Get Mystery Box with random crypto!

​​ «ДУГІН ЗЬ ЛІМОНАВЫМ ВЫКІНУЛІСЯ ПРАЗ ВАКНО Ў ТУАЛЕЦЕ»: Зянон | Зянон Пазьняк

​​ «ДУГІН ЗЬ ЛІМОНАВЫМ ВЫКІНУЛІСЯ ПРАЗ ВАКНО Ў ТУАЛЕЦЕ»: Зянон Пазьняк аб тым, як беларускія пэнсіянеры зьмясілі рускіх фашыстаў

У той час быў вялікі мітынг БНФ на плошчы каля Опэрнага тэатра. Крытыкавалі антыбеларускую палітыку новай лукашысцкай ўлады. У час майго выступу мне перадаюць запіску, дзе напісана, што якраз цяпер у залі палацу Тонкасуконнага камбіната на вуліцы Матусевіча рускія фашысты, што прыехалі з Масквы (Лімонаў ды Дугін) ладзяць свай «зьезд». 

Я спакойна агучыў інфармацыю без ацэнак і заклікаў, сказаўшы толькі, маўляў, да чаго дайшло – нам, беларусам, русьня ўжо сваіх фашыстаў на карак садзіць. І знайшлі ж куды прыехаць. Я ведаў, што ў такіх выпадках беларусам да двух лічыць ня трэба.

Скончыўся мітынг і ўсе ціхенька пабеглі. Плошча імгненна апусьцела. Усе сьпяшаліся на тралейбусы ды аўтобусы ехаць на вуліцу Матусевіча.

Потым мне расказвалі, што першымі ўварваліся нашыя пэнсіянеры (гэта зразумела, на фашыстаў). Рашысты спрабавалі супраціўляцца, выбрыквалі там нагамі розныя «каратэ», але раз'ятраныя фронтаўскія цёткі ў авангардзе атакі, лупячы фашыстаў гаспадарскімі сумкамі, ды парасанамі, зьмялі супраціў, як гарох са стала. (Я заўсёды кажу, што нашыя беларускія жанчыны – гэта залаты запас нацыі, калі трэба – поўдуць на рускія танкі з голымі рукамі і дагары нагамі іх перакуляць развм з маскалямі). 

Потым было пабоішча маскалёў. Дугін зь Лімонавым выкінуліся праз вакно ў туалеце. Іх тут жа схапіла міліцыя (тады яшчэ пакуль нашая). Раззлаваныя фронтаўскія дзядзькі казалі, што рашы пашанцавала, ато б за ногі павешалі, каб павіселі і зразумелі куды прыехалі. 

Дарэчы, у Фронце (у Менску, Гародні і іншых гарадах) існавала Фронтаўская беларуская ветэранская арганізацыя партызанаў і ўдзельнікаў вайны, насуперак афіцыйнай савецкай ветэранскай арганізацыі ўдзельнікаў НКВД і т.п. Вось яны то, гэтыя нашыя фронтаўскія ветэраны, найбольш і зьмясілі фашыстаў (паказалі, як цяпер кажуць, «майстар-клас»).

А ўвогуле рускім фашыстам тады вельмі не шанцавала ў Беларусі. Адзін раз у Менск (яшчэ да лукашызму) прыязджаў Жырыноўскі. За два дні яго адлупілі два разы. Першы раз, калі паспрабаваў выступаць ля палацу спорту (уратаваўся ўцёкамі у гасьціньніцу «Юбілейная», паказваў адтуль хфігі). Другі раз у... Вярхоўным Савеце дэпутаты БНФ Навумчык і Садоўскі гэтак брутальна і недыпляматычна спусьцілі яго зь лесьвіцы. Больш у Менску гэты клоун (таксама як і Дугін зь Лімонавым) не зьяўляўся.

Зянон Пазьняк | Падпісацца