Get Mystery Box with random crypto!

«Супраца нямецкіх афіцыйных асобаў з расейска-арыентаванай «дэ | Зянон Пазьняк

«Супраца нямецкіх афіцыйных асобаў з расейска-арыентаванай «дэмакратыяй» і з КГБ у барацьбе за «дэмакратыю» ў Беларусі і за аб'яднаньне Беларусі з Расеяй (засьведчана ў друку) распачала новую эру ў жыцьці беларускай квазі-апазыцыі. Нарадзілася арыгінальная «халяўная» зьява – палітычны бізнэс (спажываньне грошай) на справе апазыцыйнага руху шляхам выкарыстаньня эўрапейскіх датацыяў і грантаў. 

У гэтым палітбізнэсе галоўнае патрабаваньне да паводзінаў апазыцыяністаў гучэла так – каб былі за дэмакратыю, каб разам з Расеяй і каб ніякага беларускага нацыяналізму. Інакш – грошай ня будзе. Гэтая паразітная парадыгма палітбізнэсу дзейнічае ў квазі-апазыцыі па сёньняшні дзень.  

Цяпер, у выніку расейскай акупацыі, агрэсіі і вайны, мы зьяўляемся сьведкамі крызісу галоўнага пастулату заходніх лявацкіх грантадаўцаў. Пастулат гучэў так: супраць дыктатуры Лукашэнкі, але разам з Расеяй. І вось аказалася, што на «разам з Расеяй» ужо не паедзеш»

Зянон Пазьняк | Падпісацца