Get Mystery Box with random crypto!

SYMBAL.BY

Лагатып тэлеграм-канала symbalby — SYMBAL.BY S
Лагатып тэлеграм-канала symbalby — SYMBAL.BY
Адрас канала: @symbalby
Катэгорыі: Продажы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 1.70K
Апісанне з канала

Мы вяртаемся!
Замовіць прадукцыю з нашымі дызайнамі можна тут: https://www.redbubble.com/people/symbal-by/explore
Сувязь з намі: @symbal_by

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 34

2021-07-25 10:22:37
Сябры, бачым, вам спадабаліся партрэты славутых беларусаў ад брэсцкага мастака Уладзіміра Скамарошчанкі.

Трымайце яшчэ адну падборку, на гэты раз больш складаную. Каго пазналі?
423 views07:22
Адкрыць / каментаваць
2021-07-24 17:33:18
Паглядзіце, якія крутыя партрэты беларускіх гістарычных асобаў стварае брэсцкі мастак Уладзімір Скамарошчанка.

Усіх пазналі? Пішыце адказы ў каментары!
437 views14:33
Адкрыць / каментаваць
2021-07-23 17:40:14
Сёння пачалася Алімпіяда ў Токіа, а паглядзіце, як беларуская зборная выходзіла пад бчб сцягам на зімовай Алімпіядзе ў Лілехамеры ў 1994-м.

Гэта была першая Алімпіяда для незалежнай Беларусі. Да гэтага Беларусь таксама выходзіла пад бчб сцягам на летняй Алімпіядзе ў Барселоне ў 1992-м, але ў складзе краін СНД.
921 views14:40
Адкрыць / каментаваць
2021-07-23 13:28:38
Праваабаронцы налічылі на сёння ўжо 40 ліквідаваных грамадскіх арганізацый.

Сярод якіх нашыя сябры «Мова Нанова» і «Арт Сядзіба».

Можна што заўгодна ліквідаваць і забараняць на паперках. Але ўсё гэта пустое. Нельга адабраць у людзей тое, што належыць ім па праве нараджэння: родную мову і любоў да сваёй краіны. Яе гісторыі і яе будучыні.

Трымайцеся. Размаўляйце па-беларуску. Любіце Беларусь. Будзьце вольнымі. Насуперак усяму — для лепшай будучыні.

«Пасля кожнай ночы наступае дзень, і пасля гэтай цёмнай ночы дзень наступіць абавязкова таксама».
550 views10:28
Адкрыць / каментаваць
2021-07-22 22:27:58
Гульцы БАТЭ падышлі да беларускіх заўзятараў з бел-чырвона-белымі сцягамі падзякаваць за падтрымку.

Барысаўчане перамаглі Дынама Батумі на выездзе з лікам 1:0.
384 views19:27
Адкрыць / каментаваць
2021-07-22 20:20:37
Велізарны бчб-сцяг на матчы Дынама Батумі — БАТЭ ў Грузіі
799 views17:20
Адкрыць / каментаваць
2021-07-22 18:45:50
Сябры, глядзіце якая прыгожая «Пагоня», зробленая з нітак, ад нашай падпісанткі!
183 views15:45
Адкрыць / каментаваць
2021-07-21 18:51:46
Галоўны рэдактар «Нашай Гісторыі» Андрэй Дынько выйшаў на волю пасля 13 сутак на Акрэсціна. Першае фота на свабодзе з жонкай Наталляй.
596 views15:51
Адкрыць / каментаваць
2021-07-21 14:00:40
На 104-м годзе жыцця памерла Эльжбэта Радзівіл — дачка перадапошняга гаспадара Нясвіжскага замка Альбрэхта Радзівіла і англічанкі Дораці Паркер Дзікан.

«Гэта вялікая ганьба, што вы ў Беларусі не гаворыце па‑беларуску. Я адмыслова прыслухоўваюся ўжо колькі дзён. Ведаеце, калі б нас не пагналі адсюль у 1939‑м, я сёння размаўляла б па‑беларуску. Бо мой бацька з нясвіжцамі размаўляў выключна па‑беларуску», – казала Эльжбэта падчас візіту ў Беларусь у мясціны, якімі валодалі яе продкі: Нясвіж, Мір, Паланечка, Ішкальдзь.

На фота Эльжбэта ў Ружанах на фоне руінаў палаца Сапегаў, а таксама ў дзяцінстве з бацькам у Нясвіжы.
629 views11:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-21 11:07:13
Як бы выглядалі сусветныя брэнды, калі б іх стваралі ў Беларусі
544 views08:07
Адкрыць / каментаваць