Get Mystery Box with random crypto!

12 лістапада а 18.00 у межах «Літаратурнага лістапада» (што ла | Белліт

12 лістапада а 18.00 у межах «Літаратурнага лістапада» (што ладзіць Прастора польскай культуры) адбудзецца анлайн-прэзентацыя зборніка К.К.Бачыньскага “Выбраныя вершы”, які выйшаў у серыі “Паэты планеты” ў выдавецтве Змітра Коласа.

Беларускія перакладчыкі прадставяць кнігу, пачытаюць свае перастварэнні польскага паэта і абмяркуюць наступныя пытанні:

Як з’явіўся (і ці ёсць удалым) тэрмін “пакаленне Калумбаў”?

“Да болю мы ўжо дараслі”: ці яднае дваццацігадовых паэтаў толькі агульны лёс, ці можна казаць пра стылістычнае падабенства пакалення?

Эстэтычная праграма і этычныя імператывы К.К.Бачыньскага: захаваць сябе ці ахвяраваць сабой?

Які Бачыньскі адгукаецца сучаснаму беларускаму перакладчыку і чытачу?

У прэзентацыі прымуць удзел выдавец Зміцер Колас, перакладчыцы Кацярына Маціеўская і Ганна Янкута, а таксама мадэратар і адзін з перакладчыкаў Андрэй Хадановіч.

Далучайцеся тут.