Get Mystery Box with random crypto!

Радыё Марыя Беларусь

Лагатып тэлеграм-канала radiomariabelarus — Радыё Марыя Беларусь Р
Лагатып тэлеграм-канала radiomariabelarus — Радыё Марыя Беларусь
Адрас канала: @radiomariabelarus
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Падпісчыкі: 635

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 22

2022-08-10 11:21:14 Як карануюць абразы і калі гэта адбылося ўпершыню? Чаму карануюць толькі асобу Маці Божай? Колькі каранаваных абразоў ёсць на Беларусі? Калі была каранаваная Маці Божая Лагішынская, каралева Палесся, і які юбілей адзначае санктуарый ў гэтым годзе?
Чым адметнае мястэчка Лагішын і чаму абавязкова трэба там пабываць распавядае Ірэна Рубінава.
Слухайце на нашым сайце.
#якпілігрымпілігрыму
#падарожжа
https://radiomaria.by/audyyateka/31-pragramy/yak-piligrym-piligrymu/1919-yak-piligrym-piligrymu-lagishyn
19 viewsedited  08:21
Адкрыць / каментаваць
2022-08-09 13:32:17 “Сутнасць нашай веры -- любіць, але не па-свойму, па-людску, а слухаючы Пана Бога. Калі забываеш на Бога, то тады і пачынаюцца праблемы, клопаты, трагедыі і вялікія цяжкасці…”
Пра бацькоў і родныя мясціны, пра пакліканне і святаркі лёс, а таксама пра тое, што рабіць, калі табе цяжка і сумневы, трывога і скруха не даюць спакойна жыць, распавядае ксёндз Андрэй Лысы ў праграме "Голас паклікання".
#голаспаклікання


123 views10:32
Адкрыць / каментаваць
2022-08-08 16:40:38 Што рабіць, калі сужэнец пакінуў сям'ю? Ці магчыма прабачыць здраду? Як змагацца з грахамі цела? Аб чым клапаціцца, абіраючы стыль адзення?
Шукаем адказы ў новым выпуску праграмы «10 Божых наказаў».
#катэхэза
#10божыхнаказаў


169 viewsedited  13:40
Адкрыць / каментаваць
2022-08-05 15:18:33 Колькі стадый суму бывае? Што добрага ў пачуцці суму? Чым гора адрозніваецца ад нуды? Як правільна спачуваць чалавеку, калі ён гаруе? Што не так з выказваннем: "Не плач! Яно таго не варта!" На пытанні аб пачуцці суму адказвае псіхолаг Таццяна Палхоўская. https://radiomaria.by/audyyateka/98-pragramy/parady-psikholaga/1918-parady-psikholaga-sum-nuda-gora
294 viewsedited  12:18
Адкрыць / каментаваць
2022-08-05 11:38:37 “Музычны ліпень на Радыё Марыя” вітае ўдзельнікаў і слухачоў!
8 прыўкрасных гуртоў даслалі свае спевы на наш конкурс.
Ад сёння кожны можа прагаласаваць за песню, якая трапіць прама ў сэрца і якой захочацца падпяваць кожны раз, пачуўшы першыя акорды.

Пераходзьце па спасылцы, слухайце, глядзіце і пакідайце падабайкі і каментары. Ваш голас важны! Пераможца будзе вызначаны па колькасці падабаек пад відэа.

Самая таленавітая моладзь,самыя любімыя спевы, самыя цудоўныя летнія ўспаміны з пілігрымак і не толькі чакаюць вашай увагі і вашых лайкаў.
Слухай Радыё Марыя, спявай з намі, спявай лепш за нас!
#музычныліпень
#спявайпану
#спявай https://www.youtube.com/playlist?list=PLmYS4cZ8qzc9EKDHr1N-V8UFK5KHU-9Xx
348 views08:38
Адкрыць / каментаваць
2022-08-04 11:41:01 Першай кнігай, якую выдаў Францыск Скарына, быў Псалтыр. У ім была пазначана дата завяршэння працы, дзякуючы чаму мы ведаем не толькі год, а нават дзень нараджэння беларускай друкаванай кнігі – 6 жніўня 1517 года.
Сёлета адзначаем дзве важныя даты: 505 гадоў з дня выдання Францішкам Скарынам першай беларускай друкаванай кнігі ў Празе, а таксама 500 гадоў з даты выдання "Малай падарожнай кніжкі" ў Вільні. Аб цікавых і значных для нашай гісторыі фактах з жыцця беларускага першадрукара расказвае лінгвіст, перакладчык, гісторык, скарыназнаўца Алесь Жлутка.

257 viewsedited  08:41
Адкрыць / каментаваць
2022-08-03 11:17:18 Амаль кожны хоць раз ў жыціі бачыў карціну Рафаэля "Сіксцінская Мадонна". Магчыма, вы памятаеце выяву састарэлага біскупа ў ног Багародзіцы, побач з якім намалявана тыяра, галаўны убор рымскіх пантыфікаў, гэта і ёсць святы мучанік, Папа Сікст ІІ. Пра служэнне, лёс і трагічную смерць Сікста ІІ, які з’яўляецца апекуном цяжарных жанчын, расказвае сястра Дар'я Галубкова OV. https://radiomaria.by/audyyateka/85-katekhezy/tu-es-petrus-pra-rymskikh-pantyfikau/1917-tu-es-petrus-papa-cikst-ii
100 viewsedited  08:17
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 14:40:50 Пра паходжанне назвы горада Косава ёсць немала легенд, Ірына Рубінава раскажа не менш за пяць. Пра гісторыю ўзнікнення паселішча, пра гаспадароў, што валодалі гэтымі мясцінамі, пра Траецкі касцёл, у якім у 1746 годзе быў ахрышчаны Тадэвуш Касцюшка, пра цудатворны абраз Маці Божай Міласцівай, якому больш за 350 год, пра род Пуслоўскіх і іх знакаміты палац слухайце ў перадачы. https://radiomaria.by/audyyateka/31-pragramy/yak-piligrym-piligrymu/1916-yak-piligrym-piligrymu-kosava
75 views11:40
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 16:08:45 Чаму ў дзяцінстве хлопчыку можа падабацца сальфеджыа? Як інжынер пачынае перакладаць песні з англійскай і рускай моваў на беларускую? Навошта мужчыне ісці ў “Школу назірання за птушкамі”?
Глядзіце праграму Міхася Дайняка “Гэта па-мужчынску” з грэка-каталіцкім музыкам і спяваком, інжынерам і назіральнікам за птушкамі – Арцёмам Сітнікавым.


113 views13:08
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 11:20:16 Ужо ў XVIII стагоддзі беларуы пілі каву ў палацах, у простых хатах і на плябаніях. Калі і як кава ўпершыню патрапіла на Беларусь? З якой мовы да нас прыйшла назва “кава” і чаму ўсходнія суседзі называаюць яе “кофе”? Хто і калі прыдумаў “кафейны напітак”? Пра гісторыю з’яўлення і традыцыі ўжывання кавы на нашых землях распавядае гісторык Павал Булаты.
#культурнаяраніца

100 viewsedited  08:20
Адкрыць / каментаваць