Get Mystery Box with random crypto!

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: НАЦЫЯНАЛЬНЫ ШЫБАЛЕТ Для ўкраінцаў цяпер гэта а | Зянон Пазьняк

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: НАЦЫЯНАЛЬНЫ ШЫБАЛЕТ

Для ўкраінцаў цяпер гэта адказ на пытаньне: "ЧЫЙ КРЫМ?" Усе ворагі Ўкраіны на гэтым пытаньні паляцца імгненна, бо яно вымагае адказу па сутнасьці. 

За часы савецкай акупацыі Чэхаславаччыны ў 1968 годзе нацыянальны шыбалет для грамадзянаў акупаванай краіны гучэў так: «СВАБОДА ЁСЬЦЬ?» Пытаньне без варыянтаў.

8-9 жніўня, праглядаючы выступы пярэстай публікі з асяроддзя групоўкі каля Ціханоўскай, я пачуў сэнтэнцыю: «Расія нам не враг». Хтосьці папляскаў у ладкі і ніхто не супярэчыў. І тут я ўбачыў (гэта ж так проста) – вось ён беларускі нацыянальны шыбалет (ён вынесены ў прынцып «Вольнай Беларусі», п. 4) па якім усё мераецца ва ўмовах расейскай акупацыі Айчыны, зьнішчэньня Беларускай нацыі, рускага фашызму і маскоўскай вайны. Пытаньне: «РАСЕЯ ВОРАГ?» Па адказе будзе зразумела, хто перад намі.

Зянон Пазьняк | Падпісацца