Get Mystery Box with random crypto!

КАРБАЛЕВІЧ

Лагатып тэлеграм-канала vkarbalevich — КАРБАЛЕВІЧ К
Лагатып тэлеграм-канала vkarbalevich — КАРБАЛЕВІЧ
Адрас канала: @vkarbalevich
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 4.09K
Апісанне з канала

Тэлеграм-канал палітоляга Валера Карбалевіча

Ratings & Reviews

4.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 19

2021-10-07 21:13:59 https://politring.com/country/46633-pod-blagovidnym-nazvaniem-uchebnye-centry-rossiya-budet-razmeschat-v-belarusi-elementy-voennyh-baz-karbalevich.html
7.0K views18:13
Адкрыць / каментаваць
2021-10-06 16:35:33 Расейская капітуляцыя

Спачатку прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў два разы грозна памахаў пальцам па адрасу афіцыйнага Менску з нагоды блякаваньня сайту «Комсомольской правды в Беларуси». Усьлед за ім у тым жа тоне выказаліся некаторыя расейскія прадзяржаўныя арганізацыі і паўафіцыйныя асобы. Галоўны рэдактар «КП» Ўладзімір Сунгоркін быў сама непрымірымасьць і непахіснасьць.
Замах быў моцны. Здавалася б, карыстаючыся слабасьцю і большай залежнасьцю Лукашэнкі ад Расеі, дзеля вырашэньня такога дробнага пытаньня не спатрэбіцца шмат намаганьняў.
Аднак раптам 5 кастрычніка маскоўскія ўладальнікі «Камсамольскай праўды» вырашылі закрыць беларускае прадстаўніцтва «любімай газэты Пуціна». Мала ў каго быў сумнеў, што з Крамля быў атрыманы адпаведны сыгнал. Фактычна тое пацьвердзіў 6 кастрычніка той жа Пяскоў заявіўшы, што гэта «адзінае правільнае рашэньне». Таксама прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі прагаварыў вельмі дзіўную рэпліку. Маўляў, у Крамлі хацелі б спадзявацца, што перасьлед карэспандэнта «Комсомольской правды» у Беларусі Генадзя Мажэйкі не зьвязаны зь яго прафэсійнай дзейнасьцю (?!)
Фактычна ўсё гэта азначае падпісаньне Расеяй акту аб капітуляцыі. І гэтая краіна прэтэндуе на статус вялікай дзяржавы?
6.0K views13:35
Адкрыць / каментаваць
2021-10-06 10:13:35 А вось абараняць Мажэйку расейскія афіцыйныя асобы і інстытуцыі не сьпяшаюцца. Сэнс камэнтара Пяскова палягае ў тым, што, маўляў, журналіст — грамадзянін Беларусі, таму беларускія ўлады могуць зь ім рабіць што захочуць. Таксама ён адзначыў, што ня мае зьвестак пра абставіны затрыманьня Мажэйкі. І сам факт, што беларускі журналіст вырашыў вылецець з Расеі, паказвае, што там яму знаходзіцца было небясьпечна. Нельга выключаць, што тут мела месца супрацоўніцтва спэцслужбаў дзьвюх краін. Што лішні раз пацьвярджае, што Расея — ня тое месца ў сьвеце, дзе супрацоўнікі СМІ могуць адчуваць сябе ў бясьпецы.
3.9K views07:13
Адкрыць / каментаваць
2021-10-06 10:13:34 У Беларусі ствараюць культ «сілавікоў». Што стаіць за справай Генадзя Мажэйкі
05 кастрычнік 2021, 16:15
Валер Карбалевіч
У заблытанай гісторыі з затрыманьнем журналіста «Комсомольской правды в Беларуси» Генадзя Мажэйкі сплялося шмат розных мэтаў, інтарэсаў, інтрыгаў.

Тут і імкненьне канчаткова зачысьціць інфармацыйную прастору ад незалежных ад улады мэдыя; і помста за пазыцыю ў трагедыі на вуліцы Якубоўскага; і напружаньне ў адносінах з Расеяй.

Жорсткія рэпрэсіі за камэнтары ў сацыяльных сетках пра дзьве ахвяры ў выніку перастрэлкі (затрымалі 116 чалавек) — гэта ня толькі спробы зьнішчыць усялякае іншадумства. Галоўнае палягае ў тым, што ўлады спрабуюць стварыць культ сілавых структураў. Адносна іх існуе прэзумпцыя невінаватасьці, беспамылковасьці (як казалі ў сталінскія часы, «нашы органы не памыляюцца»), беспакаранасьці. Ім даруецца ўсё. Гэта — асобая каста недатыкальных. Фактычна яны дзейнічаюць па-над законам. І калі супрацоўнік КДБ загінуў у барацьбе з палітычнымі апанэнтамі, то ён апрыёры герой.

За час кіраваньня Лукашэнкі было нямала выпадкаў, калі супрацоўнікі сілавых структураў гінулі ад рук злачынцаў або зь іншых прычын. Але іх пахаваньні заўсёды былі сьціплымі. Цяпер пахаваньне загінулага супрацоўніка КДБ Дзьмітрыя Федасюка ператварылі ў важную палітычную падзею. Яго хавалі як значнага дзяржаўнага дзеяча. На цырымонію разьвітаньня прыйшлі вышэйшыя дзяржаўныя асобы. Атрымліваецца, што статус ахвяры палітычнай барацьбы істотна вышэйшы, чым ахвяры барацьбы са злачыннасьцю.

І адваротны бок гэтага новага ідэалягічнага канструкту: усе пацярпелыя ад сілавікоў — апрыёры злачынцы. Любыя пазытыўныя ацэнкі іх — варожыя падкопы. Таму ўлады разбурылі народныя стыхійныя мэмарыялы забітых Аляксандра Тарайкоўскага, Рамана Бандарэнкі. Ну, і, адпаведна, любыя станоўчыя выказваньні адносна Андрэя Зельцара сталі падпадаць пад крымінальны артыкул. Пад гэты замес і трапіла «Комсомольская правда в Беларуси».

Адначасова ўлады вырашылі скарыстацца зручнай сытуацыяй (КП надрукавала пазытыўны артыкул пра Андрэя Зельцара), каб пазбавіцца ад, магчыма, апошняга масавага недзяржаўнага СМІ. А тое, што гэта філія расейскай газэты, ня так і важна. Паводле зьместу там было шмат беларускай тэматыкі. Па лёгіцы ўладаў, усё, што не залежыць ад дзяржавы, становіць пагрозу і павінна быць ліквідавана.
Магчыма, трохі нечакана Масква адрэагавала на пагром КП нэгатыўна і публічна. Нечакана таму, што сёньня слухаць ад расейскіх афіцыйных асобаў словы ў абарону свабоды СМІ трохі дзіўна. Але тут спрацаваў «украінскі сындром». То бок хваравітая рэакцыя Расеі на забарону ва Ўкраіне расейскіх (ці прарасейскіх) СМІ. Цяпер гэтае ўкраінскае рэха чуваць у заявах афіцыйных і паўафіцыйных асобаў Расейскай Фэдэрацыі з нагоды канфлікту вакол КП у Беларусі.

Больш заблытаная сытуацыя з затрыманьнем журналіста, аўтара нататкі пра Зельцара — Генадзя Мажэйкі. Пасьля таго як сайт КП быў заблякаваны, ён адчуў пагрозу і зьехаў з краіны. Але куды ехаць журналісту расейскага мэдыя? Зразумела, у Расею. Гэта цалкам лягічнае рашэньне.

А вось далей пачынаюцца загадкі і супярэчнасьці. Расейскія крыніцы паведамілі, нібыта Мажэйка быў затрыманы ў Маскве беларускімі спэцслужбамі. І што яго нават выкралі. Гэта адразу дало падставу для аналёгіі са справай Рамана Пратасевіча, калі дзеля затрыманьня нейкага знакавага апазыцыянэра беларускія ўлады ахвяравалі шмат чым.

Але МУС Беларусі заявіла, што Мажэйку затрымалі ў Беларусі. Бо той нібыта меўся вылецець у трэцюю краіну, аднак улады Расеі адмовілі яму ў такой магчымасьці і прадпісалі пакінуць тэрыторыю. Пасьля гэтага ён вярнуўся ў Беларусь, дзе яго і затрымалі.

Цяжка сказаць, што тут праўда. Але, падаецца, расейскія ўлады ў гэтай сытуацыі не выглядаюць белымі і пухнатымі. Даволі адметныя камэнтары прэсавага сакратара прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Пяскова. Ён нэгатыўна ацаніў толькі блякаваньне сайта КП. У тым жа рэчышчы гучаць камэнтары МЗС Расеі.
4.0K views07:13
Адкрыць / каментаваць
2021-10-05 11:21:58 Валерий, Добрый вечер! Спасибо за эфир. https://nezavisim.tv/video/1379.html
1.0K views08:21
Адкрыць / каментаваць
2021-10-05 11:20:35 Скорбный мартиролог белорусского протеста пополнился еще двумя человеками. Этот драматический эпизод достаточно точно, во всей его ужасающей реальности, отразил продолжающийся политический кризис в Беларуси. Трагедия на улице Якубовского показывает, что этот кризис не закончился, он достиг какого-то нового предела, точки бифуркации.

Читайте также: Почему невозможно «перевернуть страницу»

Если обращаться к деталям этой трагедии, то стоит обратить внимание, что из квартиры Зельцера было два звонка на номер 102, то есть в милицию. Это признали власти. Но если кагэбисты, взломавшие дверь, официально представились, как уверяют власти, то почему Андрей с женой вызвали милицию? Немного странно и нелогично.

Главный урок этой драмы заключается в том, что культ безграничного насилия, исповедуемый властями, не может закончиться ничем хорошим, причем для всех сторон белорусского конфликта. Известная метафора о том, что если ружье висит на стене, то оно рано или поздно должно выстрелить, превратилась здесь не в метафорическую, а в самую, что ни на есть страшную реальность. Это результат психологической атмосферы гражданской войны, языка ненависти, вражды, который уже более года используется в политическом конфликте. То, что случилось, должно было рано или поздно произойти. На правовой беспредел властей жертвы репрессий отвечают тем же. И это было неизбежно.

Здесь стоит обратить внимание на позицию властей, правоохранительных органов и государственных СМИ в связи с этой трагедией. Говорят только об одном убийстве, выражают соболезнования в связи с гибелью сотрудника КГБ. Вторая жертва, Андрей Зельцер, не упоминается. Только по факту убийства этого сотрудника возбуждено уголовное дело. А факт насильственной смерти Зельцера не стал основанием для возбуждения уголовного дела. Получается, что никто не собирается это расследовать?

Здесь нам предлагается новая политическая философия, модель своего рода правовой сегрегации, политического апартеида. То есть получается, что противников режима власти не считают за людей, граждан Беларуси, на них не распространяются законы, Конституция, они поражены в правах, не входят в понятие «народ», о консолидации которого говорил Лукашенко во время встречи с иностранными послами.

Глава Администрации президента Игорь Сергеенко, угрожая всем, кто не согласен с официальной версией инцидента, заявил:

«Все, кто увидел в преступнике сакральную жертву, кто переступил через слезы четырехлетнего ребенка, кто сделал хайп на горе семьи офицера, будут найдены».

Хотел бы заметить, что только суд может признать гражданина преступником. Но в этом заявлении важно другое. Предостерегая от превращения противниками режима убитого Зельцера в сакральную жертву, Сергеенко превращает в сакральную жертву погибшего сотрудника КГБ Федосюка.

За время правления Лукашенко было немало случаев, когда сотрудники силовых структур погибали от рук преступников или по другим причинам. Но их похороны всегда были скромные. Власти исходили из того, что не нужно привлекать большого внимания к плохим новостям.

Сейчас похороны Дмитрия Федосюка превратили в важное политическое событие. Его хоронили как видного государственного деятеля. На церемонию прощания пришли высшие государственные лица (глава Администрации президента, госсекретарь Совета безопасности, спикеры парламента и др.). Выстроилась длинная очередь на улице.

Получается, что статус жертвы политической борьбы существенно выше жертвы борьбы с преступностью. За комментарии в социальных сетях по поводу этой трагедии 29–30 сентября арестованы 83 человека. Лукашенко заявил, что «уже несколько сотен сидят».

Таким образом, эта трагедия углубила общественный раскол. В результате сторонники Лукашенко несут цветы к зданию КГБ, а представители белорусской диаспоры чтят память Андрея Зельцера в соседних государствах. Если результатом этой трагедии стало появление у каждой из сторон политического противостояния своей сакральной жертвы, то это путь к кровавому хаосу, из которого нет мирного выхода.
1.2K views08:20
Адкрыць / каментаваць
2021-10-05 11:20:35 Валерий Карбалевич: Скорбный мартиролог
Валерий Карбалевич 04.10.2021

«Если Лукашенко еще согласится стать Председателем Всебелорусского народного собрания, так вы должны меня попросить на коленях и поблагодарить, если я соглашусь». Из заявления Александра Лукашенко на заседании Конституционной комиссии 28.09.2021 г.

Контуры Конституции

После донельзя затянувшейся паузы Лукашенко, наконец, вспомнил о Конституции. 28 сентября он провел расширенное заседание Конституционной комиссии. Однако по его итогам основные параметры реформы так и остались неясными. На большинство вопросов внятных ответов не последовало.

В ходе заседания из уст Лукашенко прозвучала одна примечательная фраза:

«Конституция нужна, потому что нужно нормальное движение вперед. Будем подразумевать это как перемены».

В переводе на понятный язык, он пытается «продать» конституционную реформу как уступку обществу, желающему перемен. В этом смысле слова «будем подразумевать» очень знаменательны, они раскрывают плохо маскируемую имитацию.

Из хода заседания можно сделать вывод, что новая Конституция предназначена для нового президента. В дискуссии было упоминание о двух президентах, один из которых «прекративший исполнение полномочий».

Стало более понятно, зачем Всебелорусскому народному собранию (ВНС) придается конституционный статус. Лукашенко открытым текстом объяснил, что этот орган нужен для контроля над будущим президентом. Он три раза проговорил эту мысль, показывая, что его этот момент больше всего волнует. Возможно, это самая главная и важная новация с точки зрения Лукашенко. Вот три реплики.

«Мы определили, что должен быть какой-то сдерживающий фактор. Не только для президента. Вообще, для общества в целом. Поэтому мы вышли на Всебелорусское народное собрание, на этот коллективный орган».

«Он (президент – Авт.) будет понимать: если я чего-то сделаю не так, то даже наверху, во власти меня покритикуют, как минимум — на Всебелорусском народном собрании, и это пойдет в общество. То есть президент становится не то что более зависим, но более ответственным перед избранниками народа».

«В том числе будет предусмотрена процедура импичмента в отношении главы государства, если он «не так себя повел».

А именно ВНС будет наделено правом импичмента. Кроме того, Лукашенко предложил, чтобы этот орган был уполномочен вносить поправки в Конституцию, а также назначать Центральную избирательную комиссию и Конституционный суд.

И собираться это собрание будет ежегодно, а не раз в пять лет, как сейчас. Ибо важный государственный институт с конституционным статусом, который собирается раз в пятилетку, выглядел бы странно. В таком случае это был бы фиговый листок в чистом виде.

Если исходить из очень вероятного предположения, что именно Лукашенко возглавит ВНС, что этот институт задуман как средство политического бальзамирования Лукашенко у власти, то стремление контролировать президента с должности главы этого собрания очень логично. Он пытается решить задачу квадратуры круга. Как так отдать власть, чтобы ее не отдавать.

Его колебания и сомнения вполне понятны. Ведь в случае ухода Лукашенко с поста президента совсем не факт, что ВНС будет послушным инструментом в его руках. Делегаты собрания будут держать нос по ветру, ориентироваться на того, у кого больше власти. А у действующего президента ее будет больше.

Смертная казнь в Беларуси сохраняется. Странно, если бы Лукашенко согласился на ее отмену. Ибо в этом случае он признал бы, что был неправ на протяжении стольких лет, а его политические оппоненты, какие-то правозащитники, были правы.

Сакральные жертвы

Трагические события 28 сентября в Минске, когда белорусы начали стрелять друг в друга, остаются в центре внимания общественности. Ворвавшихся в квартиру сотрудников КГБ хозяин Андрей Зельцер встретил выстрелом из ружья. В итоге начавшейся перестрелки были убиты один из кагэбистов Дмитрий Федосюк и сам хозяин квартиры.
1.4K views08:20
Адкрыць / каментаваць
2021-09-30 14:45:58 Трагедыя на вуліцы Якубоўскага: сакральныя ахвяры — шлях да крывавага хаосу
30 верасень 2021, 14:31
Валер Карбалевіч

Трагічныя падзеі 28 верасьня ў Менску, калі беларусы пачалі страляць адзін у аднаго, застаецца ў цэнтры ўвагі грамадзкасьці. Гэты драматычны эпізод даволі дакладна, ва ўсёй сваёй жахлівай рэчаіснасьці, адлюстраваў той палітычны крызіс, які працягваецца ў Беларусі. Трагедыя на вуліцы Якубоўскага фіксуе, што крызіс ня скончаны, ён дасягнуў нейкай новай мяжы, пункту біфуркацыі.

Чым больш усплывае падрабязнасьцяў гэтай перастрэлкі, тым больш узьнікае пытаньняў. Вось на тэлеканале СТВ Рыгор Азаронак прызнаў, што было два званкі з кватэры Зельцара на нумар 102, то бок у міліцыю. Калі супрацоўнікі, якія ламалі дзьверы, афіцыйна прадставіліся, то навошта Андрэй і ягоная жонка выклікалі міліцыю? Трохі дзіўна і нелягічна.

Яшчэ адна рэпліка Азаронка з той жа перадачы на СТВ: «Сумесная група МУС і КДБ, што называецца, „адпрацоўвала“ гэты раён у справе аб тэрарызьме». Значыць, у сталіцы ўжо цэлыя раёны заселены тэрарыстамі? Зачыстка адбываецца цэлымі кварталамі, раёнамі?

Галоўны ўрок гэтай драмы палягае ў тым, што культ бязьмежнага гвалту ўладаў ня можа скончыцца нічым добрым, прычым для ўсіх бакоў беларускага канфлікту. Вядомая мэтафара, што калі ружжо вісіць на сьцяне, то яно рана ці позна мусіць выстраліць, ператварылася тут не ў мэтафарычную, а ў самую што ні ёсьць страшную рэальнасьць. Гэта вынік псыхалягічнай сытуацыі грамадзянскай вайны, той мовы нянавісьці, варажнечы, якая ўжо больш як год выкарыстоўваецца ў палітычным канфлікце. Тое, што адбылося, павінна было здарыцца рана ці позна. На прававую сваволю з боку ўладаў ахвяры рэпрэсій адказваюць тым жа. І гэта было непазьбежна.

Тут вельмі адметная пазыцыя ўладаў, праваахоўных органаў, дзяржаўных мэдыя. Яны гавораць толькі пра адно забойства, выказваюць спачуваньне з нагоды сьмерці супрацоўніка КДБ. Пра другога загінулага, Андрэя Зельцара, ня згадваюць. Крымінальная справа заведзеная толькі з нагоды забойства гэтага супрацоўніка. А факт гвалтоўнай сьмерці Зельцара ня стаў падставай для крымінальнай справы. Ніхто расьсьледаваць гэта не зьбіраецца?

Тут нам прапануецца новая палітычная філязофія, мадэль своеасаблівай прававой сэгрэгацыі, палітычнага апартэіду. То бок, атрымліваецца, што праціўнікі рэжыму ня людзі, не грамадзяне Беларусі, на іх не распаўсюджваюцца законы, Канстытуцыя, яны пазбаўленыя правоў, не ўваходзяць у паняцьце «народ», пра кансалідацыю якога казаў Лукашэнка падчас сустрэчы з замежнымі амбасадарамі.

Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ігар Сергеенка, пагражаючы ўсім нязгодным з афіцыйнай вэрсіяй здарэньня, заявіў: «Усе, хто ўбачыў у злачынцу сакральную ахвяру, хто пераступіў празь сьлёзы чатырохгадовага дзіцяці, хто зрабіў хайп на горы сям’і афіцэра, будуць знойдзеныя».

Хачу зазначыць, што злачынцам грамадзяніна можа назваць толькі суд. Але для ўладаў сёньня ўсе, хто выступае супраць іх, апрыёры залічваюцца ў злачынцы. І Сергеенка, і намесьнік міністра МУС Мікалай Карпянкоў абяцаюць, што будуць помсьціць.

Але, адрынаючы Зельцара як сакральную ахвяру, Сергеенка ператварае ў сакральную ахвяру загінулага супрацоўніка КДБ. Прыхільнікі Лукашэнкі нясуць кветкі да будынку Камітэту дзяржбясьпекі. А прадстаўнікі беларускай дыяспары ўшаноўваюць памяць Андрэя Зельцара. Калі вынікам гэтай трагедыі стане зьяўленьне ў кожнага боку палітычнага супрацьстаяньня сваіх сакральных ахвяраў, то гэта азначае, што краіна можа апусьціцца ў крывавы хаос, мірнага выйсьця зь якога не існуе.
737 views11:45
Адкрыць / каментаваць
2021-09-29 22:21:07 У некаторых тэлеграм-каналах былі галасаванкі наконт гэтага здарэньня. І шмат людзей там ухваляе паводзіны Андрэя Зельцара, ухваляюць любыя акты гвалтоўнага супраціву ўладам. І гэтага цяпер непараўнальна больш, чым раней. Ясна, што пакуль гэта каля экрана кампутара. Але хто ведае, колькі людзей у глыбіні душы гатовыя да гэтага маральна, каб пераступіць гэтую рысу, бо проста ня бачаць іншых шляхоў.
Мы бачым лямант прапагандыстаў, у якіх адно ў галаве: душыць больш, не спыняцца, ледзьве не «забівайце бчб-шнікаў». Цяжка ўявіць вышэйшы ўзровень рэпрэсій.
Я не выключаю, што ў выніку гэтага здарэньня ўлада адмовіцца ад канстытуцыйнай рэформы. Калі ў адказ будуць павялічвацца рэпрэсіі, то ня выключана, што такія інцыдэнты будуць адбывацца часьцей. А гэта можа прымусіць Лукашэнку ўвесьці надзвычайнае або ваеннае становішча. Бо ён ня хоча прымаць канстытуцыйную рэформу. Усе апошнія рэплікі Лукашэнкі сьведчаць аб тым, што ён пакутліва ня хоча яе праводзіць, бо ня ведае, каму перадаваць уладу. Чыста псыхалягічна яму прасьцей пра ўсё забыць.
Усе рэпрэсіі ўладаў толькі пацьвярджаюць, што яны ня справіліся, што супраціў працягваецца, што паўсюль ворагі.
5.2K views19:21
Адкрыць / каментаваць
2021-09-29 22:21:07 КДБ і стрэлы ў Менску: якімі будуць наступствы. Дыскусія экспэртаў
29 верасень 2021, 19:03
Дзьмітры Гурневіч
У «Праскім акцэнце» палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў аналізуюць палітычныя і грамадзкія наступствы страляніны ў аўторак у Менску. У выніку гэтага здарэньня, як паведамілі дзяржаўныя СМІ, загінулі дзьве асобы: менскі праграміст Андрэй Зельцар і супрацоўнік КДБ Дзьмітрый.

Валер Карбалевіч

Пра відэа страляніны

У некаторых дэталях відэа здарэньня сапраўды маглі рэтушаваць. Маглі зрабіць так, каб яно было выгаднае ўладам і КДБ, і нявыгаднае ахвяры — Андрэю Зельцару. Але наўрад ці можна сумнявацца ў тым, што адбылася перастрэлка паміж супрацоўнікам КДБ і чалавекам, да якога яны прыйшлі, і што яны абодва забітыя.
Цяпер тэрарыстамі, дывэрсантамі і шпіёнамі называюць усіх, хто выступае супраць улады. Зь ярлыкамі «тэрарыст» ці «экстрэміст» я б паводзіў сябе сур’ёзна.

Пра сутнасьць здарэньня

Гэта псыхалягічная сытуацыя грамадзянскай вайны. Яна доўгі час была халоднай грамадзянскай вайной, псыхалягічнай, калі абодва бакі адзін супраць аднаго ўжывалі мову нянавісьці, варажнечы. З аднаго боку, гэта дзяржаўныя СМІ, а ў сацыяльных сетках апанэнты рэжыму асабліва не цырымоніліся ў ацэнках дзеяньняў улады. Гэта павінна было здарыцца рана ці позна.
Улада ладзіць рэпрэсіі супраць сваіх апанэнтаў, ня вельмі зважаючы на законы, на працэдуры. Чыніцца «прававое бязьмежжа». І мы ўбачылі, што на прававое бязьмежжа з боку ўладаў ахвяры рэпрэсій адказваюць таксама прававым бязьмежжам. Гэта лягічна і заканамерна.

Пра наступствы

Сытуацыя ў краіне разьвіваецца па шляху эскаляцыі. І ўнутры Беларусі, і з суседзямі. Гэты працэс нарастае. Гэта можа выклікаць абсалютна непрадказальныя наступствы для грамадзтва, улады і статусу Беларусі ў сьвеце.
Калі глядзець дзяржаўныя СМІ з восені мінулага году, то іх пасыл — ніякага мірнага пратэсту няма, гэта мяцеж, сілавая спроба захапіць уладу. Павышаецца градус нянавісьці да апанэнтаў. Год таму Лукашэнка казаў, што на вуліцу выходзяць крымінальнікі, алькаголікі, прастытуткі, беспрацоўныя. А цяпер зьявіліся экстрэмісты, тэрарысты, шпіёны і дывэрсанты. Думаю, што ўлады скарыстаюць гэты выпадак для зацісканьня гаек. У савецкія часы аналёгіяй можна лічыць забойства Кірава, пасьля чаго пачаліся масавыя рэпрэсіі. У М’янме на вуліцах страляюць у людзей, таму і ў нас яшчэ могуць шмат што прыдумаць.
Але ўвядзеньне надзвычайнага ці ваеннага становішча азначае, што Лукашэнка ня справіўся з праблемай. Што крызіс у Беларусі нарастае, што перамогі над пратэстамі няма і сытуацыя па-ранейшаму вісіць.

Віталь Цыганкоў

Пра відэа страляніны

У такіх сытуацыях непазьбежна зьяўляюцца кансьпіралягічныя тэорыі. Я б гэта нават параўнаў зь белым шумам, які мае на мэце часам аб’ектыўна або ненаўмысна засланіць нешта галоўнае. Але ў факце сумнявацца нельга. Зрэшты, калі я пачытаў аналітыкаў і экспэртаў пра аналіз відэа, то мне здаецца, што Андрэй Зельцар не зьбіраўся аказваць такога радыкальнага супраціву. Магчыма, ён хацеў палохаць, а яны пачалі страляць, і ён пачаў страляць.

Пра сутнасьць здарэньня

Уся грамадзка-палітычная сытуацыя ў краіне вяла да таго, што такія інцыдэнты будуць здарацца. У людзей забралі магчымасьць мірнага пратэсту, магчымасьць любога выказваньня нязгоды, нават проста выказваньня думкі. Людзей забіраюць за бел-чырвона-белыя шкарпэткі, зэфір, за перапост тэлеграм-каналаў.
Раней апанэнты ўлады казалі, што нельга даваць уладзе падставаў прымяняць сілу. Маўляў, мы будзем спакойнымі і мірнымі. Але аказалася, што ва ўлады няма ніякіх прычын для разгортваньня тэрору. Улада пачала рэпрэсіі зь вясны, калі ўжо ніякіх пратэстаў не было. Няма ніякай залежнасьці паміж культурнымі паводзінамі пратэстоўцаў і ўзроўнем рэпрэсій — маўляў, у адказ улада пранікнецца і будзе адказваць тым самым. І вось гэтая сытуацыя паказала, што немагчыма падстаўляць увесь час другую шчаку.

Пра наступствы
4.8K views19:21
Адкрыць / каментаваць