Get Mystery Box with random crypto!

Белліт

Лагатып тэлеграм-канала bellitra — Белліт Б
Лагатып тэлеграм-канала bellitra — Белліт
Адрас канала: @bellitra
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.13K
Апісанне з канала

📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 14

2021-12-09 09:06:56
Выйшла аўдыякніга Ганны Севярынец "Дзень Святога Патрыка"!

Эксперт міжнароднай моўнай камісіі Марына Дамейка прымае рашэнне прызнаць беларускую мову мёртвай, і зараз ёй патрэбна захаваць у спецыяльным архіве тое мастацтва, якое было створана на гэтай мове. Што яна паставіць на паліцы спецхрану? Каго назаўжды выкіне з гісторыі? Якім чынам на мёртвай мове можна будзе зарабіць мільярды даляраў? Ці з’явіцца ў памерлай мовы шанец? Гісторыя любові – да мужчыны, да літаратуры, да краіны – якая, на жаль, не можа скончыцца добра.

Чытае Уладзімір Лісоўскі.

Набыць і паслухаць кнігу можна на пляцоўцы ЛитРес па спасылцы.
765 views06:06
Адкрыць / каментаваць
2021-12-08 23:23:06 #літ_агляд
Расказваю пра дэбютны зборнік маладой і вельмі таленавітай паэткі Дашы Бялькевіч, які выйшаў гэтым летам.

https://telegra.ph/Darya-Byalkev%D1%96ch-Slyozy-na-vecer-YAnushkev%D1%96ch-2021-12-08
425 views20:23
Адкрыць / каментаваць
2021-12-07 22:55:16 Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 53. Туманы над багнай. Англійскі раман, медыцынскі нон-фікшн, беларуская паэзія і нечаканая назва класічнага рамана ў новым выпуску падкаста. Дзе паслухаць? Apple Podcasts Google Podcasts Castbox SoundCloud…»
19:55
Адкрыць / каментаваць
2021-12-06 16:30:15 Пачала чытаць кнігу Ніны Занковіч «Талстой і фіялетавае крэсла» (Кнігазбор, 2021). Нягледзячы на імя аўтаркі, гэта пераклад з англійскай мовы.

Ніна нарадзілася ў ЗША ў сям’і беларускага эмігранта Анатоля Занковіча. У 2011 годзе яна выдала дэбютную і самую аўтабіяграфічную кнігу «Tolstoy and the Purple Chair: My Year of Magical Reading», у якой расказала, як дзякуючы чытанню кніг спраўлялася са смерцю старэйшай сястры.

Ніна вырашыла кінуць сабе выклік: ці зможа яна цэлы год чытаць па кнізе ў дзень і публікаваць на іх рэцэнзіі? Што атрымалася — можна прачытаць у гэтай кнізе. Я ўжо на 80-й старонцы, тут шмат назваў твораў, рэфлексій аўтаркі, гісторый з жыцця яе і яе сям’і.

А на сайце knihi.by акцыя: гэту кнігу можна атрымаць у падарунак пры пакупцы іншых выданняў выдавецтва «Кнігазбор».

Падрабязнасці акцыі шукайце тут: https://knihi.by/zankovic-nina-talstoj-i-fijaletavaje-kresla
756 views13:30
Адкрыць / каментаваць
2021-12-05 11:37:00 Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 53
. Туманы над багнай.

Англійскі раман, медыцынскі нон-фікшн, беларуская паэзія і нечаканая назва класічнага рамана ў новым выпуску падкаста.

Дзе паслухаць?

Apple Podcasts

Google Podcasts

Castbox

SoundCloud

Spotify

Яндекс.Музыка

Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
1.0K views08:37
Адкрыць / каментаваць
2021-12-04 18:45:56
#беларусьулітаратуры

З кнігі Эрыкі Фатланд «Советистан. Одиссея по Центральной Азии: Туркменистан, Казахстан, Таджикистан, Киргизстан и Узбекистан глазами норвежского антрополога».
1.1K views15:45
Адкрыць / каментаваць
2021-12-03 15:40:19 Калі вы любіце слухаць аўдыякнігі, то раю вам далучыцца да канала «Беларускія аўдыякнігі».

Каманда канала не толькі збірае навіны пра беларускія аўдыякнігі, але і самастойна займаецца дзейнасцю па агучцы кніг. Дзякуючы гэтаму ў аўдыяфармаце ўжо выйшлі творы сучасных беларускіх аўтараў: «Вяртанне Ліліт» Юліі Шаровай, «Сем камянёў» Аляксея Шэіна.

Таксама ўжо агучаная кніга Ганны Севярынец «Дзень Святога Патрыка», якая хутка з'явіцца ў продажы. Таму далучайцеся да канала і сачыце за абвесткамі.

https://t.me/bel_audiobooks
524 viewsedited  12:40
Адкрыць / каментаваць
2021-12-02 20:02:17
#моўная_хвілінка

Рана ці позна, але вы ў мяне ўсе будзеце ведаць гэтае правіла

Правільна — «чатыры высакародныЯ ісціны».

З лічэбнікамі 2, 3, 4 (і з састаўнымі лічэбнікамі ад 22, якія заканчваюцца на 2, 3, 4) ужываюцца назоўнікі (прыметнікі, дзеепрыметнікі, займеннікі, парадкавыя лічэбнікі) множнага ліку, назоўнага склону: дзве прыгожыя кветкі, тры прачытаныя старонкі, чатыры пятыя пірага, сто чатыры мастацкія кнігі.

У астатніх выпадках ужываюцца назоўнікі ў множным ліку і родным склоне: пяць таленавітых вучняў, дзесяць зычных літар, сто сямнаццаць пустых аркушаў.

(Памылка з кнігі Вольгі Гапеевай «Самота, што жыла ў пакоі насупраць», Галіяфы, 2021)
599 views17:02
Адкрыць / каментаваць
2021-12-01 23:56:38 Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 52. «Лісткі календара» Максім Танк. Дзе паслухаць? Apple Podcasts Google Podcasts Castbox SoundCloud Spotify Яндекс.Музыка Pocket Casts Падтрымаць праект: patreon.com/bellit»
20:56
Адкрыць / каментаваць
2021-11-29 17:30:14
Калядныя навінкі ад выдавецтва Koska!

Снежныя святочныя гісторыі Астрыд Ліндгрэн з ілюстрацыямі Эвы Эрыксан і Ілон Вікланд у перакладзе Надзі Кандрусевіч.

«Каляды ў Бюлербю» і «Ліс і Гном» — гісторыі для самых маленькіх, якія і дарослых вернуць у светлае і прыемнае дзяцінства ў чаканні святаў. Нягледзячы на дождж за акном.

Можна бясконца разглядаць гэтыя цёплыя олдскульныя ілюстрацыі

Купіць кнігі можна тут.
668 views14:30
Адкрыць / каментаваць