Get Mystery Box with random crypto!

Андрэй Дынько: “Калі і я з’еду, то хто застанецца?” Сярод зат | Ждановічы сёння

Андрэй Дынько: “Калі і я з’еду, то хто застанецца?”

Сярод затрыманых у чацвер супрацоўнікаў “Нашай Нівы” – галоўны рэдактар “Нашай гісторыі”, а таксама дзіцячых часопісаў “Дуду”, і “Асцярожна: дзеці!” Андрэй Дынько.

Яго жонка Наталля Дынько ў сваім фэйсбуку напісала, як праходзіў ператрус у іх дома.

“У вашего мужа очень большая библиотека, мы тут надолго. Агулам прабылі гадзіны 4.5. Я толькі зараз патроху аднаўляю сувязь.

Забралі мае тэлефоны і працоўны ноўт. Нават зараз пішу з тэлефона, на якім западаюць літары. Але гэта ўсё дробязі.

Я не ведаю, што напісаць пра Андрэя. Ён мог з'ехаць, але застаўся. Бо любіць Беларусь. Мы з ім размаўлялі на гэту тэму пасля разгрому тутбая.

Тады ён сказаў: “Пачобуту прапанавалі з'ехаць, але ён застаўся”. І яшчэ пахаванне Ашурка яго спыніла, так мала там было людзей, бо шмат хто ўжо з'ехаў.

"Калі і я з'еду, то хто застанецца?"