Get Mystery Box with random crypto!

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ВАЖНА ЎБАЧЫЦЬ Мяркую, што людзям, якія разьбір | Зянон Пазьняк

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ВАЖНА ЎБАЧЫЦЬ

Мяркую, што людзям, якія разьбіраюцца, карысна было паназіраць канфэрэнцыю 8-9-га жніўня ў Вільні і ўпершыню ўбачыць, што сабой ўяўляе на від групоўка каля Ціханоўскай (для якой Расея «не враг»). 

Падстава голасна сьведчыла пра сваю падставу, фантомы настолькі відавочныя, што з жалем назіраеш як, здаецца разумныя беларусы, таго ня бачаць і гатовыя далей падтрымліваць чужую прымітыўную гульню (фактычна, «Лукашэнка 2,0» нават з тымі ж «лябедзькамі» на авансцэне).

Прычына сьлепаты тая ж, як і 28 гадоў таму: гэта расейская палітыка і дэнацыяналізаваны соцыум. Зрусіфікаванае грамадзтва губляе арыентыры і траціць розум. У гэтым найбольшая прычына існаваньня прамаскоўскага фантома Ціханоўскай і фальшывай прапаганды яго падтрымкі. Тут, як заўсёды, без вялікай беларускай асьветніцкай працы і без дэрусіфакацыі грамадзтва істотных зьменаў ня будзе.

Зянон Пазьняк | Падпісацца