Get Mystery Box with random crypto!

На 104-м годзе жыцця памерла Эльжбэта Радзівіл — дачка перадап | SYMBAL.BY

На 104-м годзе жыцця памерла Эльжбэта Радзівіл — дачка перадапошняга гаспадара Нясвіжскага замка Альбрэхта Радзівіла і англічанкі Дораці Паркер Дзікан.

«Гэта вялікая ганьба, што вы ў Беларусі не гаворыце па‑беларуску. Я адмыслова прыслухоўваюся ўжо колькі дзён. Ведаеце, калі б нас не пагналі адсюль у 1939‑м, я сёння размаўляла б па‑беларуску. Бо мой бацька з нясвіжцамі размаўляў выключна па‑беларуску», – казала Эльжбэта падчас візіту ў Беларусь у мясціны, якімі валодалі яе продкі: Нясвіж, Мір, Паланечка, Ішкальдзь.

На фота Эльжбэта ў Ружанах на фоне руінаў палаца Сапегаў, а таксама ў дзяцінстве з бацькам у Нясвіжы.