Get Mystery Box with random crypto!

Выступ на травеньскім 2015 г. Сойме КХП – БНФ і БНФ «Адраджэнь | Зянон Пазьняк

Выступ на травеньскім 2015 г. Сойме КХП – БНФ і БНФ «Адраджэньне

ШТО МАГЛО Б ВЫРАТАВАЦЬ РУСКІХ?

Самай выратавальнай ідэяй для рускіх ва ўмовах распаду імпэрыі была б цяпер ідэя фэдэралізацыі і сэпаратызму. Гэтая ідэя ў канцовым шляху магла б прывесьці да ўзьнікненьня рускай нацыянальнай сьвядомасьці замест імпэрскай і да стварэньня рускай нацыі і, адпаведна, да стварэньня рускай нацыянальнай дзяржавы там, дзе гэтая сьвядомасьць узьнікне, і да ўтварэньня шэрагу іншых дзяржаваў.

Аднак, такі сцэнар малаверагодны. Больш верагодны гніючы і крывавы распад цёмнай імпэрыі з аддаваньнем захопленых ёй чужых тэрыторыяў мэтрапольным краінам. Украіна ужо цяпер мусіла б думаць аб вяртаньні і інтэграцыі ўкраінскай Кубані, Белгародчыны, часткова Стаўрапальшчыны і іншых тэрыторыяў ў складзе украінскай дзяржавы. Тое ж самае ў Беларусь будуць вернутыя беларуская Смаленшчына, Браншчына, поўдзень Пскоўшчыны; Фінляндыі вернецца Карэлія, Японіі – Сахалін і Курыльскія астравы.

Зянон Пазьняк | Падпісацца