Get Mystery Box with random crypto!

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: У ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ БАБАРЫКА ПОЙДЗЕ ПАД СЬЛЕДЗТВ | Зянон Пазьняк

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: У ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ БАБАРЫКА ПОЙДЗЕ ПАД СЬЛЕДЗТВА ПА АБВІНАВАЧВАНЬНІ Ў АНТЫБЕЛАРУСКАЙ ДЗЕЙНАСЬЦІ

Віктар Бабарыка – крэатура Пуціна, падрыхтаваная Газпрамам і ФСБ. У выніку канфлікту аб уладзе (паміж Пуціным і Лукашэнкам) Лукашэнка пасадзіў Бабарыку ў турму за карупцыю і фін. махінацыі. У вольнай Беларусі, пасьля вызваленьня з турмы ўсіх зьняволеных па палітычных матывах, Бабарыка (і ягоная сакратарка Калесьнікава) пойдуць пад сьледзтва па абвінавачваньні ў антыбеларускай дзейнасьці і ў здрадзе незалежнасьці Айчыны.

Бабарыка, будучы афіцыйнай публічнай асобай (спаборнікам на выбарах прэзыдэнта) адкрыта агітаваў аб уваходзе Беларусі ў склад імпэрыялістычнай Расеі, называў Беларусь здэградаванай і паміраючай дзяржавай, казаў, што ў складзе Расеі ўсім беларусам будзе добра жыць. Гэтая прапаганда зьяўляецца парушэньнем дзеючай Канстытуцыі (Прэамбула, арт. 1, 3, 9), парушэньнем законнай Канстытуцыі 1994 г. (арт. 1, 9), парушэньнем арт. 361 (ч. 1) КК Рэспублікі Беларусь.

Зянон Пазьняк | Падпісацца