Get Mystery Box with random crypto!

Зянон Пазьняк

Лагатып тэлеграм-канала zianon_pazniak — Зянон Пазьняк З
Лагатып тэлеграм-канала zianon_pazniak — Зянон Пазьняк
Адрас канала: @zianon_pazniak
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.76K
Апісанне з канала

ФБ Зянона Пазьняка: https://www.facebook.com/ivan.viktarovic.5

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 3

2022-08-20 14:08:25
Зянон Пазьняк у 2015 годзе: «ВАЙНЫ НЕПАЗЬБЕГНУЦЬ»

Некаторыя іншыя прадказаньні наконт вайны
Зянон Пазьняк у 2015 годзе: украінцы, ня верце Лукашэнку, ён такі ж, як Януковіч!

Зянон Пазьняк | Падпісацца
2.9K views11:08
Адкрыць / каментаваць
2022-08-19 10:10:07
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: НАЦЫЯНАЛЬНЫ ШЫБАЛЕТ

Для ўкраінцаў цяпер гэта адказ на пытаньне: "ЧЫЙ КРЫМ?" Усе ворагі Ўкраіны на гэтым пытаньні паляцца імгненна, бо яно вымагае адказу па сутнасьці. 

За часы савецкай акупацыі Чэхаславаччыны ў 1968 годзе нацыянальны шыбалет для грамадзянаў акупаванай краіны гучэў так: «СВАБОДА ЁСЬЦЬ?» Пытаньне без варыянтаў.

8-9 жніўня, праглядаючы выступы пярэстай публікі з асяроддзя групоўкі каля Ціханоўскай, я пачуў сэнтэнцыю: «Расія нам не враг». Хтосьці папляскаў у ладкі і ніхто не супярэчыў. І тут я ўбачыў (гэта ж так проста) – вось ён беларускі нацыянальны шыбалет (ён вынесены ў прынцып «Вольнай Беларусі», п. 4) па якім усё мераецца ва ўмовах расейскай акупацыі Айчыны, зьнішчэньня Беларускай нацыі, рускага фашызму і маскоўскай вайны. Пытаньне: «РАСЕЯ ВОРАГ?» Па адказе будзе зразумела, хто перад намі.

Зянон Пазьняк | Падпісацца
3.6K views07:10
Адкрыць / каментаваць
2022-08-18 11:27:23
«Яны не адмаўляюцца ад расейскай залежнасьці, не змагаюцца за свабоду ад расейскага імпэрыялізму. Яны думаюць, што будуць існаваць разам з ворагам, выконваючы яго патрабаваньні, і ён ім дазволіць жыць», – Зянон Пазьняк пры маскоўска-каланіяльную псэўдаапазыцыю

Цікава, што такія выказваньні робяцца нават калі беларуса вось-вось пагоняць паміраць за гэтую Расею, «от которой мы нікуда не денемся». Але гэтыя людзі ня зьменяцца і, як казаў Зянон Пазьняк: «Ні акупацыя, ні вайна, ні землятрус не пераменяць іхныя каланіяльныя мазгі»

Зянон Пазьняк | Падпісацца
2.7K views08:27
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 09:30:02
«Ідэалёгія «русскій мір» спэцыяльна створана пад магчымасьць апраўданьня расейскай агрэсыі ў любым месцы сьвету, дзе ёсьць асяродзьдзе, што гаворыць па-руску (незалежна ад этнічнага паходжаньня). Зьмест ідэалёгіі і тэхналёгія агрэсыі тыпова рускі. Ствараецца прапагандысцкі міф аб уціску рускай мовы (альбо «рускіх») ў якім-небудзь месцы Эўропы (сьвету), і гэта быццам бы дае права Крамлю ўвесьці туды войска дзеля нібыта «абароны» «русского міра». Фашысты зрабілі рускую мову галоўным чыньнікам агрэсыі і акупацыі тэрыторыяў»

Зянон Пазьняк пра ідэалёгію «русского міра»

Зянон Пазьняк | Падпісацца
646 views06:30
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 20:28:38
Чаго не хапае на канале?
Anonymous Poll
36%
Камэнтароў
18%
Чата
46%
Усё добра
658 voters1.4K views17:28
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 17:01:44
Павел Усаў наконт таго, хто мае рацыю, а хто не:

Амаль усе дэмакратычныя новыя сілы казалі, што «гэта проста вучэньні», і толькі адна асоба казала, што адбываецца акупацыя Беларусі – гэта Зянон Пазьняк

Ціханоўская павінна была заявіць, што так, мы памыліліся наконт Пуціна і Расеі, што яны ворагі, што меў рацыю як раз Зянон Пазьняк

Зянон Пазьняк | Падпісацца
1.9K views14:01
Адкрыць / каментаваць
2022-07-31 13:31:25
«Супраца нямецкіх афіцыйных асобаў з расейска-арыентаванай «дэмакратыяй» і з КГБ у барацьбе за «дэмакратыю» ў Беларусі і за аб'яднаньне Беларусі з Расеяй (засьведчана ў друку) распачала новую эру ў жыцьці беларускай квазі-апазыцыі. Нарадзілася арыгінальная «халяўная» зьява – палітычны бізнэс (спажываньне грошай) на справе апазыцыйнага руху шляхам выкарыстаньня эўрапейскіх датацыяў і грантаў. 

У гэтым палітбізнэсе галоўнае патрабаваньне да паводзінаў апазыцыяністаў гучэла так – каб былі за дэмакратыю, каб разам з Расеяй і каб ніякага беларускага нацыяналізму. Інакш – грошай ня будзе. Гэтая паразітная парадыгма палітбізнэсу дзейнічае ў квазі-апазыцыі па сёньняшні дзень.  

Цяпер, у выніку расейскай акупацыі, агрэсіі і вайны, мы зьяўляемся сьведкамі крызісу галоўнага пастулату заходніх лявацкіх грантадаўцаў. Пастулат гучэў так: супраць дыктатуры Лукашэнкі, але разам з Расеяй. І вось аказалася, што на «разам з Расеяй» ужо не паедзеш»

Зянон Пазьняк | Падпісацца
2.4K views10:31
Адкрыць / каментаваць
2022-07-30 19:09:41
«Фальшывая роля для электарату пад назовам «Сьвета – наш прэзыдэнт» ужо заканчваецца. У становішчы калі Беларусь акупаваная расейскім войскам і ў час ваеннай агрэсіі і вайны Расеі супраць Украіны гэтая прарасейская групоўка ня мае беларускай палітычнай пэрспэктывы»

Зянон Пазьняк | Падпісацца
1.8K views16:09
Адкрыць / каментаваць
2022-07-30 10:14:19
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: У ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ БАБАРЫКА ПОЙДЗЕ ПАД СЬЛЕДЗТВА ПА АБВІНАВАЧВАНЬНІ Ў АНТЫБЕЛАРУСКАЙ ДЗЕЙНАСЬЦІ

Віктар Бабарыка – крэатура Пуціна, падрыхтаваная Газпрамам і ФСБ. У выніку канфлікту аб уладзе (паміж Пуціным і Лукашэнкам) Лукашэнка пасадзіў Бабарыку ў турму за карупцыю і фін. махінацыі. У вольнай Беларусі, пасьля вызваленьня з турмы ўсіх зьняволеных па палітычных матывах, Бабарыка (і ягоная сакратарка Калесьнікава) пойдуць пад сьледзтва па абвінавачваньні ў антыбеларускай дзейнасьці і ў здрадзе незалежнасьці Айчыны.

Бабарыка, будучы афіцыйнай публічнай асобай (спаборнікам на выбарах прэзыдэнта) адкрыта агітаваў аб уваходзе Беларусі ў склад імпэрыялістычнай Расеі, называў Беларусь здэградаванай і паміраючай дзяржавай, казаў, што ў складзе Расеі ўсім беларусам будзе добра жыць. Гэтая прапаганда зьяўляецца парушэньнем дзеючай Канстытуцыі (Прэамбула, арт. 1, 3, 9), парушэньнем законнай Канстытуцыі 1994 г. (арт. 1, 9), парушэньнем арт. 361 (ч. 1) КК Рэспублікі Беларусь.

Зянон Пазьняк | Падпісацца
2.6K views07:14
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 17:06:25
«Нацыянальны рух робяць нацыяналісты, а ня людзі, якія сабраліся рабіць зь Ціханоўскай каралеву Елізавету»

Зь інтэрвію «Радыё Свабода» 21 ліпеня 2022 г.

Зянон Пазьняк | Падпісацца
1.6K views14:06
Адкрыць / каментаваць