Get Mystery Box with random crypto!

SYMBAL.BY

Лагатып тэлеграм-канала symbalby — SYMBAL.BY S
Лагатып тэлеграм-канала symbalby — SYMBAL.BY
Адрас канала: @symbalby
Катэгорыі: Продажы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 1.70K
Апісанне з канала

Мы вяртаемся!
Замовіць прадукцыю з нашымі дызайнамі можна тут: https://www.redbubble.com/people/symbal-by/explore
Сувязь з намі: @symbal_by

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 31

2021-08-05 08:21:57
А вот як не любіць гэта поле, і бор,
І зялёны садок, і крыклівую гусь!..
А што часам тут страшна заенча віхор,—
Гэта енк, гэта крык, што жыве Беларусь!

Верш Янкі Купалы.
Малюнак https://instagram.com/byuaprotestart
638 views05:21
Адкрыць / каментаваць
2021-08-04 19:14:27
А вы ведалі пра такі помнік у Салігорску?
458 views16:14
Адкрыць / каментаваць
2021-08-04 17:45:11
Тадэвуш Касцюшка, Адам Міцкевіч і Кастусь Каліноўскі ў кавярні ў адным старажытным беларускім горадзе!
720 views14:45
Адкрыць / каментаваць
2021-08-04 16:44:31
Свіцязь — бадай ці не самае таямнічае і рамантычнае возера ў Беларусі.

Сабралі цікавосткі пра яго.

Спіс далёка не поўны! Больш цікавага даведаецеся ў свежым выпуску вандроўнага праекта «Навокал»:




Там расказваем пра цудоўнае возера, дзе і паплаваць прыемна, і даведацца легенды і гісторыі, звязаныя з ім.
207 views13:44
Адкрыць / каментаваць
2021-08-04 15:28:31 «Але ідэю не спыніць».

Гурт Intelligency выпусціў кліп на новую песню «Малітва беларуская».

«Мы пераасэнсавалі ідэю традыцыйнай батлейкі. У выніку атрымалася страшная казка пра сучасную беларускую рэальнасць, напоўненая метафарамі і сімваламі».
597 views12:28
Адкрыць / каментаваць
2021-08-04 11:41:51
Вось так выглядае сапраўдная моц!

Марыя Калеснікава нягледзячы на ўсе ўмовы захоўвае бадзёрасць і заражае пазітывам. Пачаўся закрыты суд над Марыяй Калеснікавай і Максімам Знакам. Ім пагражае да 12 гадоў.
717 views08:41
Адкрыць / каментаваць
2021-08-04 09:49:35
Хіба на вечар той можна забыцца?
...Сонца за борам жар-птушкай садзіцца,
Штосьці спявае пяшчотнае бор,
Пахне чабор,
Пахне чабор...

Лёгкія крокі на вузкай сцяжынцы.
Дзеўчына ў белай іскрыстай хусцінцы,
Быццам абсыпана промнямі зор.
Пахне чабор,
Пахне чабор...

Выйсці б насустрач, стаць і прызнацца.
Вось яно — блізкае, яснае шчасце,
Клікнуць хацелася — голас замёр.
Пахне чабор,
Пахне чабор...

Год адзінаццаць, а можа, дванаццаць
Сэрца баліць, што не здолеў спаткацца.
Сэрца нязменна хвалюе дакор.
Пахне чабор,
Пахне чабор...

Час той схаваўся за дальняй гарою,
Здасца хвілінай — яна прада мною...
Выйду. Гукаю. Маўклівы прастор.
Пахне чабор,
Пахне чабор...

Верш Петруся Броўкі.
Малюнак https://instagram.com/li_vetrova
478 views06:49
Адкрыць / каментаваць
2021-08-03 13:16:06
Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За Краіну радзімую жах, —
Ўспомню Вострую Браму сьвятую
І ваякаў на грозных канях.

Ў белай пене праносяцца коні, —
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць…
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.

У бязьмерную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі — гады.
Вы за кім у пагоню сьпяшыце?
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?

Мо яны, Беларусь, панясьліся
За тваімі дзяцьмі уздагон,
Што забылі Цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон?

Бійце ў сэрцы іх, — бійце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць…

Маці родная, Маці-Краіна!
Не усьцішыцца гэтакі боль…
Ты прабач, Ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь!..

Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць…
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.

Максім Багдановіч — «Пагоня».
Малюнак — @vera.bei
387 viewsedited  10:16
Адкрыць / каментаваць
2021-08-02 23:02:21
Не выпадкова ж сцягі Японіі і Беларусі маюць аднолькавыя колеры.

Новая праца Уладзіміра Цэслера.
284 views20:02
Адкрыць / каментаваць
2021-08-02 19:36:48
Помнік загінулым за незалежную Беларусь. Усталяваны ў ЗША, Нью-Джэрсі ў 1974-м годзе.
661 views16:36
Адкрыць / каментаваць