Get Mystery Box with random crypto!

​​#ПрэміяГедройця2021 Ужо зусім хутка мы даведаемся, хто ж сё | Белліт

​​#ПрэміяГедройця2021

Ужо зусім хутка мы даведаемся, хто ж сёлета атрымае Прэмію Гедройця. А пакуль нагадаю вам, якія кнігі ўвайшлі ў кароткі спіс і будуць змагацца за перамогу.

Сяргей Абламейка «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі» (Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020).
Кніга доктара гістарычных навук і журналіста Радыё Свабода, якая ўжо паспела атрымаць іншыя прэміі: Прэмію імя Францішка Багушэвіча і званне «Кніга года» паводле экспертаў Радыё Свабода ў намінацыі «дакументальная проза».

Ева Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» (Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў, 2020).
Кніга, якая, на маю думку, сёлета мае ўсе шансы на перамогу. «Балотная казка», здольная зацягнуць любога, хто пачне яе чытаць.

Сяргей Календа «Акварыум. Гісторыя аднаго юнацтва» (Логвінаў, 2020).
У апошніх кнігах Календа даследуе цялеснае, плоцевае і пачуццёвае. Не баіцца брудных слоў і брудных сцэн, якіх у кнізе шмат, як і думак, пачуццяў і перажыванняў юнакоў.

Артур Клінаў «Локісаў» (Логвінаў, 2020).
Трэці за дзесяць гадоў раман аўтара. Атмасфера поўначы Беларусі, містыка і пярэваратні, каларытная фантастычная гісторыя адной рэвалюцыі ў яркіх дэкарацыях беларускай правінцыі.

Таня Скарынкіна «Райцэнтр» (Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў, 2020).
Не ўсім беларускім гарадам шанцуе мець свайго летапісца, які пакіне ўспамін пра яго ў літаратуры і гісторыі. Жыхары Смаргоні і ваколіц набылі бессмяротнасць у кнізе Тані Скарынкінай.

Андрэй Федарэнка «Жэтон на метро» (Мастацкая літаратура, 2020).
Новая кніга вядомага беларускага аўтара, у якой гэты выдатны празаік выступіў у нечаканым для сябе амплуа — як аўтар дэтэктыўнага рамана.