Get Mystery Box with random crypto!

Ждановічы сёння

Лагатып тэлеграм-канала zhdanovichy_today — Ждановічы сёння Ж
Лагатып тэлеграм-канала zhdanovichy_today — Ждановічы сёння
Адрас канала: @zhdanovichy_today
Катэгорыі: Жывёлы , Аўтамабілі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 9
Апісанне з канала

Ждановіцкія акцыі, сустрэчы і навіны
Зваротная сувязь: @zhdanovichblablabot
Чат: https://t.me/CojPeremenClub

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 2

2021-07-21 20:59:48
Волю Залатар падтрымала дэпутатка Еўрапарламента ў рамках акцыі #WeStandBYyou

Віцэ-прэзідэнтка групы “Зялёныя/EFA” у Еўрапарламенце Тэры Райнтке сказала з нагоды рашэння стаць “хроснай” Вольгі Залатар:

“Я заклікаю да неадкладнага вызвалення Вольгі Залатар і ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі. Я рашуча асуджаю відавочнае ігнараванне дэмакратычных прынцыпаў і фальсіфікацыю выбараў, а таксама масавыя затрыманні мірных грамадзян у выніку акцый пратэсту і масавыя парушэнні правоў чалавека. Беларусь павінна гарантаваць асноўныя правы беларусаў і неадкладна правесці свабодныя і сумленныя выбары. Як дэпутатка Еўрапейскага парламента, я буду працягваць працаваць над гэтым”.
273 views17:59
Адкрыць / каментаваць
2021-07-15 12:08:41
Палітзняволеная Вольга Залатар зноў у СІЗА-1 на Валадарскага

Тыдзень таму стала вядома, што раніцай 7 ліпеня палітзняволеную Вольгу Залатар перавялі ў «Навінкі» для псіхіятрычнай экспертызы на два тыдні. Учора яе сваякі паведамілі, што 15 ліпеня палітзняволеную зноў пераводзяць у СІЗА-1.

Вольгу затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа 18 сакавіка, а потым палітзняволенай прад'явілі абвінавачванне па артыкулу 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо кіраўніцтва такім фарміраваннем або ўваходзячым у яго структурным падраздзяленнем). У красавіку былы адвакат Залатар Андрэй Мачалаў заявіў, што падчас допытаў Вольгу катавалі. За гэтую заяву адваката Мачалава пазбавілі ліцэнзіі.

У шматдзетнай матулі пяць непаўнагадовых дзяцей. Нядаўна Вольга цяжка перахварэла на COVID-19. Прачытаць гісторыю Вольгі Залатар можна па спасылцы.

Падтрымаць палітзняволеную лістамі і паштоўкамі можна па адрсе: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Напісаць анлайн bit.ly/3jwJMLn
380 views09:08
Адкрыць / каментаваць
2021-07-15 00:02:13 Як прайшла анлайн-прэзентацыя Генплана Тарасава (спецыфічна)

https://realt.onliner.by/2021/07/14/uplotnenii-tarasovo
280 views21:02
Адкрыць / каментаваць
2021-07-14 13:56:25 Сёння а 17:00 адбудзецца прэзентацыя Генплана Тарасава.

Як далучыцца?

Трэба прайсці па спасылцы https://peregovorka.by/minskrik, пароль для ўваходу: 12345.
450 views10:56
Адкрыць / каментаваць
2021-07-12 17:47:32
Ягор Марціновіч, Андрэй Скурко, Вольга Раковіч, Андрэй Дынько прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

Усе яны былі затрыманыя 8 ліпеня, пасля ператрусаў у рэдакцыі і супрацоўнікаў "Нашай Нівы". Яны праходзяць па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх). Праваабаронцы прыйшлі да высновы, што рэальнымі падставамі крымінальнага пераследу Ягора Марціновіча, Андрэя Скурко, Вольгі Раковіч, Андрэя Дынько з’яўляюцца палітычныя матывы, скіраваныя на спыненне ці змяненне характару іх публічнай супольнай дзейнасці дзеля законных мэтаў у складзе рэдакцыі “Нашай Нівы” ў сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў і распаўсюду інфармацыі.

У Беларусі ўжо 548 палітвязняў

Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць справы новых палітвязняў палітычна матываванымі bit.ly/2VtkYh3
310 views14:47
Адкрыць / каментаваць
2021-07-12 09:26:26 Сергей Подалинский – значимая фигура белорусского спорта. Он – мини-футболист, трехкратный чемпион Беларуси, пятикратный обладатель кубка, 11 лет представлял Национальную сборную и продолжает выступать за столичный "Дорожник". Сергей был одним из первых спортсменов и одним из нескольких тысяч человек, избитых в автозаках и камерах на Окрестина. "Я был в Освенциме полтора года назад. Оказывается, у нас то же самое. Остается только газ в камеру пустить. Слава Богу, этот период, когда жестко избивали, был недолгим по сравнению с тем, как долго длится это беззаконие”, - говорит Сергей.

https://august2020.info/ru/detail-page/257
270 views06:26
Адкрыць / каментаваць
2021-07-12 09:26:26 Сяргей Падалінскі таксама даволі знакаміты жыхар Ждановіч.
233 views06:26
Адкрыць / каментаваць
2021-07-11 19:05:15 Затрыманыя нашаніўцы застаюцца за кратамі

Мінула 72 гадзіны з моманту затрымання Ягора Марціновіча, Андрэя Дынько, Андрэя Скурко і Вольгі Раковіч, аднак на свабоду супрацоўнікі "Нашай Нівы" не выйшлі. Ні адвакатам, ні сваякам следчыя нічога не паведамілі.

Нагадаем, 8 ліпеня яны былі затрыманыя і пасля допыту адвезеныя ў ізалятар на Акрэсціна. Яны праходзяць падазраванымі па ч.1 арт. 342 КК (падрыхтоўка ці арганізацыя дзеянняў, што парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
212 views16:05
Адкрыць / каментаваць
2021-07-11 16:41:10 Пачалося грамадзянскае абмеркаванне новага Генеральнага Плану забудовы вёскі Тарасава. Плануецца павялічыць яе ў два разы і зрабіць гэта за кошт шматпавярховікаў. Афіцыйная інфармацыя на сайце мінрайвыканкаму:

https://www.mrik.gov.by/obshchestvennye-obsuzhdeniya/item/35507-izveshchenie-o-provedenii-obshchestvennogo-obsuzhdeniya

Праект realt by падрабязна прааналізаваў Генплан. З усіх праблем ён заўважыў, што праект аддалі кампаніі "Рэтарсія Трэйд", долю ў якой мае ўжо вядомы жыхарам Ждановіч Зміцер Баскаў.

https://m.realt.by/news/article/31011/

Каб паўдзельнічаць у грамадскім абмеркаванні, можна прыйсці ў Ждановіцкі сельсавет (Паркавая, 4), азнаёміцца з планам і пакінуць свае прапановы, скаргі ці заўвагі. Таксама гэта можна зрабіць і анлайн да 30 ліпеня.

14 ліпеня а 17:00 адбудзецца анлайн-прэзентацыя праекта (спасылкі на сайце мінрайвыканкаму).
452 views13:41
Адкрыць / каментаваць
2021-07-10 11:04:14
Андрэй Дынько: “Калі і я з’еду, то хто застанецца?”

Сярод затрыманых у чацвер супрацоўнікаў “Нашай Нівы” – галоўны рэдактар “Нашай гісторыі”, а таксама дзіцячых часопісаў “Дуду”, і “Асцярожна: дзеці!” Андрэй Дынько.

Яго жонка Наталля Дынько ў сваім фэйсбуку напісала, як праходзіў ператрус у іх дома.

“У вашего мужа очень большая библиотека, мы тут надолго. Агулам прабылі гадзіны 4.5. Я толькі зараз патроху аднаўляю сувязь.

Забралі мае тэлефоны і працоўны ноўт. Нават зараз пішу з тэлефона, на якім западаюць літары. Але гэта ўсё дробязі.

Я не ведаю, што напісаць пра Андрэя. Ён мог з'ехаць, але застаўся. Бо любіць Беларусь. Мы з ім размаўлялі на гэту тэму пасля разгрому тутбая.

Тады ён сказаў: “Пачобуту прапанавалі з'ехаць, але ён застаўся”. І яшчэ пахаванне Ашурка яго спыніла, так мала там было людзей, бо шмат хто ўжо з'ехаў.

"Калі і я з'еду, то хто застанецца?"
199 views08:04
Адкрыць / каментаваць