Get Mystery Box with random crypto!

Зянон Станіслававіч усіх віншуе з Днём Незалежнасьці! «Сёнь | Зянон Пазьняк

Зянон Станіслававіч усіх віншуе з Днём Незалежнасьці!

«Сёньня вялікі дзень нашай гісторыі – 25 Жнівень – Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Віншую ўсіх сяброў-беларусаў зь велічнай датай.

Незалежнасьць ёсьць і будзе, нягледзячы на тое, што ворагі і здрайцы захапілі цяпер нашу краіну. Гэта часова. Мацуйма сілы і хай яны множацца, як тарфяны пажар незаўважна для ворага. Настане час і калі будзем гатовыя, затрубіць труба Архангела і ад нечысьці мокрага месца не застанецца.

Хай вольная, сьветлая, сьвятая Беларусь заўсёды жыве ў нашых сэрцах. Няхай жыве 25-ты Жнівень! Слава Айчыне! Жыве Беларусь!»

Зянон Пазьняк | Падпісацца