Get Mystery Box with random crypto!

SYMBAL.BY

Лагатып тэлеграм-канала symbalby — SYMBAL.BY S
Лагатып тэлеграм-канала symbalby — SYMBAL.BY
Адрас канала: @symbalby
Катэгорыі: Продажы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 1.70K
Апісанне з канала

Мы вяртаемся!
Замовіць прадукцыю з нашымі дызайнамі можна тут: https://www.redbubble.com/people/symbal-by/explore
Сувязь з намі: @symbal_by

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 36

2021-07-15 21:37:37 Сябры! Проста мегаважна, асабліва ў сувязі з апошнімі падзеямі вакол «Нашай Нівы», каб кожны беларус паслухаў гэтую лекцыю пра беларускі нацыянальны рух пачатку ХХ стагоддзя, нашаніўскае адраджэнне і фармаванне беларускай нацыянальнай ідэі.

Дашліце, калі ласка, усім сябрам і родным гэтую спасылку:



Увесь цыкл гутарак «Проста гісторыя» тут: https://youtube.com/playlist?list=PLAxvKIVQiCPaoMqMhepecQ_fQI_f2WflY
708 views18:37
Адкрыць / каментаваць
2021-07-15 19:25:55
Там, дзе большасць бачыць шэры і сумны бетон, нашыя сябры Vokladki.by ўбачылі мастацтва!

І зрабілі калекцыю заплечнікаў і шопераў з самымі папулярнымі будынкамі Мінска ў стылі мадэрнізму.

Прынты — гэта месцы да болю знаёмыя кожнаму мінчуку: Кукурузы на Камароўцы, кінатэатр Кастрычнік, Белэкспа і інш.

Як варыянт сувеніра са сталіцы — вельмі крута, мы лічым!

Замовіць заплечнікі і шоперы можна на Vokladki.by або набыць іх у краме. Шоўрум Vokladki знаходзіцца ў Мінску на пр-це Машэрава, 11.

Кошт шопераў: 26 byn.
Кошт заплечнікаў Мінск-Фіт: 77 byn.
702 views16:25
Адкрыць / каментаваць
2021-07-15 17:58:44
Набліжаюцца дзве важныя даты ў гісторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь — 25 жніўня і 19 верасня.

Шукаем герояў для відэапраекта "Незалежныя" да 30-годдзя незалежнасці Рэспублікі Беларусь, якія:

нарадзіліся пасля 25 жніўня 1991 года — ужо ў незалежнай Беларусі,
дасягнулі чагосьці годнага: распачалі паспяховы бізнэс, рэалізавалі важную ініцыятыву, здзейснілі штосьці значнае для сябе ці грамадства Беларусі.

З гэтымі людзьмі плануем зняць серыю відэаінтэрв'ю, на прыкладзе якіх пакажам пакаленне незалежнасці. Спадзяемся, што гэтыя героі сваімі гісторыямі натхняць і зматывуюць беларусаў да годных спраў для роднай краіны.

Прапаноўвайце герояў для праекта ў каментарах ці праз гэтую форму: https://forms.gle/McF4EvymK974GxR88

Хто не памятае! 25 жніўня 1991 года Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР набыла канстытуцыйны статус. А 19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет БССР прыняў новую назву краіны — Рэспубліка Беларусь і зацвердзіў новыя дзяржаўныя сімвалы — герб "Пагоня" і бел-чырвона-белы сцяг.
822 views14:58
Адкрыць / каментаваць
2021-07-15 14:05:54
Галоўны рэдактар часопісаў “Наша гісторыя”, “Дуду” і “Асцярожна: дзеці!” Андрэй Дынько кажа з-за кратаў:

“Апынуўшыся па другі бок, я ўглядаюся, шукаючы сляды чалавечнасці ў людзях, якіх я сустракаю, — і такія ёсць, — перадае Андрэй. — Так выйшла, што мяне затрымалі ў дні, калі ў паветры нашых бароў стаіць адзін з маіх любімых водараў — чабор. І мне дагэтуль ён пахне”.

Гэты ды іншыя стыкеры ёсць у стыкерпаку для Viber і Telegram #BY_culture. Спасылкі тут: https://t.me/symbalby/6345
1.0K viewsedited  11:05
Адкрыць / каментаваць
2021-07-15 12:48:06
15 ліпеня 1410 года адбылася адна з самых вялікіх бітваў сярэднявечнай Еўропы - бітва пад Грунвальдам, у якой войскі Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Польскай перамаглі сілы Тэўтонскага ордэна.

@historyja
968 views09:48
Адкрыць / каментаваць
2021-07-14 16:23:33 ​​Моўная Афіша (аднаўляецца цягам тыдня)

Шаноўныя, прапануем афішу на тыдзень : спэктаклі, вандроўкі, выставы – тут можна ня толькі цікава бавіць час, але й падцягнуць мову – усе імпрэзы ідуць на беларускай .

Увага! Мы папаўняем афішу новымі імпрэзамі на працягу тыдня – сачыце за замацаваным паведамленьнем.

Спектаклі:
«Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii»
12.07 - "Шлюб з ветрам"
13.07 - "Сірожа"
15.07 - "Калека з вострава інішман"

Выставы:
з 09.07 - выстава "Фармат памяці", прысвечаная фатаграфіі ў Мінску ХІХ стагоддзя
па 02.10 - літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Дзіцячая кніга. Пісьменнікі і мастакі для дзяцей”
па 19.09- Літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Васіль Вітка. “Вясёлкі” вітаю прылёт…”
15.07 - творчая сустрэча з мастаком Валянцінам Губаравым “Вялікія мары маленькіх людзей”
па 31.12 - «Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі і культуры» ў Нацыянальным гістарычным музеі

Экскурсіі і Вандроўкі:
12.07-18.07 - Экскурсіі кожны дзень ад VANDRVM
18.07 - Набліжэньне - Падарожжа па Будслаўскай пушчы

Дабрачыннасьць:
У Драгічыне (Берасьцейская вобласьць) прапануюць назвы для новых вуліц. У сувязі з гэтым прапануем вам падпісаць петыцыю з просьбай ушанаваць у гарадзкой тапаніміцы выдатных ураджэнцаў краю, а не выдзіраць выпадковых асоб з расійскага пантэона.

Жадаем добрага настрою і цікавага тыдня!

#супермова #мова #афіша
444 views13:23
Адкрыць / каментаваць
2021-07-14 11:49:48
626 views08:49
Адкрыць / каментаваць
2021-07-12 23:20:28
Новы выпуск вандроўнага праекта «Навокал» ужо на канале!




Гэтым разам накіраваліся на Гомельшчыну.

У гэтым выпуску вы пабачыце горад, дзе на плошчы стаіць серп і молат і палова Леніна. Дзе радыяцыя і прыгажэнная Прыпяць. Дзе палац Горватаў і сам Горват, каторы Андрэй. І «Красный Мозырянин» з вішнёвай бчб-пасцілой.

Калі вы наведаеце гэты рэгіён, то можаце нейкі час свяціцца ў цемры. Але гэта, безумоўна, ад задавальнення!

Налятаем, глядзім, дзелімся з сябрамі!
486 views20:20
Адкрыць / каментаваць
2021-07-11 12:47:38
А вы ведалі, што ў вёсцы Слабодка Астравецкага раёна знаходзіцца помнік паўстанцам 1863 году?

«У гэтай работы шмат прачытанняў. У першую чаргу гэта ўшанаванне памяці тых, хто загінуў у паўстанні. Тым больш што спрадвеку свой меч ваяры выкарыстоўвалі яшчэ і як крыж: на яго жагналіся, ім праводзілі загінулых у апошні шлях.

Па-другое, гэта нашая, нашчадкаў, бязмерная ўдзячнасць за адвагу, з якой нашыя продкі з косамі ў руках ішлі на царскія пушкі. Два крыжы (каталіцкі і праваслаўны) на рукаятцы мяча маюць агульную перакладзіну – гэта сімвал адзінства хрысціян нашай краіны, якія заўсёды разам – плячо да пляча – змагаліся за яе свабоду.

А надпіс на лязе мяча: «Каго любіш? – Беларусь! – То ўзаемна» – гэта пароль, якім касінеры абменьваліся паміж сабой».

Так пракаментаваў скульптурную выяву яе аўтар Ігар Засімовіч.
878 viewsedited  09:47
Адкрыць / каментаваць