Get Mystery Box with random crypto!

Пачалося грамадзянскае абмеркаванне новага Генеральнага Плану | Ждановічы сёння

Пачалося грамадзянскае абмеркаванне новага Генеральнага Плану забудовы вёскі Тарасава. Плануецца павялічыць яе ў два разы і зрабіць гэта за кошт шматпавярховікаў. Афіцыйная інфармацыя на сайце мінрайвыканкаму:

https://www.mrik.gov.by/obshchestvennye-obsuzhdeniya/item/35507-izveshchenie-o-provedenii-obshchestvennogo-obsuzhdeniya

Праект realt by падрабязна прааналізаваў Генплан. З усіх праблем ён заўважыў, што праект аддалі кампаніі "Рэтарсія Трэйд", долю ў якой мае ўжо вядомы жыхарам Ждановіч Зміцер Баскаў.

https://m.realt.by/news/article/31011/

Каб паўдзельнічаць у грамадскім абмеркаванні, можна прыйсці ў Ждановіцкі сельсавет (Паркавая, 4), азнаёміцца з планам і пакінуць свае прапановы, скаргі ці заўвагі. Таксама гэта можна зрабіць і анлайн да 30 ліпеня.

14 ліпеня а 17:00 адбудзецца анлайн-прэзентацыя праекта (спасылкі на сайце мінрайвыканкаму).