Get Mystery Box with random crypto!

Зянон Пазьняк

Лагатып тэлеграм-канала zianon_pazniak — Зянон Пазьняк З
Лагатып тэлеграм-канала zianon_pazniak — Зянон Пазьняк
Адрас канала: @zianon_pazniak
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.76K
Апісанне з канала

ФБ Зянона Пазьняка: https://www.facebook.com/ivan.viktarovic.5

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2022-08-25 23:24:54 Зянон Станіслававіч усіх віншуе з Днём Незалежнасьці!

«Сёньня вялікі дзень нашай гісторыі – 25 Жнівень – Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Віншую ўсіх сяброў-беларусаў зь велічнай датай.

Незалежнасьць ёсьць і будзе, нягледзячы на тое, што ворагі і здрайцы захапілі цяпер нашу краіну. Гэта часова. Мацуйма сілы і хай яны множацца, як тарфяны пажар незаўважна для ворага. Настане час і калі будзем гатовыя, затрубіць труба Архангела і ад нечысьці мокрага месца не застанецца.

Хай вольная, сьветлая, сьвятая Беларусь заўсёды жыве ў нашых сэрцах. Няхай жыве 25-ты Жнівень! Слава Айчыне! Жыве Беларусь!»

Зянон Пазьняк | Падпісацца
2.9K viewsedited  20:24
Адкрыць / каментаваць
2022-08-25 14:08:34
«...Пакуль што як бы ціха, галасоў з турмы не даносіцца. Але капае вада з рукамыйніка, напаўняецца чаша. Кветачак болей ня будзе. Яны нават не ўяўляюць, што іх чакае»

Зянон Пазьняк | Падпісацца
2.9K views11:08
Адкрыць / каментаваць
2022-08-24 23:39:04
Рубрыка «Пазьняк быў правы» працягваецца. На гэта раз яе прадоўжыў Франак Вячорка. Хто наступны?

Зянон Пазьняк | Падпісацца
3.2K viewsedited  20:39
Адкрыць / каментаваць
2022-08-24 23:26:37 ​​ ДАРАГІЯ ЎКРАІНЦЫ!
Віншую нашых сяброў і добрых суседзяў украінцаў зь вялікім нацыянальным сьвятам Незалежнасьці Ўкраіны. Тады, у далёкім 1991 годзе, мы, беларусы, Беларускі Народны Фронт «Адраджэньне» разам з Народным Рухам Украіны, разам з нашым незабыўным сябрам Вячаславам Чарнаволам змагаліся з рашысцкай імпэрыяй – СССР.

Здабыцьцё незалежнасьці ад саветаў – гэта былі найшчасьлівейшыя дні ў жыцьці. Мы ўсе жылі гэтым шчасьцем і спадзяваліся на сьветлую будучыню нашых народаў. Але пракляты расейскі цмок тады яшчэ ня здох, і вось цяпер гэтая пачвара зноў вылезла зь пекла, акупавала нашу Беларусь і напала на Ўкраіну. Але гераічныя ўкраінцы сталі мурам і моцна бароняць сваю Ўкраіну. 

Маскаль усеўся нам, беларусам, на самае горла. Але ня доўга ён будзе сядзець. Капаюць кроплі, перапаўняецца чаша. Помста будзе жахлівай. Сьмерць акупантам!

Ужо ніхто не адбярэ нам незалежнасьці. А што датычыць Украіны, то хай масковец назаўсёды адрачэцца ад надзеі перамагчы ўкраінцаў. Канчаецца яго паганы час. Жыве Незалежная Ўкраіна! Слава героям! Жыве Беларусь!

24 жніўня 2022 г. Зянон Пазьняк

Зянон Пазьняк | Падпісацца
2.4K viewsedited  20:26
Адкрыць / каментаваць
2022-08-24 17:57:06
«Пазьняк азноў правы»: Зьміцер Лукашук прызнаў слушнасьць крытыкі Зянона Пазьняка ў бок «офіса»

У дадзеным інтэрвію таксама Павел Усаў простымі словамі тлумачыць аб тым, як Пуцін разьвёў і выкарыстаў «новую апазыцыю» ў сваіх мэтах.

Зянон Пазьняк | Падпісацца
2.8K viewsedited  14:57
Адкрыць / каментаваць
2022-08-23 23:20:36 ​​ «ДУГІН ЗЬ ЛІМОНАВЫМ ВЫКІНУЛІСЯ ПРАЗ ВАКНО Ў ТУАЛЕЦЕ»: Зянон Пазьняк аб тым, як беларускія пэнсіянеры зьмясілі рускіх фашыстаў

У той час быў вялікі мітынг БНФ на плошчы каля Опэрнага тэатра. Крытыкавалі антыбеларускую палітыку новай лукашысцкай ўлады. У час майго выступу мне перадаюць запіску, дзе напісана, што якраз цяпер у залі палацу Тонкасуконнага камбіната на вуліцы Матусевіча рускія фашысты, што прыехалі з Масквы (Лімонаў ды Дугін) ладзяць свай «зьезд». 

Я спакойна агучыў інфармацыю без ацэнак і заклікаў, сказаўшы толькі, маўляў, да чаго дайшло – нам, беларусам, русьня ўжо сваіх фашыстаў на карак садзіць. І знайшлі ж куды прыехаць. Я ведаў, што ў такіх выпадках беларусам да двух лічыць ня трэба.

Скончыўся мітынг і ўсе ціхенька пабеглі. Плошча імгненна апусьцела. Усе сьпяшаліся на тралейбусы ды аўтобусы ехаць на вуліцу Матусевіча.

Потым мне расказвалі, што першымі ўварваліся нашыя пэнсіянеры (гэта зразумела, на фашыстаў). Рашысты спрабавалі супраціўляцца, выбрыквалі там нагамі розныя «каратэ», але раз'ятраныя фронтаўскія цёткі ў авангардзе атакі, лупячы фашыстаў гаспадарскімі сумкамі, ды парасанамі, зьмялі супраціў, як гарох са стала. (Я заўсёды кажу, што нашыя беларускія жанчыны – гэта залаты запас нацыі, калі трэба – поўдуць на рускія танкі з голымі рукамі і дагары нагамі іх перакуляць развм з маскалямі). 

Потым было пабоішча маскалёў. Дугін зь Лімонавым выкінуліся праз вакно ў туалеце. Іх тут жа схапіла міліцыя (тады яшчэ пакуль нашая). Раззлаваныя фронтаўскія дзядзькі казалі, што рашы пашанцавала, ато б за ногі павешалі, каб павіселі і зразумелі куды прыехалі. 

Дарэчы, у Фронце (у Менску, Гародні і іншых гарадах) існавала Фронтаўская беларуская ветэранская арганізацыя партызанаў і ўдзельнікаў вайны, насуперак афіцыйнай савецкай ветэранскай арганізацыі ўдзельнікаў НКВД і т.п. Вось яны то, гэтыя нашыя фронтаўскія ветэраны, найбольш і зьмясілі фашыстаў (паказалі, як цяпер кажуць, «майстар-клас»).

А ўвогуле рускім фашыстам тады вельмі не шанцавала ў Беларусі. Адзін раз у Менск (яшчэ да лукашызму) прыязджаў Жырыноўскі. За два дні яго адлупілі два разы. Першы раз, калі паспрабаваў выступаць ля палацу спорту (уратаваўся ўцёкамі у гасьціньніцу «Юбілейная», паказваў адтуль хфігі). Другі раз у... Вярхоўным Савеце дэпутаты БНФ Навумчык і Садоўскі гэтак брутальна і недыпляматычна спусьцілі яго зь лесьвіцы. Больш у Менску гэты клоун (таксама як і Дугін зь Лімонавым) не зьяўляўся.

Зянон Пазьняк | Падпісацца
3.1K views20:20
Адкрыць / каментаваць
2022-08-22 23:48:21
Калі рускі фашыст кагосьці называе «нацистом», то гэта знак годнасьці: як Дугін баяўся Зянона Пазьняка і БНФ

«В свое время, помню, мы с Лимоновым приехали в Минск по приглашению белорусских друзей. И когда мы ехали, то говорили: вот сейчас мы едем к нашим друзьям белорусским, это прекрасные люди, нам с ними нечего делить. Нас встретила тысячная вооруженная толпа, которая нас чуть не убила просто. Это был БНФ Зенона Позняка. Это были просто страшные, жесткие нацисты в духе украинских. И это было настолько неожиданно, что вроде это братья-белорусы, а на самом деле их взгляды были совершенно иными. Просто потому, что мы русские патриоты [фашисты], нас встретили просто с битами, с пневматическим оружием. Это был один из таких будоражащих, адреналиновых опытов в моей жизни, с таким я не сталкивался вообще, практически была зона военных действий»

Зянон Пазьняк | Падпісацца
4.3K views20:48
Адкрыць / каментаваць
2022-08-22 10:24:06
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ВАЖНА ЎБАЧЫЦЬ

Мяркую, што людзям, якія разьбіраюцца, карысна было паназіраць канфэрэнцыю 8-9-га жніўня ў Вільні і ўпершыню ўбачыць, што сабой ўяўляе на від групоўка каля Ціханоўскай (для якой Расея «не враг»). 

Падстава голасна сьведчыла пра сваю падставу, фантомы настолькі відавочныя, што з жалем назіраеш як, здаецца разумныя беларусы, таго ня бачаць і гатовыя далей падтрымліваць чужую прымітыўную гульню (фактычна, «Лукашэнка 2,0» нават з тымі ж «лябедзькамі» на авансцэне).

Прычына сьлепаты тая ж, як і 28 гадоў таму: гэта расейская палітыка і дэнацыяналізаваны соцыум. Зрусіфікаванае грамадзтва губляе арыентыры і траціць розум. У гэтым найбольшая прычына існаваньня прамаскоўскага фантома Ціханоўскай і фальшывай прапаганды яго падтрымкі. Тут, як заўсёды, без вялікай беларускай асьветніцкай працы і без дэрусіфакацыі грамадзтва істотных зьменаў ня будзе.

Зянон Пазьняк | Падпісацца
2.7K views07:24
Адкрыць / каментаваць
2022-08-21 21:20:28
РУСКІ «ЛІБЭРАЛ» ІДЗЕ ЗА РУСКІМ КАРАБЛЁМ: Зянон Пазьняк некулькі гадоў таму пра сутнасьць рускіх псэўдалібэралаў

«І ўся так званая «руская дэмакратыя», гэтыя Навальны, Хадаркоўскі, Латыніна, «цяпкіна-ляпкіна» (ня кажам ужо пра Кабзона і пра сотні дзеячоў, навукі, мастацтва і культуры) ківаюць галовамі і паўтараюць «Крым рускі, Крым рускі» і што Ўкраіне яго ня вернуць і г. д.

Толькі неўзабаве нешта стала ў цара Пуціна ня так рабіцца ў вайне супраць сьвету. І на Ўкраіне завяз, і ворагі ад «зайздрасьці» загубіць Расею намераныя, і есьці народу хочацца (закусваць). І тут ізноў задумаліся трымальнікі «рускай дэмакратыі»

Зянон Пазьняк | Падпісацца
3.3K viewsedited  18:20
Адкрыць / каментаваць
2022-08-21 17:02:13
Выступ на травеньскім 2015 г. Сойме КХП – БНФ і БНФ «Адраджэньне

ШТО МАГЛО Б ВЫРАТАВАЦЬ РУСКІХ?

Самай выратавальнай ідэяй для рускіх ва ўмовах распаду імпэрыі была б цяпер ідэя фэдэралізацыі і сэпаратызму. Гэтая ідэя ў канцовым шляху магла б прывесьці да ўзьнікненьня рускай нацыянальнай сьвядомасьці замест імпэрскай і да стварэньня рускай нацыі і, адпаведна, да стварэньня рускай нацыянальнай дзяржавы там, дзе гэтая сьвядомасьць узьнікне, і да ўтварэньня шэрагу іншых дзяржаваў.

Аднак, такі сцэнар малаверагодны. Больш верагодны гніючы і крывавы распад цёмнай імпэрыі з аддаваньнем захопленых ёй чужых тэрыторыяў мэтрапольным краінам. Украіна ужо цяпер мусіла б думаць аб вяртаньні і інтэграцыі ўкраінскай Кубані, Белгародчыны, часткова Стаўрапальшчыны і іншых тэрыторыяў ў складзе украінскай дзяржавы. Тое ж самае ў Беларусь будуць вернутыя беларуская Смаленшчына, Браншчына, поўдзень Пскоўшчыны; Фінляндыі вернецца Карэлія, Японіі – Сахалін і Курыльскія астравы.

Зянон Пазьняк | Падпісацца
2.3K views14:02
Адкрыць / каментаваць