Get Mystery Box with random crypto!

Палітзняволеная Вольга Залатар зноў у СІЗА-1 на Валадарскага | Ждановічы сёння

Палітзняволеная Вольга Залатар зноў у СІЗА-1 на Валадарскага

Тыдзень таму стала вядома, што раніцай 7 ліпеня палітзняволеную Вольгу Залатар перавялі ў «Навінкі» для псіхіятрычнай экспертызы на два тыдні. Учора яе сваякі паведамілі, што 15 ліпеня палітзняволеную зноў пераводзяць у СІЗА-1.

Вольгу затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа 18 сакавіка, а потым палітзняволенай прад'явілі абвінавачванне па артыкулу 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо кіраўніцтва такім фарміраваннем або ўваходзячым у яго структурным падраздзяленнем). У красавіку былы адвакат Залатар Андрэй Мачалаў заявіў, што падчас допытаў Вольгу катавалі. За гэтую заяву адваката Мачалава пазбавілі ліцэнзіі.

У шматдзетнай матулі пяць непаўнагадовых дзяцей. Нядаўна Вольга цяжка перахварэла на COVID-19. Прачытаць гісторыю Вольгі Залатар можна па спасылцы.

Падтрымаць палітзняволеную лістамі і паштоўкамі можна па адрсе: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Напісаць анлайн bit.ly/3jwJMLn