Get Mystery Box with random crypto!

Пачала чытаць кнігу Ніны Занковіч «Талстой і фіялетавае крэсла | Белліт

Пачала чытаць кнігу Ніны Занковіч «Талстой і фіялетавае крэсла» (Кнігазбор, 2021). Нягледзячы на імя аўтаркі, гэта пераклад з англійскай мовы.

Ніна нарадзілася ў ЗША ў сям’і беларускага эмігранта Анатоля Занковіча. У 2011 годзе яна выдала дэбютную і самую аўтабіяграфічную кнігу «Tolstoy and the Purple Chair: My Year of Magical Reading», у якой расказала, як дзякуючы чытанню кніг спраўлялася са смерцю старэйшай сястры.

Ніна вырашыла кінуць сабе выклік: ці зможа яна цэлы год чытаць па кнізе ў дзень і публікаваць на іх рэцэнзіі? Што атрымалася — можна прачытаць у гэтай кнізе. Я ўжо на 80-й старонцы, тут шмат назваў твораў, рэфлексій аўтаркі, гісторый з жыцця яе і яе сям’і.

А на сайце knihi.by акцыя: гэту кнігу можна атрымаць у падарунак пры пакупцы іншых выданняў выдавецтва «Кнігазбор».

Падрабязнасці акцыі шукайце тут: https://knihi.by/zankovic-nina-talstoj-i-fijaletavaje-kresla