Get Mystery Box with random crypto!

Радыё Марыя Беларусь

Лагатып тэлеграм-канала radiomariabelarus — Радыё Марыя Беларусь Р
Лагатып тэлеграм-канала radiomariabelarus — Радыё Марыя Беларусь
Адрас канала: @radiomariabelarus
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Падпісчыкі: 635

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 26

2022-05-25 21:17:35 У студыі Радыё Марыя – мастак Мікола Купава. Размова да 500-годдзя кнігадрукавання ў Вялікім Княстве Літоўскім. Францішак Скарына меў навуковыя ступені​ доктара філасофіі і медыцыны, быў кнігавыдаўцом і кніжным дызайнерам, займаўся працай па перакладзе тэкстаў Старога Запавета, напісанні аўтарскіх каментарыяў, падрыхтоўцы шрыфтоў і гравюр. Ці мог усё гэта зрабіць адзін чалавек? Ці з’яўляецца выпадковасцю, што Скарына паходзіць менавіта з Полацка? Чаму асветнік вучыўся ў Кракаве і выдаваў першыя кнігі ў Празе? Ці меў першадрукар вусы? На партрэце асветніка адлюстравана пчала або муха? Мастак расказаў таксама пра свой значны праект – энцыклапедычны даведнік "Францыск Скарына і яго час", які быў выдадзены ў 1988 годзе.


110 views18:17
Адкрыць / каментаваць
2022-05-25 14:26:45 Аздараўленне хворых, прытулак грэшных, палёгка мігрантаў, суцяшальніца засмучаных, успамога хрысціянаў - пра гэтыя тытулы Марыі разважае а. Ілля Саўчанка MIC у пятай частцы праекта "Кампліменты Марыі. Таямніцы Ларэтанскай літаніі".


159 views11:26
Адкрыць / каментаваць
2022-05-24 13:23:43 У Жыровічы —старажытнае мястэчка на Слонімшчыне - запрашае ў пілігрымку сп. Ірына Рубінава. У гэтым выпуску Як пілігрым пілігрыму - пра базыльянскі манастыр, тутэйшыя цэрквы і абраз Маці Божай Жыровіцкай.
https://www.radiomaria.by/audyyateka/31-pragramy/yak-piligrym-piligrymu/1882-piligrymuem-u-zhyrovichy
150 views10:23
Адкрыць / каментаваць
2022-05-24 11:30:42 Пан Бог ведае, калі чалавек тут, на зямлі, за нешта ўчэпіцца рукамі, то становіцца нявольнікам гэтай каштоўнасці. І нават калі яна найвялікшая, мы губляем сваю свабоду" - новы выпуск "Школы малітвы" ад а. Юрыя Кулая OCD.
https://www.radiomaria.by/audyyateka/84-katekhezy/shkola-malitvy/1883-bog-moj-nasta-nik
160 views08:30
Адкрыць / каментаваць
2022-05-23 12:17:39 Пра Папу Інакенція ІІІ, аднаўленне ім значэння папскага прастола і яго ўдзел у еўрапейскай палітыцы распавядае с. Дар'я Галубкова OV.
https://www.radiomaria.by/audyyateka/85-katekhezy/tu-es-petrus-pra-rymskikh-pantyfikau/1881-papa-inakentsij-iii
113 views09:17
Адкрыць / каментаваць
2022-05-23 12:16:43 Часам стомленасць бывае такой, што не дапамагае звычайны адпачынак. Шукаем выйсце разам з псіхолагам Таццянай Палхоўскай.
https://www.radiomaria.by/audyyateka/98-pragramy/parady-psikholaga/1880-stomlenasts
114 views09:16
Адкрыць / каментаваць
2022-05-21 09:45:27 Май 2022 года хоць і прахадны, але, як і заўсёды, асаблівы, бо прысвечаны Панне Марыі.
Разважаем далей над тытуламі Маці Божай, якія прамаўляем ці спяваем у Ларэтанскай літаніі.
Што азначае люстра справядлівасці? А залаты доме? Брама нябесная?
Брат Алег Шэнда OFMCap - пра кампліменты Найсвяцейшай Панне, якія паходзяць са Старога Запавета.


90 views06:45
Адкрыць / каментаваць
2022-05-18 21:18:05 «Не май іншых багоў апроч Мяне... »
Каго мае на ўвазе Пан Бог? Якім ідалам сёння пакланяюцца людзі?
Ці можа хоббі быць «бажком»?
Ці грэх саромецца ўласнай веры?
Пра першую Божую запаведзь паразмаўлялі з ксяндзом-канонікам Юрыем Санько.



170 views18:18
Адкрыць / каментаваць
2022-05-18 13:15:59 Сёняшняя госця Культурнай раніцы - Надзея Бука

Мастачка, пісьменніца, дызайнер, ілюстратар, педагог

Яе мастацкі стыль ужо добра пазнавальны, а яе творы вельмі сучасныя, яркія, адначасова лёгкія і глыбокія, філасофскія і з гумарам.

Ці проста мастачка знайшла свой шлях?

Ці ёсць у яе любімы музей?

Як можна патрапіць у яе мастацкую студыю пры касцёле Святога Роха?

Калі і дзе адбудзецца летні пленэр з мастачкай?


45 views10:15
Адкрыць / каментаваць
2022-05-18 10:42:28 "Веліч чалавека залежыць ад колькасці тых, каму ён служыць" - пра хрысціянскае ўспрыманне амбіцыйнасці разважае а. Юрый Кулай OCD у рубрыцы "Школа малітвы".
https://www.radiomaria.by/audyyateka/84-katekhezy/shkola-malitvy/1879-imknenne-da-zvyshennya
99 views07:42
Адкрыць / каментаваць