Get Mystery Box with random crypto!

#моўная_хвілінка Рана ці позна, але вы ў мяне ўсе будзеце вед | Белліт

#моўная_хвілінка

Рана ці позна, але вы ў мяне ўсе будзеце ведаць гэтае правіла

Правільна — «чатыры высакародныЯ ісціны».

З лічэбнікамі 2, 3, 4 (і з састаўнымі лічэбнікамі ад 22, якія заканчваюцца на 2, 3, 4) ужываюцца назоўнікі (прыметнікі, дзеепрыметнікі, займеннікі, парадкавыя лічэбнікі) множнага ліку, назоўнага склону: дзве прыгожыя кветкі, тры прачытаныя старонкі, чатыры пятыя пірага, сто чатыры мастацкія кнігі.

У астатніх выпадках ужываюцца назоўнікі ў множным ліку і родным склоне: пяць таленавітых вучняў, дзесяць зычных літар, сто сямнаццаць пустых аркушаў.

(Памылка з кнігі Вольгі Гапеевай «Самота, што жыла ў пакоі насупраць», Галіяфы, 2021)