Get Mystery Box with random crypto!

Волю Залатар падтрымала дэпутатка Еўрапарламента ў рамках акцы | Ждановічы сёння

Волю Залатар падтрымала дэпутатка Еўрапарламента ў рамках акцыі #WeStandBYyou

Віцэ-прэзідэнтка групы “Зялёныя/EFA” у Еўрапарламенце Тэры Райнтке сказала з нагоды рашэння стаць “хроснай” Вольгі Залатар:

“Я заклікаю да неадкладнага вызвалення Вольгі Залатар і ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі. Я рашуча асуджаю відавочнае ігнараванне дэмакратычных прынцыпаў і фальсіфікацыю выбараў, а таксама масавыя затрыманні мірных грамадзян у выніку акцый пратэсту і масавыя парушэнні правоў чалавека. Беларусь павінна гарантаваць асноўныя правы беларусаў і неадкладна правесці свабодныя і сумленныя выбары. Як дэпутатка Еўрапейскага парламента, я буду працягваць працаваць над гэтым”.