Get Mystery Box with random crypto!

Белліт

Лагатып тэлеграм-канала bellitra — Белліт Б
Лагатып тэлеграм-канала bellitra — Белліт
Адрас канала: @bellitra
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.13K
Апісанне з канала

📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 20

2021-10-14 12:29:20
#беларусьулітаратуры

(З кнігі Умберта Эка «Пражское кладбище»)
435 views09:29
Адкрыць / каментаваць
2021-10-14 12:09:51
Абвешчаны пераможцы Прэміі Цёткі ў дзвюх намінацыях

У 2021 годзе "Найлепшай кнігай для дзяцей і падлеткаў" стала кніга Вольгі Гапеевай "Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі" (Галіяфы). У намінацыі "Найлепшае мастацкае афармленне" перамогу атрымаў Валерый Славук, які аздобіў збор чарадзейных казак "Вядзьмар, які рабіўся ваўком" (Янушкевіч).

У складзе літаратурнага журы ў гэтым годзе працавалі Вера Жыбуль (Бурлак), Наста Грышчук, Наталля Мядзвездь, Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская і Ціхан Чарнякевіч.

У мастацкае журы ўваходзілі Кацярына Дубовік, Павел Татарнікаў і Ігар Юхневіч.

Віншуем пераможцаў!

Болей.
481 views09:09
Адкрыць / каментаваць
2021-10-13 11:37:00 Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 47
. Беларускія літаратурныя прэміі

Расказваю пра кнігі з кароткіх спісаў трох літаратурных прэмій: Гедройця, Шэрмана, Цёткі.

Дзе паслухаць?

Apple Podcasts

Google Podcasts

Castbox

SoundCloud

Spotify

Яндекс.Музыка

Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
654 views08:37
Адкрыць / каментаваць
2021-10-12 17:31:29
"Творчыя кухні" вяртаюцца!

“Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе літаратары дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыццё падчас пандэміі і грамадска-палітычнага крызісу і адказваюць на пытанні гледачоў.

Ужо заўтра 13 кастрычніка а 19.00 адбудзецца творчая кухня з пісьменніцай, шорт-лістаркай прэміі Гедройця Евай Вежнавец. Ева, сапраўднае імя якой Святлана Курс, раскажа пра кнігу "Па што ідзеш, воўча?", распавядзе пра супрацоўніцтва з выдавецтвам "Пфляўмбаўм" і падзеліцца ўражаннямі і чаканнямі ад прэміі Гедройця. Таксама Святлана адкажа на пытанні гледачоў.

Далучайцеся да заўтрашняй сустрэчы на youtube-канале ПЭНа па спасылцы ці ў нашых сацсетках, а таксама ў сацсетках @euroradio.
583 views14:31
Адкрыць / каментаваць
2021-10-12 16:30:33 ​​#ПрэміяГедройця2021

Ужо зусім хутка мы даведаемся, хто ж сёлета атрымае Прэмію Гедройця. А пакуль нагадаю вам, якія кнігі ўвайшлі ў кароткі спіс і будуць змагацца за перамогу.

Сяргей Абламейка «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі» (Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020).
Кніга доктара гістарычных навук і журналіста Радыё Свабода, якая ўжо паспела атрымаць іншыя прэміі: Прэмію імя Францішка Багушэвіча і званне «Кніга года» паводле экспертаў Радыё Свабода ў намінацыі «дакументальная проза».

Ева Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» (Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў, 2020).
Кніга, якая, на маю думку, сёлета мае ўсе шансы на перамогу. «Балотная казка», здольная зацягнуць любога, хто пачне яе чытаць.

Сяргей Календа «Акварыум. Гісторыя аднаго юнацтва» (Логвінаў, 2020).
У апошніх кнігах Календа даследуе цялеснае, плоцевае і пачуццёвае. Не баіцца брудных слоў і брудных сцэн, якіх у кнізе шмат, як і думак, пачуццяў і перажыванняў юнакоў.

Артур Клінаў «Локісаў» (Логвінаў, 2020).
Трэці за дзесяць гадоў раман аўтара. Атмасфера поўначы Беларусі, містыка і пярэваратні, каларытная фантастычная гісторыя адной рэвалюцыі ў яркіх дэкарацыях беларускай правінцыі.

Таня Скарынкіна «Райцэнтр» (Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў, 2020).
Не ўсім беларускім гарадам шанцуе мець свайго летапісца, які пакіне ўспамін пра яго ў літаратуры і гісторыі. Жыхары Смаргоні і ваколіц набылі бессмяротнасць у кнізе Тані Скарынкінай.

Андрэй Федарэнка «Жэтон на метро» (Мастацкая літаратура, 2020).
Новая кніга вядомага беларускага аўтара, у якой гэты выдатны празаік выступіў у нечаканым для сябе амплуа — як аўтар дэтэктыўнага рамана.
730 views13:30
Адкрыць / каментаваць
2021-10-11 16:30:19 #літ_агляд
55 гадоў таму выйшаў зборнік апавяданняў Міхася Стральцова «Сена на асфальце».

https://telegra.ph/M%D1%96has-Stralco%D1%9E-Sena-na-asfalce-Belarus-1966-g-10-11
689 views13:30
Адкрыць / каментаваць
2021-10-08 17:44:24
Ці дапаможа Цётка ў дзіцячай кнізе Вольгі Гапеевай «Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі» перамагчы ў Прэміі Цёткі, у шорт-ліст якой яна трапіла?
578 views14:44
Адкрыць / каментаваць
2021-10-08 14:03:18 Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 46. Цыкл «Сёлета». Міхась Стральцоў «Сена на асфальце» 55 гадоў таму быў выдадзены зборнік апавяданняў Міхася Стральцова «Сена на асфальце» з аднайменным апавяданнем, пра якое гаворым у новым выпуску з цыкла «Сёлета». …»
11:03
Адкрыць / каментаваць
2021-10-07 12:46:29
Абвешчаны кароткі спіс прэміі Гедройця

Журы дзясятага юбілейнага сезону прэміі імя Ежы Гедройця вызначылася з кароткім спісам прэтэндэнтаў на перамогу. У кароткі спіс увайшлі 6 кніг:

Сяргей Абламейка. Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі. Мінск, Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020
Ева Вежнавец. Па што ідзеш, воўча? Мінск, Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў, 2020
Сяргей Календа. Акварыум. Гісторыя аднаго юнацтва. Мінск, Логвінаў, 2020
Артур Клінаў. Локісаў. Вільня, Логвінаў, 2020
Таня Скарынкіна. Райцэнтр. Мінск, Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў, 2020
Андрэй Федарэнка. Жэтон на метро. Мінск, Мастацкая літаратура, 2020

Віншуем шортлістараў!

Болей на сайце ПЭНа.
606 views09:46
Адкрыць / каментаваць
2021-10-05 12:13:48
У пісьменніцы і перакладчыцы, сябры Беларускага ПЭНа Ганны Янкуты выйшла новая дзіцячая кніга ў аўдыёфармаце!

Гэта трэцяя кніга пра Ката Шпрота - "Кот Шпрот і вежавы гадзіннік". Кату зноў прыходзіцца разгадваць таямніцы: чаму Алесь не паспявае выканаць на кантрольнай усе заданні, хто зламаў любімы зэдлік Жан-Жаха і чаму ў горадзе пахне грыбамі?

Кніга была напісаная ў межах стыпендыяльнай праграмы міністра культуры «Gaude Polonia». Рэдактарам кнігі стаў Уладзь Лянкевіч, аўтаркай вокладкі - Лілія Давыдоўская.

Спецыяльна для аўдыёкнігі музыкі з розных краін запісалі шэраг аўдыятрэкаў (Аляксей Варсоба, Мікалай Панцыльюш, Рэй Дыкаты, Джон Корнэл, Дамінік Макжэўскі, гукарэжысёр – Мікалай Панцыльюш). Тэкст чытае Мікалай Стонька.

Слухайце "Кот Шпрот і вежавы гадзіннік" у аўдыятэцы ПЭНа па спасылцы.
669 views09:13
Адкрыць / каментаваць