Get Mystery Box with random crypto!

Радыё Марыя Беларусь

Лагатып тэлеграм-канала radiomariabelarus — Радыё Марыя Беларусь Р
Лагатып тэлеграм-канала radiomariabelarus — Радыё Марыя Беларусь
Адрас канала: @radiomariabelarus
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Падпісчыкі: 635

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 24

2022-07-11 16:10:36 Пра Папу Клімента VIII, пад час кіравання якога была заключана Берасцейская ўнія 1596 года, што стала важнай падзеяй для нашай гісторыі, расказвае сястра Дар'я Галубкова OV.
https://radiomaria.by/audyyateka/85-katekhezy/tu-es-petrus-pra-rymskikh-pantyfikau/1903-tu-es-petrus-papa-kliment-viii
126 views13:10
Адкрыць / каментаваць
2022-06-27 12:03:26 “Праца неабходная, дзякуючы працы мы можам развіваць нашыя таленты і удзельнічаць разам з Богам ва ўдасканальванні гэтага свету. Але працуючы, чалавек зводзіць сваё жыццё да матэрыяльнага. Трэба правільна расстаўляць акцэнты: мець час для Бога, для сябе і для таго, каб адпачыць”.
Ці можна студэнтам вучыцца ў нядзелю? Што рабіць, калі не змог патрапіць на імшу ў Святы дзень? Ці варта хадзіць на спатканне ў нядзелю?
Ксёндз-канонік Юрый Санько распавядае пра трэцюю запаведзь і адказвае на пытанні слухачоў у перадачы “10 Божых наказаў”.

261 viewsedited  09:03
Адкрыць / каментаваць
2022-06-24 13:31:46 Чым адметная вёска Хатава? Адкуль пайшла яе назва? Чаму не толькі пілігрымы, але і простыя турысты імкнуцца наведаць гэтыя мясціны? Пра лёс мясцовага касцёла, які не раз пераходзіў з ад каталікоў да праваслаўных і наадварот, пра адбудову каменнага храма, пра мясцовых святароў і жыхароў і нават пра сапраўдны метыярыт, які некалі ўпаў ў гэтай мясцовасці расказвае Ірэна Рубінава. https://radiomaria.by/news/1899-yak-piligrym-piligrymu-vjoska-khatava
322 views10:31
Адкрыць / каментаваць
2022-06-23 12:07:17 “Няхай роздум над заклікамі Літаніі нанова распаліць агонь любові да Бога і людзей, бо крыніцай гэтай любові з’яўляецца параненае сэрца Збавіцеля”. Над заклікамі Літанііі да Найсвяцейшага Сэрца Езуса разважае сэрцанін, айцец Аляксандр Фядотаў. Слухайце другую і трэцюю часткі катэхезы з цыкла "Скарбы Святога Сэрца". https://radiomaria.by/news/1900-litaniya-da-najsvyatsejshaga-sertsa-ezusa-pratsyag
92 viewsedited  09:07
Адкрыць / каментаваць
2022-06-22 13:09:55 У студыі Радыё Марыя – кандыдат філасофскіх навук Ірына Сынкова. Размова пойдзе пра рукапісныя кніжныя помнікі, якія стваралі на Беларусі прадстаўнікі татара-мусульманскай супольнасці. На якіх мовах татары пісалі рукапісныя кнігі? Чым важныя кітабы для беларускага мовазнаўства?

46 views10:09
Адкрыць / каментаваць
2022-06-21 12:38:20 “Эмоцыі – гэта дар чалавеку ад Бога. Яны дапамагаюць нам жыць”. Ці бываюць кепскія эмоцыі? Колькі эмоцый існуе і на якія групы яны падзяляюцца? Пра фізіялагічныя асновы эмоцый, пра іх асаблівасці і ролю ў жыцці чалавека, пра тое, як правільна іх перажываць, каб не захварэць, распавядае Таццяна Палхоўская. https://radiomaria.by/audyyateka/98-pragramy/parady-psikholaga/1898-parady-psikholaga-emotsyi
127 views09:38
Адкрыць / каментаваць
2022-06-16 13:41:06 У жывапіснай мясцовасці, акружаная лясамі і ручаямі, на скрыжаванні шляхоў стаіць веска Цеснавая. Пра адметнасці мясцовага касцёла імя Святога Максіміліяна Марыя Кольбэ, а таксама пра складаны лёс Святога расказвае Ірэна Рубінава. https://radiomaria.by/audyyateka/31-pragramy/yak-piligrym-piligrymu/1896-yak-piligrym-piligrymu-vjoska-tsesnavaya
34 views10:41
Адкрыць / каментаваць
2022-06-15 12:56:43 Некалькі лічбаў, што маюць дачыненне да фестывалю арганнай музыкі “Ars Magna Organi”:
3 месяцы;
54 канцэрты;
12 гарадоў і мястэчак Беларусі;
12 чароўных арганаў;

Каб даведацца больш, глязіце ”Культурную раніцу” з Таццянай Сапегай. Пра сакрэты, цікавосткі і падрабязнасці правядзення фестывалю распавядуць даследчык, аўтар кнігі “Арганы Беларусі“ Аляксандр Бурдзяеў, арганісткі Калініка Мядзведзева і Лізавета Марозава.

51 views09:56
Адкрыць / каментаваць
2022-06-14 11:36:38 “Імя – гэта тая харугва, якую мы нясем праз усё жыццё і якое сведчыць пра нас. Пра важнасць імені чалавека кажа і Святое Пісанне: “Бог ведае кожнага па імені”.
Пра пашану да Імені Божага, пра важнасць павагі да імені кожнага чалавека расказвае ксёнз-канонік Юрый Санько. А таксама пра мянушкі, клятвы і іншыя магчымыя парушэнні другой запаведзі ў перадачы “10 Божых наказаў”.


133 views08:36
Адкрыць / каментаваць
2022-06-13 12:24:33 "Гэта па-мужчынску з Міхасём Дайняком". Размова з Віктарам Барскім -- заснавальнікам клуба "Шахматны дом", чалавекам, які змог ператварыць любімае хоббі ў прафесію. Жывы мужчынскі дыялог пра веру, жыццё, гісторыю і шахматы. Абяцаем, будзе цікава не толькі мужчынам :)

74 viewsedited  09:24
Адкрыць / каментаваць