Get Mystery Box with random crypto!

Радыё Марыя Беларусь

Лагатып тэлеграм-канала radiomariabelarus — Радыё Марыя Беларусь Р
Лагатып тэлеграм-канала radiomariabelarus — Радыё Марыя Беларусь
Адрас канала: @radiomariabelarus
Катэгорыі: Рэлігія
мова: беларускі
Падпісчыкі: 635

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 21

2022-08-25 12:46:03 Навошта даказваць, што Хрыстос — гэта чалавек? Як наследаваць Хрыста ў яго любові да чалавека, калі ён толькі Бог, а мы толькі людзі? Як наследаваць Хрыста ў любові да Бога, калі ён Бог-сын, а мы толькі людзі? Пра тое, як ў Хрысце спалучаецца яго боскасць і чалавечнасць слухайце новы выпуск катэхэзы айца Яўгена Голуба "Работа над памылкамі".
#катэхэза
https://radiomaria.by/audyyateka/83-katekhezy/rabota-nad-pamylkami/1925-monaenergizm-unutrany-kanflikt-khrysta
297 viewsedited  09:46
Адкрыць / каментаваць
2022-08-23 11:17:10 Што такое спачуванне? Ці бывае яно няправільным? Якія словы можна сказаць чалавеку, каб яму насамрэч стала лягчэй, а якія лепш пакінуць пры сабе? З эмпатыяй нараджаюцца, альбо яе трэба ў сабе развіваць?
Пераходзьце па спасылцы і слухайце новыя парады псіхолага Таццяны Палхоўскай.
https://radiomaria.by/audyyateka/98-pragramy/parady-psikholaga/1924-parady-psikholaga-spachuvanne-i-empatyya
343 views08:17
Адкрыць / каментаваць
2022-08-19 15:13:03 Што патрэбна чалавеку, які знаходзіцца ў хоспісе, акрамя абязбольванння?
Выпіць філіжанку добрай кавы, з’есці смачнае дамашняе печыва, выехаць у вазочку на свежае паветра ці проста пагутарыць з кімсці – простыя жыццёвыя рэчы.
Пра дзейнасць хоспіса для людзей хворых на рак, пра пацыентаў і дактароў, пра валанцёраў, што прыносяць снег ў тазіку, каб яго маглі памацаць тыя, хто не можа выйсці на двор, пра веру і пра жыццё новая праграма Ліхтарыкі ў цемры.
Госць Аліны Угорыч намеснік дырэктара Цэнтра дапамогі жыццю айцец Павал Раманчук так і гаворыць: “Хоспіс – гэта не пра смерць, гэта пра жыццё”.




#ліхтарыкіўцемры
#пражыццё
36 viewsedited  12:13
Адкрыць / каментаваць
2022-08-19 10:43:34 Першая нядзеля верасня абяцае быць насычанай і цікавай – мінчан і гасцей горада чакае другі Фестываль Хрысціянскай культуры, што адбудзецца на Залатой горцы.
Калі распачнецца фестываль? Што чакае наведвальнікаў? Хто возьме ўдзел у фестывальнай праграме? Якія цікавосткі падрыхтаваны для дзяцей і дарослых? Адказы на ўсе пытанні дасць пробашч парафіі Св. Роха ксёндз Юрый Санько і прадстаўніца парафіяльнай молодзі Рэната Аракелян.

#фэст
#фестываль
#Залтаягорка


62 viewsedited  07:43
Адкрыць / каментаваць
2022-08-18 10:48:21 Як зрабіць?

ЕРИП - Благотворительность, общественные объединения - Просветительские, культурно-досуговые - Радио РМ.

Можна таксама замовіць у нас прыгожае падарункавае выданне кніг Новага Запавету ў аўдыё-фармаце (пішыце ў асабістыя, раскажам, пакажам)

Цяпер таксама будзем аднаўляць падпіску на архіў. Амаль усё самае цікавае ёсць і ў адкрытым доступе, але падпіскай на архіў вы зможаце падтрымліваць сваё культурнае хрысціянскае радыё невялікім, але рэгулярным ахвяраваннем.

З кропель вады складаецца мора!
72 views07:48
Адкрыць / каментаваць
2022-08-18 10:48:18
Нічога не змянілася. За некалькі дзён ад пачатку тыдня нашы фінансавыя справы не сталі весялей.

15-га чысла - у час штомесячных абавязковых выдаткаў, нам хапіла толькі на ФСАН (ФСЗН) і падатак на зарплату. На саму зарплату не хапіла:(

А хутка ўжо і арэнда набяжыць, і камуналка, і наш агромны рахунак за інтэрнет. І гэта без усіх тых добрых справаў, якія мы можам яшчэ рабіць з дапамогай фінансавых сродкаў.

Лета для Радыё заўжды вясёлае, але фінансава складанае. Але Радыё Марыя нельга спыняцца. Яго чакаюць людзі. Яно робіць годныя рэчы, яно мусіць трываць.

Просім аб дапамозе.
75 views07:48
Адкрыць / каментаваць
2022-08-17 15:11:16 Чаму сямідзесяцігадовы Леў XI атрымаў мянушку «Papa Lampo», што азначае «Папа-маланка»?
Да якога знакамітага роду ён належыў і чым адметны перыяд яго пантыфікату распавядае с. Дар'я Галубкова OV.
https://radiomaria.by/audyyateka/85-katekhezy/tu-es-petrus-pra-rymskikh-pantyfikau/1923-tu-es-petrus-papa-le-xi
65 viewsedited  12:11
Адкрыць / каментаваць
2022-08-16 15:13:10 Адна з легенд сведчыць, што ў першых гаспадароў гэтых месцаў было дзве дачкі Ружа і Ганна, таму мястэчка назвалі ў іх гонар, але гэта толькі адзін са шматлікіх варыянтаў паходжання назвы Ружаны. Росквіт мястэчка назаўсёды звязаны з часамі Сапегаў. Менавіта пры іх быў пабудаваны знакаміты велічны Ружанскі палац, ад якога да нашых часоў засталася толькі частка брамы і рэшткі пабудоў...
Пра светлыя і чорныя дні ў гісторыі Ружан, пра адраджэнне, пра старажытны касцёл Найсвяцейшай Тройцы, падобны на касмічны карабель, і музей ў ім расказвае Ірэна Рубінава.
https://radiomaria.by/audyyateka/31-pragramy/yak-piligrym-piligrymu/1922-yak-piligrym-piligrymu-ruzhany
58 viewsedited  12:13
Адкрыць / каментаваць
2022-08-11 10:51:17 Кожны чалавек крочыць па жыцці ў сваім тэмпе: адныя імчаць на звышгукавой, другія перасоўваюцца паціху-памалу, трэція падстрайваюцца пад хаду тых, хто крочыць побач.
А ёсць людзі, якім, падаецца, лёсам наканавана быць пры сваёй хаце, далёка не выглядаць, а яны раптам "рраз"-- і нясуць крыж наперадзе самай доўгай беларускай пілігрымкі, вандруюць па свеце і праслаўляюць Пана сваім служэннем.
Менавіта такі чалавек, герой чарговай праграмы "Гэта па-мужчынску", Яўген Рындзевіч. Глядзіце сапраўднае сведчанне пра лёс, навяртанне, веру, служэнне і давер Пану Богу.
#гэтапамужчынску
#сведчанне


27 viewsedited  07:51
Адкрыць / каментаваць
2022-08-10 16:40:01
16 views13:40
Адкрыць / каментаваць