Get Mystery Box with random crypto!

Белліт

Лагатып тэлеграм-канала bellitra — Белліт Б
Лагатып тэлеграм-канала bellitra — Белліт
Адрас канала: @bellitra
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.13K
Апісанне з канала

📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 16

2021-11-19 21:11:02
Ніколі не ведаеш які эпізод з кнігі нечакана стане актуальным.
З кнігі Васіля Грыня «Не адчайваемся» (Кнігазбор, 2021).
598 views18:11
Адкрыць / каментаваць
2021-11-19 17:34:58 Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 51
. Цішыня — гэта смерць

У новым выпуску вы даведаецеся: дзе расце пячэнне, чаму чалавек, які прадстаўляецца абрэвіятурай PR, не заўсёды займаецца піярам. А таксама адкажу на некаторыя вашы пытанні.

Дзе паслухаць?

Apple Podcasts

Google Podcasts

Castbox

SoundCloud

Spotify

Яндекс.Музыка

Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
754 views14:34
Адкрыць / каментаваць
2021-11-19 12:30:16 Ева Вежнавец "Па што ідзеш, воўча?". Буктрэйлер да кнігі шорт-лістара прэміі Гедройця 2021

Рына, алкагалічка сярэдніх гадоў, з неахвотай едзе на пахаванне сваёй бабкі ў забытую богам беларускую глушэчу. Пакуль памірала яе старая, Рына займалася чужымі ў дамах шчаслівай старасці на Захадзе. Адзінае, чаго яна хоча цяпер, — спакой. Але дома яе чакае неспадзяванка — старыя грахі і спадчына маюць доўгія цені.

Ці можна ўсё выправіць, калі ты і блізка не цягнеш на гераіню? Рыне трэба пахаваць бабку, адкапаць каханка, аднавіць крыніцы, ніколі не прыходзячы ў поўную свядомасць. Жанр гэтай кнігі — балотная казка.

Глядзіце
812 views09:30
Адкрыць / каментаваць
2021-11-18 13:11:40
1.0K views10:11
Адкрыць / каментаваць
2021-11-17 23:19:48
З кнігі Васіля Грыня «Не адчайваемся» (Кнігазбор, 2021).
1.1K views20:19
Адкрыць / каментаваць
2021-11-16 15:50:39 Артур Клінаў "Локісаў". Буктрэйлер да кнігі шорт-лістара прэміі Гедройця 2021

«Герой нашага часу – хто ён? Чалавек з двайной ідэнтычнасцю? Асоба з другім, прыхаваным жыццём? Партызан? Пярэварацень? Палітык, які прамаўляе тое, што хоча чуць ад яго публіка, але ніхто дакладна не ведае, што ў яго ў галаве».

Хоць раман ствараўся амаль тры гады і быў закончаны яшчэ год таму, але падзеі, якія апісаны у ім амаль па-прароцкі адлюстроўваюць тое, што сёння адбываецца у Беларусі.

Глядзіце
634 views12:50
Адкрыць / каментаваць
2021-11-15 12:27:32
"Нататкі таткі" Андрэя Хадановіча можна паслухаць на "Кніжным Возе"!

Калi паэт зрабiўся татам,
Жыццё адразу стала святам,
I ён абрадаваўся гэтак,
Што кнiжку напiсаў для дзетак.

Чытаюць Андрэй Мілюхін і Крысціна Дробыш, Свабодны Купалавец. Фота кніжкі - выдавецтва Логвінаў.

Кнігу можна паслухаць па спасылцы.
625 views09:27
Адкрыць / каментаваць
2021-11-15 12:27:32 У 2015 годзе выйшаў цудоўны зборнік вершаў Андрэя Хадановіча «Нататкі таткі». Гэта вясёлыя і знаёмыя многім з нас жыццёвыя гісторыі, калі мама не мяняе боршч на цукеркі, а бацька прымушае чысціць зубы. Але ўсё гэта так дасціпна апісана паэтам, што нават дарослыя чытаюць гэтыя вершы з усмешкай.

Цяпер кнігу можна паслухаць і ў аўдыяфармаце:
649 views09:27
Адкрыць / каментаваць
2021-11-14 00:43:40
Вынікі розыгрышу набору закладак!

Віншую з перамогай №41 — Гіцалька.

Напішыце мне @jugggernaut , каб даведацца, як атрымаць выйгрыш.

Дзякуй усім за ўдзел!
338 viewsedited  21:43
Адкрыць / каментаваць
2021-11-11 21:47:53
12 лістапада а 18.00 у межах «Літаратурнага лістапада» (што ладзіць Прастора польскай культуры) адбудзецца анлайн-прэзентацыя зборніка К.К.Бачыньскага “Выбраныя вершы”, які выйшаў у серыі “Паэты планеты” ў выдавецтве Змітра Коласа.

Беларускія перакладчыкі прадставяць кнігу, пачытаюць свае перастварэнні польскага паэта і абмяркуюць наступныя пытанні:

Як з’явіўся (і ці ёсць удалым) тэрмін “пакаленне Калумбаў”?

“Да болю мы ўжо дараслі”: ці яднае дваццацігадовых паэтаў толькі агульны лёс, ці можна казаць пра стылістычнае падабенства пакалення?

Эстэтычная праграма і этычныя імператывы К.К.Бачыньскага: захаваць сябе ці ахвяраваць сабой?

Які Бачыньскі адгукаецца сучаснаму беларускаму перакладчыку і чытачу?

У прэзентацыі прымуць удзел выдавец Зміцер Колас, перакладчыцы Кацярына Маціеўская і Ганна Янкута, а таксама мадэратар і адзін з перакладчыкаў Андрэй Хадановіч.

Далучайцеся тут.
608 views18:47
Адкрыць / каментаваць