намінацыях: пераклад прозы, пераклад паэзіі і пераклад дзіцячай кнігі.  

Пераможцамі сталі:

У намінацыі “пераклад прозы” Вольга Гронская, пераклад з нямецкай – Даніэль Кельман “Тыль”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.

У намінацыі “пераклад паэзіі” Юля Цімафеева, пераклад з англійскай – Стывен Крэйн “Выбраныя вершы”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск.

У намінацыі “пераклад дзіцячай кнігі” Алена Пятровіч, пераклад з англійскай – Дж.К. Роўлінг “Гары Потэр і таемная зала”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.

Падрабязней на сайце ПЭНа.

Шчыра віншуем перакладчыц з узнагародамі!
112 views14:15
Адкрыць / каментаваць
2021-10-27 17:51:16
Часта чую пытанне: «Як чытаць больш?» Мой сакрэт — чытайце дзіцячыя кніжкі з карцінкамі

У выдавецтве «Янушкевіч» @januskevicbooks нядаўна выйшлі кнігі Святланы Татарнікавай пра сям'ю мышак, у якой растуць вельмі цікаўныя мышаняты. Яны хочуць ведаць літаральна ўсё: адкуль бярэцца сыр, на якім дрэве расце пячэнне і чаму маленькія авечкі не могуць гуляць разам з усімі ў такім гарачым футры.

Кнігі вялікага фармату, з каляровымі крэйдаванымі старонкамі. У кожнай па 24 старонкі. Цікава, што гэтыя кнігі беларускай аўтаркі ўжо выходзілі за мяжой на іншых мовах, а па-беларуску з'явіліся толькі цяпер.

Мой фаварыт — «Хто нам дорыць рукавічкі?». Паколькі я вяжу, мне было вельмі прыемна прачытаць кнігу пра ўвесь працэс з'яўлення нітак з воўны, хоць я яго і ведаю. Але ўнутры кнігі хаваюцца неверагодна мілыя мышы ў каляровых швэдрах і шкарпэтках, мая слабасць

Кнігі разлічаныя на 3-5 гадоў, у канцы кожнай маленькіх чытачоў чакае пэўнае цікавае заданне.

Купіць кнігі можна на сайце выдавецтва.
169 views14:51
Адкрыць / каментаваць
2021-10-27 17:30:54 Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 4
9. Беларусь у літаратуры, частка 1

Тэма выпуску — Беларусь вачыма замежных пісьменнікаў. Цытую згадкі Беларусі ў кнігах аўтараў з іншых краін.

Дзе паслухаць?

Apple Podcasts

Google Podcasts

Castbox

SoundCloud

Spotify

Яндекс.Музыка

Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
271 views14:30
Адкрыць / каментаваць