Get Mystery Box with random crypto!

Ягор Марціновіч, Андрэй Скурко, Вольга Раковіч, Андрэй Дынько | Ждановічы сёння

Ягор Марціновіч, Андрэй Скурко, Вольга Раковіч, Андрэй Дынько прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

Усе яны былі затрыманыя 8 ліпеня, пасля ператрусаў у рэдакцыі і супрацоўнікаў "Нашай Нівы". Яны праходзяць па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх). Праваабаронцы прыйшлі да высновы, што рэальнымі падставамі крымінальнага пераследу Ягора Марціновіча, Андрэя Скурко, Вольгі Раковіч, Андрэя Дынько з’яўляюцца палітычныя матывы, скіраваныя на спыненне ці змяненне характару іх публічнай супольнай дзейнасці дзеля законных мэтаў у складзе рэдакцыі “Нашай Нівы” ў сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў і распаўсюду інфармацыі.

У Беларусі ўжо 548 палітвязняў

Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць справы новых палітвязняў палітычна матываванымі bit.ly/2VtkYh3