Get Mystery Box with random crypto!

SYMBAL.BY

Лагатып тэлеграм-канала symbalby — SYMBAL.BY S
Лагатып тэлеграм-канала symbalby — SYMBAL.BY
Адрас канала: @symbalby
Катэгорыі: Продажы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 1.70K
Апісанне з канала

Мы вяртаемся!
Замовіць прадукцыю з нашымі дызайнамі можна тут: https://www.redbubble.com/people/symbal-by/explore
Сувязь з намі: @symbal_by

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 32

2021-08-02 17:23:06
Размаўляй і жартуй як беларус!

Трымайце порцыю сапраўднага беларускага гумару.
862 views14:23
Адкрыць / каментаваць
2021-08-02 10:14:41
Сябры, а вы пасля адпачынку пакідаеце сваё смецце прыродзе?
406 views07:14
Адкрыць / каментаваць
2021-08-01 21:46:21 Першы крок для ўсьведамленьня нацыянальнай ідэі – ён візуальны

Сёньня ў рубрыцы #героі спаткаемся с Паўлам Белавусам, аднім з арганізатараў канцэрта да 100-годзьдзя БНР, чалавекам, які зьдзейсьніў першыя дні вышыванкі, заснавальнікам крамы Symbal.by.

“Павінна адбыцца так, каб беларус адчуў сябе беларусам і каю ён пачаў у сваім уяўленьні прысвойваць сабе сваю краіну, разумець, што яна належыць яму. Мы даем магчымасьць зрабіць першы крок да таго, каб зразумець, што я беларус і Беларусь – мая краіна, мая ўласнасьць”.

Першы крок – ён візуальны. Чапляй стужачку на заплечнік, ці стужачку ў машыне, ці яшчэ што. Калі я сам апрануў нашу вышымайку й паехаў у метро, пасажыры на мяне так глядзелі, што я зразумеў, што для людзей, якія апранулі нашы вышымайкі, гэта ўжо учынак”.

“А далей чалавек пачынае задумвацца пра больш складаныя рэчы. Напрыклад, пра гісторыю сваёй краіны. Ці пра тое, а навошта я заяўляю, што я беларус. Праз гэтыя маленькія крокі адбываецца фармаваньне нацыі й умацаваньне яе”.

Інтэрв’ю с Паўлам Белавусам глядзіце па спасылцы.

#супермова #мова #героі #гонар #годна
271 views18:46
Адкрыць / каментаваць
2021-07-31 18:34:00
Ля ўваходу ў касцёл у Дзятлаве ўсім напамін: Бог усё бачыць!
238 views15:34
Адкрыць / каментаваць
2021-07-31 08:20:07
Паглядзіце, якога прыгожага Кастуся намалявала нашая падпісантка!
506 views05:20
Адкрыць / каментаваць
2021-07-30 16:28:20
Шмат усяго цікава, яскравага і карыснага было за 30 гадоў незалежнасці ў грамадскім сектары Беларусі. Давайце збярэм легендарнае, лепшае і запамінальнае!

Мы пачынаем рубрыку #ТРЭБА і прапануем вам у каментарах узгадаць ініцыятывы, праекты, арганізацыі, акцыі, мерапрыемствы,

якія сапраўды варта ўключыць у залаты фонд беларускага грамадскага руху,

якія паказваюць, што ў любыя, нават самыя цёмныя часы, з'яўляліся людзі, думкі і ідэі, што дапамагалі нашай краіне і грамадству развівацца ды рухацца наперад.

Пра якія ініцыятывы варта расказаць нашай аўдыторыі? Пішыце ў каментарах!

Набліжаюцца дзве важныя даты ў гісторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь — 25 жніўня і 19 верасня.

Хто не памятае! 25 жніўня 1991 года Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР набыла канстытуцыйны статус.

19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет БССР прыняў новую назву краіны — Рэспубліка Беларусь і зацвердзіў новыя дзяржаўныя сімвалы — герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг.
266 views13:28
Адкрыць / каментаваць
2021-07-30 12:09:12
Беларусы розныя — беларусы разам! Вось з такім сцягам Нік Анціпаў завітаў на прайд у Берліне.

Крыніца: https://instagram.com/nickantipov
346 views09:09
Адкрыць / каментаваць
2021-07-30 11:30:14 Свіцязь — яшчэ адно беларускае месца сілы. Раім паглядзець новы «Навокал» і часцей вандраваць па Беларусі:



А якія вы месцы ў Беларусі апошнім часам наведвалі і можаце параіць нашым падпісантам?
495 viewsedited  08:30
Адкрыць / каментаваць
2021-07-30 11:05:06
Год таму адбыўся буйнейшы перадвыбарчы пікет з удзелам Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і Веранікі Цапкала. Па падліках, на мітынгу было больш за 63 тысячы чалавек!

Прапануем вам яшчэ раз паглядзець атмасфернае відэа і ўзгадаць тыя эмоцыі!
588 views08:05
Адкрыць / каментаваць
2021-07-29 23:17:36
Проста жах у беларускім футболе! Усе клубы вылецелі з еўракубкаў, а салігорскі «Шахцёр» увогуле двойчы прайграў камандзе з Люксембурга.

Асабліва цікава гэта гучыць з сённяшнімі словамі пра жонак футбалістаў і БЧБ:)

Адзіныя, хто заслугоўвае павагі, гэта нашыя заўзятары. А якія ў вас эмоцыі зараз выклікае беларускі футбол?
573 views20:17
Адкрыць / каментаваць